“EVENT-чытанні” (чытанне з нагоды): творы пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года”


16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

 Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай Зданчук, Канстанцін Богуш, Галіна Румак, Марына Дзегцярова, Ала Лагада, Канстанцін Станкевіч, Сяргей Габрусевіч, Святлана Пракопік і інш. На працягу многіх гадоў выданнем зборнікаў твораў нашых аўтараў займаецца аддзел маркетынгу Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. 

04.03.2022г. Гучныя чытанні “Паэзіі цудоўны свет”

У межах акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала мясцовую школу з гучнымі чытанні “Паэзіі цудоўны свет”. Дзеці даведаліся, што паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў прымушаюць па-новаму бачыць свет, рабіць нечаканыя адкрыцці і насычацца эмоцыямі і пачуццямі. Дзеці чыталі вершы Я. Коласа, Ул. Мазго, Ул. Марчука, А. Зэкава і інш.




15.01.2022г. Літаратурнае знаёмства “Сэрца зямлі маёй” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Г.А.Васілеўскай

“Сэрца зямлі маёй” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае знаёмства з творчасцю беларускай пісьменніцы, публіцыста і аўтара твораў дзяцей і юнацтва Галіны Ануфрыеўны Васілеўскай (15.01.1927 – 06.10.2017) з нагоды яе 95-гадовага юбілею. Бібліятэкар коратка расказала дзецям аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніцы і пазнаёмила з выданнямі, прадстаўленымі на аднайменнай кніжнай выставе.