27.10.2020г. Беседа «Моя родная Беларусь»

Беседа «Моя родная Беларусь». Цель мероприятия: формирование  гражданственности и патриотизма, национального самосознания. В ходе мероприятия читали стихи, играли в игру «Переводчик», "Собери словечко".


28.10.2020г. Выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-земляка Івана Антонавіча Леткі

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай  бібліятэкі  адкрыта выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта-земляка Івана Антонавіча Леткі (1935—1999), члена Саюза пісьменнікаў СССР. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу з прыжыццёвымі зборнікамі вершаў паэта, а таксама новымі выданнямі яго твораў: паэма “Каліноўцы”, “Балада пра чорны камень”. Хараство прыроды, паэтызацыя працы, гісторыя і сучаснасць — асноўныя матывы лірыкі паэта. Летка любіў родны край і прысвяціў яму такія вершы: “Добры дзень Масаляны!”, “Я павешу замок”, прысвечаны Вялікай Бераставіцы.  Сярод літаратуры можна азнаёміцца з “Бераставіцкай газетай” за 4.06.2011 года, якая паведамляе пра раённае свята, прысвечанае Івану Летке. Гэта першы адкрыты раённы фестываль паэзіі “Масалянскія салаўі — 2011”, дзе ганаровым госцем была Алена  Касцяневіч, якая з’яўляецца роднаю сястрою паэта. Літаратурны талент Івана Леткі адзначаны ў такіх даведніках як “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Бібліяграфічны слоўнік беларускія пісьменнікі”, “Людзі культуры з Гродзеншчыны”, гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць. Бераставіцкі раён”.

Кніжная выстава "Іван Бунін - класік рускай літаратуры і яе першы Нобелеўскі лаўрэат"

З 19 па 24 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Івана Буніна - выдатнага майстра мастацкага слова. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць аб жыцці і творчасці Івана Аляксеевіча, а таксама лепшыя яго творы, такія як: “Темные аллеи”, “Господин из Сан-Франциско”, “Антоновские яблоки”, “Деревня”, “Жизнь Арсеньева” і іншыя. Наведвальнікі даведаліся, што менавіта за твор “Жизнь Арсеньева” Іван Бунін атрымаў Нобелеўскую прэмію.


23.10.2020г. Урок інфармацыйнай культуры "Перыядычныя выданні для дзяцей"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для дзяцей”. Бібліятэкар расказала прысутным, што такое перыядычныя выданні і чым яны адрозніваюцца ад кніг. Пазнаёміла з тэрмінамі прэсса, газета, часопіс, публіцыстыка, распавяла наколькі разнастайны свет дзіцячай перыёдыкі і што з яе можна даведацца аб гістарычных адкрыццях і фактах, розных падзеях у жыцці грамадства, розныя карысныя парады, цікавыя рэчы пра жывёльны і раслінны свет і г.д. Была прадстаўлена прызентацыя “Увлекательная пресса для ребячьего интереса”. На прыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся, якія перыядычныя выданні яны выпісваюць дома.

22.10.2020г. «Беларусь и ООН: история и современность»

В 2020 году отмечается 75-летний юбилей со дня образования ООН. Организация Объединенных наций была создана 24 октября 1945 года пятьдесят одной страной, которые были преисполнены решимости сохранить мир посредством развития международного сотрудничества и обеспечения коллективной безопасности. 75 лет назад Беларусь была принята в состав членов-основателей Организации Объединенных Наций (ООН). Получение этого почетного права стало свидетельством признания вклада белорусского народа в разгром фашизма в годы Второй мировой войны. В настоящее время членами Организации являются 193 государства.

Предлагаем Вашему вниманию электронную презентацию «Беларусь и ООН: история и современность», посвящённую 75-летнему юбилею ООН.

21.10.2020г. Урок-віктарына “Ты грамадзянін сваёй краіны”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок-віктарына “Ты грамадзянін сваёй краіны”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала аб асноўным законе па якім мы жывем – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Затым навучэнцы здзейснілі падарожжа ў дзяржаву “Законія”. Падчас мерапрыемства ўзгадалі галоўныя сімвалы нашай краіны. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Мая радзіма – Беларусь”. Да мерапрыемства быў аформлены адкрыты прагляд літаратуры “Краіна, у якой мы жывем”.

21.10.2020г. Кніжная выстава “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь!”

Кніжная выстава “Чыстае імя маёй Радзімы –Беларусь!” – такую назву носіць кніжная выстава, якая дзейнічае на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага. Сярод дастаткова багатага фонда краязнаўчай літаратуры бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі  пастараліся выбраць найбольш значныя, цікавыя і новыя выданні, якія знаёмяць са знакавымі гістарычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі падзеямі на шляху развіцця і станаўлення нашай краіны як суверэннай дзяржавы.

16.10.2020г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”, прысвечаная Дню Маці. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі песні, вершы аб маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Збяры прыказку”, “Залатая сярэдзіна”, “Мама – працаўніца”, “Угадай мелодыю”, “Знайдзі маму”, “Знайдзі бацькоў”, “З заплюшчанымі вачыма”, “Загадкі на кемлівасць” і інш. Свята скончылася чаяваннем, на якім прагучала шмат слоў падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.

16.10.2020г. Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”

Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”, прысвечаная Дню маці, прайшла ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Для наведвальнікаў мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі святочныя віншаванні з вершамі і песнямі, правялі літаратурны вернісаж “Мама – першае слова”. Сустрэча прайшла з добрым настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах, а на прыканцы мерапрыемства ўсе мамы атрымалі “салодкія” цюльпаны.

14.10.2020г. Прафілактычная гадзіна “Са здароўем па жыцці”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылася прафілактычная гадзіна “Са здароўем па жыцці”, якая была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Падчас мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі конкурсы: “Спорт і здароўе”, “Хто хутчэй?”, “Мы за здаровы лад жыцця”, “Паэтычны”, у якіх дзеці прадэманстравалі свае веды аб здароўі, адмоўным уздзеянні шкодных звычак на арганізм. На прыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі салодкія пачастункі.

14.10.2020г. Обзор литературы «Вялікае святое слова «МАМА»

В  православный праздник Покрова Пресвятой Богородицы в Беларуси отмечают День матери. И в этот день звучат слова благодарности всем матерям, которые дарят своим детям заботу, любовь, добро, нежность и ласку.  На абонементе районной библиотеки открылась книжная выставка «Вялікае святое слова  «МАМА», на которой представлены книги о   роли матери  в жизни человека, о построении семейных отношений, о воспитании детей. Один из разделов посвящен образу матери в изобразительном искусстве.  Для  посетителей отделения дневного пребывания  инвалидов ТЦСОН был поведён обзор представленной на выставке литературы  и беседа об истории возникновения праздника.



14.10.2020г. Самым дорогим посвящается ...

14 октября в Беларуси отмечается День матери. Праздник появился в 1996 году в соответствии с Указом Президента Республики Беларусь. Приурочен он к Покровам Пресвятой Богородицы. Как гласит предание, в 910 году в Иерусалиме произошло чудесное явление Богородицы. Во время богослужения люди увидели в небе Божью Матерь, которая словно накрыла всех молящихся широким белым покрывалом (покровом), защищая их, будто своих детей. Смотреть



14.10.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Клёпа”

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Клёпа”, якое было прысвечана Дню Маці. Была падрыхтавана кніжная выстава «Мама мая святая». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення слова «мама», з творамі, якія расказваюць пра маці, а таксама прачытала пасловіцы і пагаворкі пра маці. Дзеці спявалі песні пра матуль. Каб парадаваць у гэты святочны дзень сваіх матуль, дзеці атрымалі ад бібліятэкара паветраны шарык і салодкі пачастунак. 

12.10.2020г. Бібліяграфічны агляд літаратуры “Белая берёза под моим окном…”

Да 125-годдзя з дня нараджэння рускага паэта Сяргея Аляксандравіча Ясеніна бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бібліяграфічны агляд літаратуры і пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з кніжнай выставай “Белая берёза под моим окном…”. Чытачы ўзгадалі, што радкі Ясеніна набылі сваё гучанне ў жаночым выкананні Людмілы Зыкінай (“Слышишь, мчатся сани”), Галіны Ненашавай (“Берёза”), Ніны Панцялеевай (“Не жалею, не зову, не плачу”), Надзеі Бабкінай (“Отговорила роща золотая”), песні на яго вершы выконваюць Алена Ваенга, Стас Міхайлаў і іншыя. Прыемна было чуць ад чытачоў, што яны з задавальненнем перачытваюць калі-некалі вершы Ясеніна, якія не страцілі сваёй актуальнасці цяперашнім часам.

10.10.2020г. Краязнаўчы круіз “Люблю свой край, старонку гэту …”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў краязнаўчы круіз (у рамках акцыі “Чытаем разам”) “Люблю свой край, старонку гэту …”. Тэма Радзімы заўсёды хвалявала беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У сваіх творах яны праслаўляюць зямлю сваіх бацькоў. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца і пачытаць вершы пісьменнікаў - К. Буйло, Ул. Ліпскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.


09.10.2020г. Гадзіна віншавання “ Віншуем Вас са святам”

9 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пошты. Супрацоўнікі філіяла “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” і філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы правялі гадзіну віншавання “ Віншуем Вас са святам”. Яны павіншавалі з прафісійным святам мясцовага паштальёна. Бібліятэкар ўручыла яму бэйджык “ЛЕПШЫ ПАШТАЛЬЁН”, а Уладзімір Макар падрыхтаваў музычны номер. Іван Іванавіч Хомка ўжо шмат гадоў працуе паштальёнам і з’яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі. 








09.10.2020г. Інфармацыйная гадзіна “Небяспечныя забавы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Небяспечныя забавы”. Прысутныя даведаліся пра пагубны ўплыў псіхаактыўных рэчываў на арганізм чалавека. Прысутныя з цікавасцю слухалі пра гісторыю наркатычных рэчываў, аб іх прадуктыўным выкарыстанні з глыбокай старажытнасці ў медыцыне і, вядома, пра тое, у якой страшны палон яны могуць захапіць асобу.


08.10.2020г. Анлайн выстава "Спрачацца з нябытам" (да 80-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Тарасава)

Канстанцін Іванавіч Тарасаў (10 кастрычніка 1940 года — 20 сакавіка 2010 года) - савецкі і беларускі пісьменнік, журналіст, эсэіст і публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Нарадзіўся ў Менску ў сям'і служачага. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў майстрам на шклозаводзе, рэдактарам, журналістам і змяніў яшчэ некалькі прафесій. У канцы XX стагоддзя заснаваў выдавецтва «Лекцыя». Пісаў на рускай і беларускай мовах. Асноўныя жанры — гістарачны і прыгодніцкі раманы. Першы твор аўтара ўбачыў свет у 1976 годзе — гэта была аповесць «Следственный эксперимент». Найбольш знакамітыя творы аўтара — раманы «Пагоня на Грунвальд», за які ён атрымаў прэмію Міністэрства абароны СССР, «Тры жыццi княгiнi Рагнеды», зборнік гістарычна-літаратурных эсэ «Памяць аб легендах».

 

07.10.2020г. Патрыятычны ўрок “Якая яна, наша Беларусь?”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей патрыятычны ўрок “Якая яна, наша Беларусь?”. Юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй роднага края, культурай, традыцыямі і звычаямі нашага народа. Мэта мерапрыемства – выхаваць пачуццё гонару за славутае мінулае сваіх землякоў, з павагай ставіцца да сваіх каранёў.



03.10.2020г. Экагадзіна “Жылі-былі рыбы, птушкі, жывёлы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экагадзіна “Жылі-былі рыбы, птушкі, жывёлы”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з дзіўным, яркім, разнастайным светам жывёл і птушак. З задавальненнем выконвалі заданні розных конкурсаў “Дзікія-хатнія”, “Бацькі і іх дзеці”, “Ці ведаеш ты жывёл?”, “Пантаміма”, “Малюнак з запалак”, адказвалі на пытанні віктарыны, распавядалі пра сваіх хатніх жывел, разам абмяркоўвалі, для чаго быў створаны Дзень аховы жывёл. А на прыканцы мерапрыемства выказалі жаданне ўзяць кнігі серыі “Белорусская детская энциклопедия” і “Самая первая энциклопедия” каб пашырыць свае веды.

01.10.2020г. Віншавальная вечарына «Богатство ваших лет»

У філіяле «Кватарская інтэграванная сельская бібліятэка» прайшла віншавальная вечарына «Богатство ваших лет», прысвечаная Дню сталых людзей. Для прысутных гучалі віншаванні. Усе прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарыне, успаміналі песні сваёй маладосці. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаеміцца з выставай работ з папье-маше мясцовай масцярыцы  Карач Веры Васільеўны.








01.10.2020г. Віншавальная акцыя «Возраст мудрости и доброты»

У Міжнародны дзень пажылых людзей, работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка», правялі віншавальную акцыю «Возраст мудрости и доброты». Бібліятэкары павіншавалі сталых людзей са святам і ўручылі буклеты і віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і даўгалецця. А каб палепшыць сумныя восеньскія вечары прапанавалі часцей наведваць бібліятэку.

01.10.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок”

 У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка прайшло чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок”. Дзецям было запрапанавана зрабіць сваімі рукамі падарунак для бабуль і дзядуль, каб павіншаваць іх са святам.

01.10.2020г. Акцыя-віншаванне “Узрост восені цудоўны”

У рамках раённай дэкады “Залаты ўзрост” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі акцыю-віншаванне з Днем пажылых людзей “Узрост восені цудоўны”. Бібліятэкары віншавалі наведвальнікаў бібліятэкі і жыхароў райцэнтра са святам дабра і павагі і жадалі ім моцнага здароўя, цяпла, дабрыні і ўсмешак ад людзей, дабрабыту і ўтульнасці ў доме. Усе шчыра дзякавалі работнікам бібліятэкі за душэўныя віншаванні.

01.10.2020г. Акцыя-віншаванне "Душу лечыць дабрыня"

Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла акцыю-віншаванне « Душу лечыць дабрыня ». Дзеці віншавалі сталых людзей кветкамі , спявалі песні і  дарылі паштоўкі, якія зрабілі ўласнымі рукамі. Мерапрыемства падарыла шмат радасных эмоцый.