Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

Милая сердцу малая родина: на Берестовитчине прошел VII открытый районный фестиваль польской культуры и быта «Эйсмонтовский фэст-2018»


В фойе местного Дома культуры действовала книжно-иллюстрационная выставка Берестовицкой районной библиотеки имени О.М. Ковалевского под названием «Беларуска-польскае памежжа: сузор’е культур і традыцый».







Акцыя "Залатая восень жыцця"

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя ўпадтрымку абласнога праекта «Залатая восень жыцця». На працягу дня бібліятэкар распаўсюджвала буклеты «Локон юности на серебре седин» сярод чытачоў бібліятэкі і жыхароў аг. Канюхі з заклікам памятаць аб сваіх пажылых бацьках, бабулях і дзядулях, а людзям сталага ўзросту не сумаваць і памятаць, што старасць не драхласць, а мудрасць, якую можна набыць толькі з гадамі.




Інфармацыйна-прававая гадзіна "Актуальныя пытанні спадчыннага заканадаўства Рэспублікі Беларусь"

“Актуальныя пытанні спадчыннага заканадаўства Рэспублікі Беларусь” – такой была тэма інфармацыйна-прававой гадзіны, якая адбылася ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і на якую запрасілі загадчыка натарыяльнай канторы Бераставіцкага раёна Л.І. Абрамовіч.



Вечар-сустрэча «Няма мілей, чым родны край»

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» і работнікі па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы наведалі аддзялення кругласутачнага прыбывання для пажылых і інвалідаў аг.Алекшыцы з праграмай «Няма мілей, чым родны край», прымеркаванай да Года малой радзімы. Для прысутных гучалі вершы пра малую радзіму і Беларусь, песні ваенных гадоў, проста душэўныя і шчырыя словы пажаданняў здароўя і даўгалецця, былі прапанаваны тэматычныя кнігі і часопісы для вольнага часу, падораны салодкія пачастункі.



«Кропелькай цяпла сагрэем душу» у межах абласнога праекта «Залатая восень жыцця»


З клопатам аб пажылых людзях прайшоў дзень  для філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка». У межах абласнога праекта «Залатая восень жыцця» бібліятэкар наведала пажылых людзей на даму «Кропелькай цяпла сагрэем душу». Падчас сустрэчы бібліятэкар цікавілася як пажылыя людзі спраўляюцца са сваімі клопатамі, чым цікавяцца,  прапанавала цікавую літаратуру.





Акцыя «Дзень памяці»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» разам з ДУА "Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа"  выйшлі на акцыю «Дзень памяці», прысвечаную Міжнароднаму дню памяці людзей, памерлых ад СНІДу.







Вечарына-віншаванне “Жанчына – музыка, жанчына – святло!”


Напярэдадні Міжнарожнага дня жанчын у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася святочная вечарына-віншаванне “Жанчына – музыка, жанчына – святло!”.





“Вясновыя матывы” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы  імя В.М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню жанчын – 8 сакавіка. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі святочную забаўляльную праграму. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым ліку і бібліятэкары, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікаамі клуба і наведвальнікамі дзённага аддзялення прабывання маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.   Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.



Фальклорныя пасядзелкі “Не цурайся роднай песні”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДІВО”, гэта былі фальклорныя пасядзелкі “Не цурайся роднай песні”. За кубачкам кавы жанчыны расказвалі пра сябе, пра свае справы, пра работу, на якой яшчэ нядаўна працавалі, цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Затым успаміналі песні мінулых гадоў, а гэта цэлая скарбонка традыцыйных беларускіх песень, прыпевак, тая спадчына, якая жыве ў памяці старэйшага пакалення.



Сустрэча з пратаірэем С.Шэлестам

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка прайшла сустрэча і гутарка з настаяцелем храма святой прэпадобнай Ефрасінні Полацкай протаіерэем Сяргеем Шэлестам. Аб гісторыі развіцця праваслаўя на Беларусі расказала настаўніца гісторыі Пагранічнай сярэдняй школы Турок Л.А. , а аб жыцці і дзейнасці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) паведаў а. Сергій.





Пасяджэнне круглага стала “На шляху яднання”

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылося пасяджэнне круглага стала “На шляху яднання”. З уступным словам выступіла дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д.Марцішэвіч. У рамках круглага стала былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Аб рашэнні Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы”, “Асноўныя даты і праекты Саюзнай дзяржавы”, “Знешняя палітыка саюза Беларусі і Расіі”, “Рэалізацыя маладзёжных праектаў саюзнай дзяржавы”, “Ураджэнцы Бераставіччыны ў гісторыі Расіі”. У пасяджэнні прынялі ўдзел першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.М.Вайцюк, навуковы супрацоўнік Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы М.І.Пацэнка і супрацоўнікі бібліятэкі. У заключэнні мерапрыемства адбылася прэм’ера мультымедыйнай прэзентацыі “Беларусы ў гісторыі Расіі”.


Гістарычная экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях”


Гістарычная экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях” распачала у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзімы.

 



Святочная вечарына “Вадохрышчанскія вячоркі”


 У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла святочная праграма “Вадохрышчанскія вячоркі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”. Гульні, конкурсы, песні, спрыялі святочнаму настрою. Жанчыны ўспаміналі падзеі адышоўшага года, весела абмяркоўвалі падзеі мінуўшага года. Вырашаліся арганізацыйныя пытанні на бягучы год.




16.01.2018г. Прэзентацыя новага зборніка вершаў гродзенскіх паэтаў “Каложскі дабравест“

   У аўторак, 16 студзеня, аматары паэтычнага слова Бераставіччыны сабраліся ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага на прэзентацыю новага зборніка вершаў гродзенскіх паэтаў пад назвай “Каложскі дабравест“. 
   Сустрэча, як і, дарэчы, выданне зборніка, адбылася ў межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў з аднаіменнай назвай. Трэба адзначыць, што для нас, бераставічан, далёка не распешчаных літаратурнымі мерапрыемствамі, кожная сустрэча з творчымі, адухоўленымі людзьмі падобная на глыток свежага паветра. Сустрэча з гродзенскімі паэтамі, чые творы ўвайшлі ў зборнік “Каложскі дабравест”, не стала выключэннем. Аўдыторыя, якая сабралася ва ўтульнай чытальнай зале, з непадробнай цікавасцю слухала вершаваныя радкі, якія з першых вуснаў чыталі госці-літаратары. 
   У Вялікую Бераставіцу завіталі Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, адзін з ініцыятараў выдання зборніка; Данута Бічэль – вядомая беларуская паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы; Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, рэдактар зборніка; Галіна Самойла – гродзенская паэтка і старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка. 
        Распачынаючы сустрэ
чу, іерэй Павел Каспяровіч прадставіў паэтычны зборнік, расказаў аб ідэі яго стварэння: 
     – У межах фестывалю песнапенняў звычайна адбываюцца вечарыны духоўнай паэзіі і бардаўскай песні. Спачатку на іх выступалі паэты-аматары з ліку прыхаджан храмаў. А потым арганізатары сталі запрашаць на вечарыны і майстраў пяра, таму што на Гродзеншчыне ёсць нямала таленавітых літаратараў, існуюць свае адметныя паэтычныя традыцыі. Выпуск зборніка, у які ўвайшлі вершы адзінаццаці паэтаў – удзельнікаў літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў – гэта жаданне пазнаёміць чытачоў з якаснай духоўнай, філасофскай лірыкай, якая ў розныя гады гучала падчас фестывальных вечарын. 
      Сярод аўтараў – як вядомыя гродзенскія пісьменнікі, так і маладыя таленавітыя аўтары. У іх ліку ўжо названыя вышэй Павел Каспяровіч, Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч і Галіна Самойла, а яшчэ Вольга Агапонава, Алена Бабіч, Юрка Голуб, Зніч (Алег Бембель), Андрэй Мельнікаў, Аліна Паўлоўская і Вікторыя Смолка. 
     Сустрэча ў райбібліятэцы была напоўнена незвычайнай цеплынёй і ўзнёсласцю. Паэты чыталі вершы са зборніка “Каложскі дабравест”, знаёмілі з іншымі сваімі творамі і выданнямі, разважалі аб ролі сучаснай літаратуры, расказвалі пра сябе і сваю творчасць. Вершаваныя радкі ў аўтарскім выкананні пра каханне і дружбу, пра сэнс жыцця і любоў да Радзімы, змаглі закрануць душэўныя струны прысутных, кожны знайшоў у лірыцы, якая гучала падчас сустрэчы, штосьці блізкае для сябе. 
    Дарэчы, гэта падкрэслілі ў сваіх выступленнях мясцовы паэт-песеннік Леанід Панасевіч, благачынны Бераставіцкай акругі протаіерэй Сергій Шэлест і дырэктар Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Таццяна Марцішэвіч. Яны выказалі ўдзячнасць гродзенскім літаратарам за падараваныя натхненне і асалоду ад каларытнага і трапнага беларускага слова, якім ў дасканаленні валодаюць госці. Паэты, у сваю чаргу, падзякавалі арганізатараў сустрэчы – святароў Бераставіцкай акругі і адміністрацыю райбібліятэкі – за супрацоўніцтва і цёплую сяброўскую атмасферу, якая панавала падчас прэзентацыі. Паэтычны зборнік “Каложскі дабравест” раздадзены ў бібліятэкі і школы раёна, пазнаёміцца з выданнем можна і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

ИСТОЧНИК: http://www.beresta.by/?p=60699