17.11.2024г. Інфармацыйная гадзіна "Я люблю сваю краіну, дзе ёсць права на шчаслівае дзяцінства".
Да Сусветнага Дня правоў дзіцяці, у рамках прафілактыкі сацыяльнага гвалту ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гадзіна "Я люблю сваю краіну дзе ёсць права на шчаслівае дзяцінства". У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдніх класаў, якія актыўна ўключыліся ў дыялог на тэму правоў і абавязкаў дзяцей. Кожны атрымаў "памятку", якую падрабязна па пунктах чыталі і абмяркоўвалі. Закранулі і важную тэму Выбараў Прэзідэнта, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
16.11.2024г. Калейдаскоп інтарэсаў “Свет нашых захапленняў”
У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пысутныя сабраліся на калейдаскоп інтарэсаў “Свет нашых захапленняў”, каб падзяліцца сваімі цікавымі захапленнямі на якія раней не хапала часу, або смеласці. Удзельнікам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе “Угадай песню”, “Лучший советчик” і г.д. За кубачкам гарбаты абмеркавалі карысныя парады: як выбраць якасны мед, якія спецыі самыя карысныя, што мы ведаем пра часнык і іншыя. Прыемна было пачуць аповеды ўдзельнікаў пра самы незвычайны ўраджай, які яны выгадавалі на сваім прысядзібным участку.
16.11.2024г. Кніжная выстава да Года якасці "Беларусь: надзейнасць, якасць, мір"
2024- Год якасці набліжаецца да завяршэння. І вельмі важна сёння азірнуцца назад і падвесці вынікі зробленага. У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" на працягу года дзейнічала кніжная выстава да Года якасці "Беларусь: надзейнасць, якасць, мір", якая рэгулярна папаўнялася новымі выданнямі і матэрыяламі. Чытачы заўсёды з задавальненнем цікавяцца навінкамі. У асноўным гэта сацыяльна значная літаратура, якая адлюстроўвае гісторыю і сучаснасць нашага жыцця. 16 кастрычніка калектыў Малабераставіцкай сярэдняй школы ў чарговы раз наведаў бібліятэку, каб пазнаёміцца з навінкамі. Бібліятэкар з задавальненнем пазнаёміла з выставай, зрабіўшы акцэнт на знакавай падзеі - Выбарах Прэзідэнта, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
16.11.2024г. Турнір юных праваабаронцаў “Ведаць, каб не спатыкнуцца”
16 лістапада ў філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў турнір юных
праваабаронцаў “Ведаць, каб не спатыкнуцца”. Падчас мерапрыемства прысутным
нагадалі, што дзеці, як і ўсе дарослыя члены таварыства, маюць не толькі правы,
але і абавязкі. У гульнявой форме дзеці замацавалі свае веды, прыняўшы ўдзел у
інтэлектуальных конкурсах: "Інтэлектуальная размінка", "Хто ёсць
хто?", "Свабода, правы, абавязкі" і іншыя. Таксама ўдзельнікам
прапаноўвалася паразважаць і прыняць правільнае рашэнне ў той ці іншай
сітуацыі. На прыкладзе казачных герояў дзеці разважалі, як парушаюцца правы
чалавека. Удзельнікі
справіліся з заданнямі і ў фінале зрабілі выснову, што няма правоў без
абавязкаў і няма абавязкаў без правоў. Неабходна выконваць свае абавязкі і
памятаць аб сваіх правах.
14.11.24 г. Прававая гульня-віктарына “Мы і нашы правы”
Да Сусветнага дня
абароны правоў дзіцяці, які штогод адзначаецца
ў свеце 20 лістапада, для вучняў
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В.М.Кавалеўскага правяла прававую гульню-віктарыну “Мы і нашы правы”. Удзельнікам
мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх,
супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца
правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах
дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”,
“Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства
дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.
14.11.2024г. Урок міласэрнасці “Спяшайцеся рабіць дабро”
14 лістапада ў філіале “Пархімаўская ІСБ” прайшоў урок
міласэрнасці “Спяшайцеся рабіць дабро”. На гэтым
незвычайным уроку ішла
размова пра значэнне слова
“дабрыня”, патрэбна быць добрым ці не. Дзеці ўспаміналі і тлумачылі прымаўкі,
ўспаміналі чароўныя словы ветлівасці. Юныя чытачы разглядалі кніжкі, знаходзілі ў іх творы аб дабрыні і добрых учынках і з задавальненнем гучна іх чыталі. А яшчэ
было вельмі цікава
ўспомніць, пра старыя,
добрыя казкі, пра казачных
герояў, якія рабілі дабро. У
канцы мерапрыемства дзеці напісалі на смайлах,
што яны хочуць зрабіць
добрага для сваіх
родных, блізкіх, знаёмых, сяброў.
13.11.2024г. Литературно-поэтический час «Во имя добра и милосердия»
13 ноября –
Международный день слепых. Это не праздник, это – своеобразный знак внимания, напоминающий обществу о существовании
рядом людей с ограниченными физическими возможностями, о помощи и о
солидарности. В районной библиотеке в этот день прошел литературно-поэтический
час «Во имя добра и милосердия». Участники мероприятия узнали историю появления
Международного Дня слепых. 13 ноября 1745 года во Франции родился Валентин Гаюи
– известный педагог, основавший в Париже и Петербурге несколько школ и
предприятий для слепых. По решению Всемирной организации здравоохранения именно
эта дата отмечается как День слепых. Оказывается, до 18 века мир не знал
учебных заведений для слепых. Библиотекарь
рассказала о шрифте Брайля, который использовал Гаюи при обучении, о рельефных
географических картах, глобусах и книгах, которые он придумал. Шла речь также и о выдающихся людях с ограниченными
возможностями, которые смогли, будучи слепыми, достичь жизненных высот. Это
поэты Эдуард Асадов, Гомер, Николай Агеев. Звучали стихи поэта Эдуарда Асадова о
Родине, о жизни, о любви-«Родина», «Люблю я собаку за верный нрав», «Счастливый
человек», «Трусиха» и другие. Завершилось мероприятие обзором книг Эдуарда
Асадова.
13.11.2024г. Члены профсоюза отрасли культуры обсудили важность профилактики травматизма
В Берестовицкой районной библиотеке имени О.М. Ковалевского состоялась встреча председателя Гродненской областной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма Дениса Малевича с профактивом учреждений культуры, спортивной и туристической сфер района.
09.11.2024г. Гадзіна інфармацыі “Шмат прафесій розных”
9 лістапада ў філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна інфармацыі “Шмат
прафесій розных”. Дзеці ў гульнявой форме паспрабавалі сябе ў розных відах
дзейнасці, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: "Хто так
кажа?", "Розныя прафесіі", "Аўкцыён прафесій",
"Даведайся", "Дэтэктывы", адгадвалі загадкі, успомнілі
прыказкі аб працы. Напрыканцы мерапрыемства
дзеці падзяліліся думкамі,
кім жадаюць быць, калі вырастуць. Усе пагадзіліся, што трэба паважліва ставіцца
да любой працы, што ўсе прафесіі патрэбны, усе прафесіі важныя!
Подписаться на:
Сообщения (Atom)