База
дадзеных (БД) — “Ганарыся імем сваім,
вуліца” — інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра знакамітых людзей,
якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму, абараняючы сваю родную
зямлю. На акупіраванай нямецкімі захопнікамі Беларусі разгарнуўся буйнейшы партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы
партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.
Савецкія
палкаводцы і ваенныя змаглі спыніць наступленне ворага цаной вялікіх ахвяр як у
арміі, так і сярод мірнага насельніцтва.
Вялікая
Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і
пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах
удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая
Бераставіца не выключэнне. Прадстаўляем вам герояў Вялікай Айчыннай вайны,
военачальнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкіх падпольных і
партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы. Генеруецца БД
аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя
В. М. Кавалеўскага”.
Вуліца імя Ф.М. Арлова(Цівунчыка) аг. Пагранічны
Вуліца імя М.Ф. Гастэлы г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя І.М. Жыжаля г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя К.С.Заслонава г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя А.М. Матросава г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя І.П. Міхайліна г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя В.В. Соламавай г.п. Вялікая Бераставіца
Вуліца імя Г.Н. Цітаішвілі аг. Малая Бераставіца