27.04.18 Конкурс малюнкаў «Гэта тваё жыццё і здароўе»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для школьнікаў пачатковых класаў конкурс малюнкаў «Гэта тваё жыццё і здароўе» прысвечаны Сусветнаму дню аховы працы. Бібліятэкар расказала дзецям для чаго трэба ведаць правілы аховы працы. У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пракаментавалі свае малюнкі, распавядаючы, што яны намалявалі.

27.04.18 Мультымедыйная прэзентацыя “Балючая памяць Беларусі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся прагляд мультымедыйнай прэзентацыі “Балючая памяць Беларусі”, таксама была арганізавана кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах”.

26.04.2018 Да дня Чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка работнікі раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённай арганізацыяй БРСМ арганізавалі сустрэчу навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прысвечаную 32-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Сустрэчу адкрыла супрацоўнік бібліятэкі і прадставіла ўвазе прысутных электронную прэзентацыю “След Чарнобыля”. Затым перад навучэнцамі выступілі ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Ліквідатары гаварылі аб неабходнасці расказваць маладому пакаленню, якое ўжо не застала гэту трагедыю, аб тых падзеях і памылках мінулага, каб не паўтарыць іх у будучым, помніць аб людзях, якія цаной свайго здароўя  і жыцця лакалізавалі аварыю. У заключэнні мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма “Чернобыль: до и после”.  

26.04.18 Гадзіна памяці “След чорнага ветру”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “След чорнага ветру”. На ёй дзеці даведаліся аб трагедыі, якая адбылася ў ноч 26 красавіка 1986 года, аб удзельніках ліквідацыі аварыі, пра цяжкасці, якія выпалі на долю ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапремства суправаджалася онлайн прэзентацыяй “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне …”, была арганізавана кніжная выстава “Тут зямля маўчыць і пералескі плачуць”.

26.04.18 День охраны труда

   26 апреля в ГУК «Берестовицкая районная библиотека им. О.М.Ковалевского» прошёл День охраны труда по теме «Предупреждение и обеспечение пожарной безопасности в организациях района и агропромышленного комплекса». На мероприятии присутствовал заместитель начальника отдела Берестовицкого РОЧС Чекмарёв Максим Сергеевич. 



26.04.18 Дзень памяці "Чарнобыль - катастрофа века"

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да дня Чарнобыльскай трагедыі была арганізавана кніжная паліца “Чарнобыль – катастрофа века”, праведзена гутарка для вучняў 7 класа, у ходзе якой дзеці даведаліся, што дзень чарнобыльскай трагедыі - гэта дзень памяці  тых, хто самааддана стаў ліквідатарам трагедыі. Гэта дзень - даніна тым, хто быў вымушаны пакінуць родныя мясціны з-за забруджаннасці радыёнуклідамі, стаць перасяленцам, назаўсёды захаваўшы ў душы памяць аб мілых сэрцу мясцінах. Напрыканцы прысутныя прагледзілі відэафільм “Чарнобыльскія джунглі”.

25.04.18 Урок інфармацыйнай культуры “Бібліятэка запрашае …”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла урок інфармацыйнай культуры “Бібліятэка запрашае …”, на які былі запрошаны дзеці Масалянскага сада. У гульнявой форме бібліятэкар,  як мага больш даступна паспрабавала давесці да дзяцей прадстаўленне аб розных відах інфармацыі, прывіць ім першапачатковыя навыкі працы з кнігай і навучыць дзяцей арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы.

25.04.18 Дыялог–разважанне «Прырода не даруе памылак»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для школьнікаў 5-6 класаў дыялог – разважанне «Прырода не даруе памылак». Падчас мерапрыемства школьнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм «Трыццаць гадоў праз». У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што падзеі на Чарнобыльскай АЭС назаўжды застануцца ў нашай памяці з «чорнай павязкай».

19.04.18 Краязнаўчае падарожжа “Старадаўніх муроў адраджэнне”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Года малой радзімы прайшло краязнаўчае падарожжа “Старадаўніх муроў адраджэнне”, прысвечанае Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Наведвальнікі  ўзгадалі гісторыю і славутых людзей Беларусі і Бераставіччыны. Была прадстаўлена выстава выдавецкай дзейнасці "Турызм у Гродзенскай вобласці", адбылася прэзентацыя буклета "Незгасальная памяць пакаленняў”. Прайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі помнікаў звязаных з ваеннымі падзеямі. 

18.04.18 Гутарка “Наша прэса на ўсе інтарэсы”

Філіял "Пагранічная сельская бібліятэка" заўсёды карыстаўся  і карыстаецца павагай сярод мясцовых жыхароў, асабліва пенсіянераў. Бібліятэка для іх гэта месца зносін, тут яны збіраюцца каб пачытаць свежую прэсу, кнігі і часопісы, абмяняцца навінамі, якія адбыліся ў аграгарадку. Для іх была арганізавана гутарка і бібліяграфічны агляд перыядычных выданняў “Наша прэса на ўсе інтарэсы”. На здымку самыя актыўныя чытачы бібліятэкі падчас прагляду перыядычных выданняў.

13.04.18 Урок інфармацыйнай культуры «Даведачна – бібліяграфічны апарат бібліятэкі»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Даведачна – бібліяграфічны апарат бібліятэкі». Падчас урока бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з алфавітным і электронным каталогамі, даведачна-бібліяграфічным фондам бібліятэкі.

13.04.18 Літаратурная віктарына "Любімыя казкі"

Літаратурную  віктарыну "Любімыя казкі" правяла бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" для дзяцей ДУА "Масалянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа". Дзеці падзяліліся на дзве каманды і з вялікім задавальненнем спаборнічалі, выконваючы заданні. Успомніць выдатныя казкі дапамаглі разнастайныя заданні і віктарыны. Удзельнікі адгадвалі казку па яе пачатку, адказвалі на пытанні пра розных персанажаў, вызначалі з якой казкі тая ці іншая рэч і чыя яна, адгадвалі герояў  казак па апісанні, пазнавалі казкі па ілюстрацыях. Ну, а перамагла, вядома, дружба.

12.04.18 Анлайн прэзентацыя «Космас мінулага і сучаснасці»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў прагляд анлайн прэзентацыі «Космас мінулага і сучаснасці». Бібліятэкар расказала пра першага касманаўта Ю. Гагарына, пра тое хто сканструяваў першую ракету. Быў паказаны дзіцячы мультфільм «Белка і Стрэлка», якія таксама пабывалі ў космасе, у канцы мерапрыемства прайшло абмеркавання мультфільма. На выставе дзеці маглі пазнаёміцца ​​з дзіцячымі кнігамі, у якіх апісаны касмічныя прыгоды.

12.04.18 Пасяджэнне жаночага клуба "Паклічу сяброў"


“Клімат і здароўе” – такой была тэма чарговага пасяджэння жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе пры  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага.

10.04.18 Гадзіна кітайскай паэзіі “Паэтычная эпоха дынастыі Тан”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна кітайскай паэзіі “Паэтычная эпоха дынастыі Тан”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся гісторыю праўлення дынастыі Тан. Наведвальнікі пазнаёміліся са зборнікам кітайскай паэзіі "100 абраных вершаў дынастыі Тан", чыталі лепшыя ўзоры вершаў таго перыяду кітайскай культуры.


10.04.18 Сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Тэмай сустрэчы стала гучнае чытанне «Прыйшоў час чытаць». Падчас мерапрыемства, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі карыстання бібліятэкай, расказала што такое чытацкі фармуляр. У канцы сустрэчы прысутныя прачыталі і абмеркавалі англійскую народную казку «Тры парасяці».

10.04.18 Сустрэча нестарэючых людзей

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» на «Сустрэчу нестарэючых людзей» сабраліся мудрыя  і таленавітыя людзі, дзіўныя гаспадыні і проста добрыя людзі. У госці з добрымі словамі і карыснай інфармацыяй завітаў настаяцель Алекшыцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы а.Сергій. У душэўнай атмасферы ён расказаў пра веліч свята Вялікадня, паведаміў якія каноны трэба выконваць у пост і якім запаведзям трэба прытрымлівацца у паўсядзённым  жыцці. Арганізатары вечара падарылі ўдзельнікам галоўнае: ўвагу і добры настрой, пажадалі нязгаслай цікавасці да жыцця, моцнага здароўя на доўгія гады, цяпла і любові блізкіх людзей, шчасця і дабрабыту.

9.04.18г. Гадзіна цікавых паведамленняў “Водары прыгажосці і здароўя”.


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Сусветнага дня здароўя прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Водары прыгажосці і здароўя”. У ходзе мерапрыемства дзеці расказвалі аб тым, як яны пачынаюць свой дзень, якія гульні ведаюць. Таксама прысутныя ўспаміналі пра лекавыя травы і пра аказанне першай дапамогі пры траўмах. Размова ішла і аб шкодных звычках, якія кепска ўплываюць на здароўе.

7.04.18 Аўкцыён "Каб расці нам моцнымі"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" да Сусветнага дня здароўя прайшоў аўкцыён "Каб расці нам моцнымі". Падчас мерапрыемства юныя чытачы змаглі параўнаць чалавечыя каштоўнасці якія яны выбралі з каштоўнасцямі, якія такія важныя для захавання здароўя.

05.04.18 Дзень здароўя

Напярэдадні Сусветнага дня здароўя ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя.

4.04.18г. Конкурс чытацкіх сімпатый “Кніжны хіт-парад”

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” адбыўся конкурс чытацкіх сімпатый “Кніжны хіт-парад”. Дзеці разам з настаўніцай выбіралі, на іх погляд, найбольш цікавыя і ім вядомыя творы розных аўтараў, выказвалі свой погляд чаму гэта, а не іншая кніга ім падабаецца. Сярод пераможцаў вызначаны творы Ліпскага, Пушкіна, Твэна і інш.  

2.04.18г. Класная гадзіна “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася класная гадзіна “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”.  Наведвальнікі ўзгадалі, як 22 гады назад нараджалася Саюзная дзяржава, а з агляду перыядычных выданняў даведаліся аб сумесных дасягненнях у вобласці медыцыны, эканомікі і культуры.

31.03.18г. Калейдаскоп цікавых кніг «Дзеці просяць кніжку»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло закрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі калейдаскопам цікавых кніг «Дзеці просяць кніжку». Падчас мерапрыемства бібліятэкар зрабіла акцэнт на кнігі беларускіх пісьменнікаў.

31.03.18г. Падарожжа па хвалях перыёдыкі

У філіяле “Малабераставіцкая  інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло падарожжа  па хвалях перыёдыкі,  у якім прынялі ўдзел  наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера “Сонейка”.  Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з газетамі і часопісамі, якія выдаюцца ў нашай краіне. Таксама  дзеці пазнаёміліся з прафесіямі журналіста і паштальёна. Каб адчуць сябе журналістам,  прысутным было прапанавана ўзяць інтэрв'ю адзін ў другога . Конкурс выклікаў шмат пазітыўных эмоцый. У канцы мерапрыемства ўсе разам абмяркоўвалі, чым цікавыя і карысныя розныя выданні.

30.03.18г. Літаратурная мазаіка “Жылі-былі браты Грым”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная мазаіка “Жылі-былі браты Грым”. Рыхтуючыся да гэтага мерапрыемства, дзеці прачыталі шмат казак гэтых аўтараў. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні, якія датычылі зместу казак, прыгадвалі галоўных герояў, разгадвалі крыжаванку. Дзеці прыйшлі да выніку, что карысна чытаць казкі і думаць над ім.