Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

Народныя ўмельцы Бераставіччыны


База дадзеных (БД) — “Народныя ўмельцы Бераставіччыны” — інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра таленавітых людзей раёна, якія непасрэдна займаюцца народнымі промысламі (саломапляценне, лозапляценне, ткацтва і вышыўка). Бераставіцкая зямля вельмі багатая самабытнымі таленавітымі майстрамі, якія працягваюць справу нашых продкаў. Іх працы ўражваюць сваёй непаўторнасцю, свежасцю і прыгажосцю, сведчачы аб тым, што і сёння існуе непарыўная сувязь пакаленняў, дзякуючы якой жывуць гістарычныя традыцыі, традыцыі нашых продкаў.