31.03.2023г. Открытый диалог "Россия и Беларусь - наш общий дом"

31 марта в Берестовицкой районной библиотеке имени О. М. Ковалевского прошел открытый диалог "Россия и Беларусь - наш общий дом", посвященный Дню единения народов Беларуси и России. 







31.03.2023г. Літаратурны каламбур “ Паслухмяным дзецям чытаць не забараняецца”

31 сакавіка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны каламбур “ Паслухмяным дзецям чытаць не забараняецца” да Тыдня дзіцячай кнігі. Вучні даведаліся, што ўпершыню гэта свята было праведзена ў 1943годзе ў Маскве.Дзеці адгавалі загадкі, слухалі прымаўкі пра кнігі, малявалі любімых герояў з кніг, гулялі ў гульню "Чый прадмет і з якой кнігі". 

30.03.2023г. Дыялогавая пляцоўка "Генацыд беларускага народа"

30 сакавіка ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Генацыд беларускага народа” бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага  правяла агляд кніжнай выставы “Праз гады, праз вякі – памятайце!” і прэзентацыю кнігі “Генацыд беларускага народа”.




30.03.2023 г. Гульнявая праграма «Планета загадак»

     29 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках  Тыдня дзіцячай кнігі прайшла гульнявая праграма «Планета загадак». Падчас мерапрыемства школьнікі паўдзельнічалі ў розных конкурсах, дзе галоўным героем была кніга, наведалі калейдаскоп цікавых кніг «Зорны карагод кніжных прыгод» і правялі рэкламу сваёй любімай кнігі.


30.03.2023 г. Прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага правяла пазнавальнае прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека” (Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі), падчас якога расказала аб гісторыі станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту Бераставіцкага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама наведвальнікі клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з кніжнай выставай “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, на якой былі прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры нашых краін і якая ярка прадэманстравала нацыянальны здабытак, багатую культурную спадчыну рускага і беларускага народаў, наглядна паказаўшы іх агульнасць, блізкасць не толькі геаграфічную, але і духоўную.

29.03.2023г. Віктарына "Па старонках любімых кніг"

29 сакавіка ў раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшла віктарына “Па старонках любімых кніг”. Дзеці з задавальненнем  адгадвалі назву кнігі па аднаму радку, імя персанажа па апісанню, паказвалі фрагменты з любімых кніг.




29.03.2023 Гадзіна пытанняў і адказаў “Што я ведаю пра Беларусь?”

         Падчас    веснавых канікул у філіяле   “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей    са школьнага лагера “Мара” прайшла   гадзіна пытанняў і адказаў “Што я ведаю пра   Беларусь?”. Хлопчыкі  і дзяўчынкі адказвалі  на пытанні віктарыны, выконвалі заданні, чыталі вершы пра абласны горад Гродна і   разглядалі Нацыянальны атлас Беларусі. 
Галоўнай мэтай мерапрыемства было арганізаваць карысны вольны час школьнікаў, пашырыць  іх кругагляд,  садзейнічаць выхаванню  пачуцця патрыятызму і таварыства.

29.03.2023г. Даведачнае бюро “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”

 У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, даведачнае бюро “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”, на якім дзеці даведаліся пра разнастайны свет прафесій. Асноўная мэта якога - пазнаёміць дзяцей з прафесіямі; сфарміраваць станоўчае стаўленне да ўсіх прафесій. Бібліятэкар расказала дзецям аб важнасці і неабходнасці любой працы, аб павазе да людзей розных прафесій; аб тым, што праца дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае здольнасці.

28.03.2023г. Літаратурная квэст-гульня “Для тых, хто многа ведае”

 28 сакавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей прышкольнага лагера прайшла літаратурная квэст-гульня “Для тых, хто многа ведае”. Удзельнікі ўспомнілі літаратурных герояў, выканалі складаныя заданні, выкарыстоўваючы свае веды і акцёрскія здольнасці.

 


25.03.2023г. Бібліяфрэш «З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры»

Весела і нязвыкла прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка". На бібліяфрэш «З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры», што прайшоў 25 сакавіка, бібліятэкар запрасіла вучняў Канюхоўскай сярэдняй школы, якія прыехалі паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях у Малабераставіцкую сярэднюю школу. Вучні з задавальненнем пазнаёміліся з бібліятэкай. Бібліятэкар пазнаёміла з навінкамі літаратуры, якія змешчаны на выставе да Тыдня дзіцячай кнігі. З цікавасцю выслухала кожнага вучня наконт жадання чытаць, каб пашыраць свае веды і рабіць усё новыя адкрыцці. 

24.03.2023г. Бібліяфрэш “У бібліятэцы вам параяць”

 24 сакавіка ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбыўся бібліяфрэш “У бібліятэцы вам параяць”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з навінкамі. Кніги Барыса Далгатовіча распавядаюць аб воінах-беларусах на франтах Вялікай Айчыннай вайны. “Сыны Беларусі ў баях за Маскву”, “Сыны Беларусі на Чарнаморскай мяжы” і іншыя – цэлая серыя кніг, прысвечаных гераізму нашых землякоў.

24.03.2023г. Экалагічнае падарожжа «Маленькія цуды вялікай прыроды»

 24 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Сусветнага дня водных рэсурсаў прайшло экалагічнае падарожжа «Маленькія цуды вялікай прыроды». Ці задумваліся вы, што мы ведаем пра ваду? Як ні дзіўна, але вада да гэтага часу застаецца найбольш малавывучаным рэчывам прыроды. Відавочна, гэта адбылося таму, што яе вельмі шмат, яна ўсюды, яна вакол нас, над намі, пад намі, у нас. Падчас мерапрыемства падзеі разгарнуліся вакол самага незвычайнага цуду на Зямлі - вадзе, аб яе прызначэнні і аб экалагічнай культуры людзей.

24.03.2023г. Экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”

24 сакавіка раённую бібліятэку наведалі навучэнцы 2 "Б" класа сярэдняй школы №20 імя Л.І.Чайкінай г. Гродна. Бібліятэкар правяла экскурсію “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”, пазнаёміла дзяцей з цікавымі дзіцячымі кнігамі, якія ёсць у фондзе раённай бібліятэкі.






23.03.2023г. Свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі “Адкрыйце кнігу – цуды пачнуцца!”

23 сакавіка для вучняў 1-2 класаў, а 24 сакавіка - для вучняў 3-4 класаў Вялікабераставіцкай СШ ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Адкрыйце кнігу – цуды пачнуцца!”. Дзеці, якія прыйшлі на тэатралізаваны паказ, падарожнічалі па дзіўнай краіне "Чыталіі" са сваімі любімымі героямі Феяй Кніг, Машай, Паштальёнам Печкіным, Бабай Ягой, Кікімарай, Карлсанам, Лісой Алісай і Катом Базіліо, ролі якіх па-майстэрску выканалі работнікі раённай бібліятэкі. Прысутныя з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын, танцавалі. Самых актыўных чытачоў бібліятэкі ўзнагародзілі дыпломамі і цікавымі кнігамі.

17.03-22.03.2023г.Кніжная выстава-напамін "Хатыні вогненныя сёстры"

Да 80-годдзя хатынскай трагедыі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" дзейнічала кніжная выстава-напамін "Хатыні вогненныя сёстры". Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з літаратурай, якая прадстаўлена на ёй і рассказала пра сястру Хатыні - вёску Верхаўляны, што знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне,  паказала помнік, спаленай  немцамі вёскі, фотаздымак якога змешчаны ў кнізе "Сёстры Хатыні. Гродзеншчына". З цікавасцю і жахам ў вачах слухалі  дзеці і для сябе зрабілі вынік : вайна - гэта жудасна і страшна... Нам не трэба вайны! Мы за мір і стварэнне! 

23.03. 2023г. Урок патрыятызму “ Галоўны выбар краіны”

 23 сакавіка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліатэка” бібліятэкар правяла ўрок патрыятызму “ Галоўны выбар краіны”, на якім прысутнічалі вучні 6 класа. Вучні даведаліся, што такое патрыятызм, Канстытуцыя. У канцы сустрэчы бібліятэкар раздала памяткі, у якіх напісаны асноўныя якасці патрыёта.

22.03.2023г. Экалагічная віктарына “Гэта зямля – твая і мая”

 22 сакавіка ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбылася экалагічная віктарына “Гэта зямля – твая і мая”. З задавальненнем дзеці называлі дзеючых асоб казак – звяроў і птушак, па частках верша вызначалі месяц, адгадвалі загадкі.

22.03.2023г. Падарожжа па старонках кнігі «З памяццю ў сэрцы»

 22 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло падарожжа па старонках кнігі «З памяццю ў сэрцы». Пра Хатынь для дзяцей напісана зусім няшмат кніг. Яно і зразумела: ужо вельмі страшная трагедыя там адбылася. Але мы павінны памятаць пра яе. Павінны памятаць, каб гэты жах зноў не паўтарыўся, таму мы ў чарговы раз вяртаемся да тых самых страшных падзей, каб пераканацца, што мы запомнілі ўсё і пастарацца зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб гэта не здарылася з намі зноў.

22.03.2023г. Урок-рэквіем “Хатыни боль в сердцах людей”

 22 сакавіка  ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок-рэквіем Хатыни боль в сердцах людей”. Школьнікам бібліятэкар расказала пра адзін з самых трагічных эпізодаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі - спаленай вёсцы Хатынь. Асаблівую ўвагу бібліятэкар удзяліла знаёмству з мемарыяльным комплексам “Хатынь”. Школьнікі даведаліся, што комплекс быў адкрыты ў 25-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўяўляе сабой паўтарэнне планіроўкі спаленай вёскі, у гэтым годзе быў рэканструіраваны. Рабятам распавялі, што сімвалізуе цэнтральная скульптура кампазіцыі «Непакораны чалавек», і хто стаў прататыпам гэтай скульптуры, пра што гавораць абеліскі ў выглядзе печкавай трубы на кожным былым падворку.

22.03.2023г. Гадзіна смутку “Трагедыя Хатыні”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для вучняў Масалянскай школы гадзіну смутку “Трагедыя Хатыні” (да 80-годдзя Хатынскай трагедыі). Дзеці даведаліся аб жудаснай трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Хатынь - гэта не толькі адна з самых страшных старонак вайны, але і нацыянальны сімвал народнай бяды.

22.03.2023г. Прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

У рамках
раённай прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам" у раённай бібліятэцы для навучэнцаў Макараўскай СШ была праведзена экскурсія "Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках" і гутарка "Падарожжа ў свет прафесій".







21.03.2023г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава, агляд літаратуры “Незвычайны цуд – звычайная вада”

У межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц,  раённая бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам кніжна-ілюстрацыйную выставу
Незвычайны цуд – звычайная вада, прысвечаную Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Быў праведзены бібліяграфічны агляд па кнігах, сярод якіх энцыклапедыі, даведачныя выданні і літаратура агульнага характару. Удзельнікам была прадстаўлена інфармацыя аб ролі вады ў жыцці кожнага чалавека, неабходнасці захавання і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, фарміраванні здаровага ладу жыцця, развіцці экалагічнай культуры.


 

18.03.2023 г. Исторический экскурс "Рассекреченная история. Палачи Хатыни" (к 80-летию Хатынской трагедии)

    18 марта 2023 года в читальном зале районной библиотеки имени О. М. Ковалевского состоялся исторический экскурс «Рассекреченная история. Палачи Хатыни» с участниками патриотического клуба «Поиск» Большеберестовицкой средней школы. Библиотекарь Левкович Н.А. отметила, что приближается скорбная дата - 80-летие трагедии в Хатыни, которая произошла 22 марта 1943 года.  149 жителей деревни Хатынь (в том числе 75 детей) были сожжены заживо или расстреляны за возможное оказание помощи партизанам. На месте сожженной деревни 5 июля 1969 года открыт государственный мемориальный комплекс «Хатынь». Библиотекарь представила и показала присутствующим книги, в которых собраны факты о преступлениях нацистов, среди которых «Геноцид белорусского народа» и «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти», а также «Сестры Хатыни. Гродненщина» - книга, ставшая результатом совместного проекта газеты "Гродзенская праўда" и  прокуратуры области.

17.03.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”


17 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое было прысвечана “Сусветнаму дню вады”. Супрацоўнік раённай бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі аб вадзе, з роляй вады ў прыродзе і жыцці чалавека, правяла квэст-гульню “Што мы ведаем пра ваду”. Дзеці ў гульнёвай форме адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі і прымаўкі пра ваду, адказвалі на пытанні віктарыны.

17.03.2023г. Кніжнае дэфіле “Талент роднай зямлі”

 17 сакавіка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”прайшло кніжнае дэфіле “Талент роднай зямлі”, на якім бібліятэкар пазнаёміла вучняў пачатковых класаў з такімі пісьменнікамі як І. Токарава, А. Масла, А. Бадак, В. Квілорыя, Э. Агняцвет. Бібліятэкар чытала вершы пра родную Беларусь Ю.Ціхан, І. Муравейкі, У. Мазго.

16.03. 2023г. Юрыдычны навігатар “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

 Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла вучняў чацвёртага класа мясцовай школы на мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі і чыталі Канстытуцыю, пазнаёміліся з яе зместам, гутарылі аб правах і абавязках грамадзян, адказвалі на пытанні віктарыны. На юрыдычным навігатары дзеці мелі магчымасць замацаваць веды па тэме і даведацца шмат новага.

15.03.2023г. Прававая прастора «Закон адзін для кожнага»

15 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла прававая прастора «Закон адзін для кожнага», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства, дыялог разгарнуўся вакол важнасці значэння асноўнага закона нашай краіны.




15.03.2023г. Акцыя “Мы грамадзяне Беларусі”

Супрацоўнік бібліобуса далучылася да ўсебеларускай акцыі “Мы грамадзяне Беларусі”.





15.03.2023г. Дзень інфармацыі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У межах Дня інфармацыі, прысвечанага Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў: бібліяграфічны агляд “Канстытуцыя – наш Асноўны Закон”, інфармацыйна-прававое паведемленне “Кожны з нас у адказе за мір на нашай планеце. Мір права – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, дыялогавая пляцоўка “Конституция – гарант суверенного белорусского государства”. У даступнай форме супрацоўнікі і госці бібліятэкі расказалі бераставічанам аб асноўных законах, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб канстытуцыйным статусе Усебеларускага народнага сходу і яго дальнейшым функцыянаванні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання. Удзельнікі сустрэчы выказвалі свае меркаванні, задавалі пытанні, атрымалі кансультацыі кампетэнтных спецыялістаў.

15.03.2023г. Выставка-диалог "Конституция. Человек. Государство"

15 марта в филиале "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошла выставка-диалог "Конституция. Человек. Государство", посвящённая Дню конституции Республики Беларусь. На мероприятие были приглашены маленькие граждане нашей страны, которые познакомились со своими правами и обязанностями, узнали о главном документе нашего государства. Мероприятие прошло в игровой форме, что вызвало  интерес у ребят.

15.03.2023г. Круглый стол «Конституция – гарант белорусской государственности»

В филиале «Массолянская интегрированная сельская библиотека» в честь Дня Конституции Республики Беларусь состоялся круглый стол на тему «Конституция – гарант белорусской государственности». На обсуждении присутствовали заместитель директора по идеологической работе РУСП «Массоляны» Новоковская Юлия Викторовна и молодые работники хозяйства. День Конституции в Беларуси – государственный праздник, который отмечается ежегодно 15 марта, согласно Указу Президента страны. Конституция в Республике Беларусь действует с 1994 года с изменениями и дополнениями.

15.03.2023г. Урок патрыятызму “Незалежная, адзіная- у нашым сэрцы Беларусь”

 15 сакавіка ў філіяле “ Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок патрыятызму “Незалежная, адзіная – у нашым сэрцы Беларусь” да Дня Канстытуцыі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з Канстытуцыяй, бібліятэкар правяла "мазгавы штурм". У канцы бібліятэкар пажадала ўдзельнікам мерапрыемства, будучаму пакаленню, шанаваць і паважаць традыцыі свайго народа, любіць і берагчы сваю краіну.

15.03.2023 г. Прававы эрудыт-круіз “Мая Радзіма — Беларусь” — для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Канстытуцыя — наш Асноўны Закон” і правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” пазнавальнае прававое мерапрыемства “Мая Радзіма — Беларусь”. Бібліёграф раённай бібліятэкі коратка пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама з папраўкамі ў Канстытуцыю РБ, за якія прагаласавала большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім  рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Гасцям напомнілі аб асноўных правах і абавязках грамадзяніна дзяржавы. Госці адказалі на пытанні віктарын “Аб Канстытуцыі ў пытаннях?”, прынялі ўдзел у конкурсе “Парушэнне канстытуцыйных правоў у казках?”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.

15.03.2023г. Гадзіна прававых ведаў “Закон для ўсіх і для кожнага”

15 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прававых ведаў “Закон для ўсіх і для кожнага”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, што Канстытуцыя з'яўляецца асноўным дакументам дзяржавы. Тут запісаны законы, якія вызначаюць жыццё нашай краіны, правы і абавязкі яе грамадзян. Дзякуючы Канстытуцыі, кожны чалавек можа адчуваць сябе абароненым. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права, структурай і яе асноўнымі раздзеламі. Даведаліся, якія правы і свабоды мае чалавек, у тым ліку дзіця, якія гарантаваныя Канстытуцыяй, а таксама аб абавязках грамадзян нашай краіны. 

15.03.2023г. Актуальны дыялог “Сябруем з законам”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для вучняў мясцовай школы  правяла актуальны дыялог “Сябруем з законам” (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Гутарка вялася пра Канстытуцыю – асноўны Закон нашай дзяржавы: калі яна была прынята, колькі мае раздзелаў і артыкулаў. У ходзе мерапрыемства вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у цікавай віктарыне “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".

14.03.2023г. Гадзіна гучнага чытання «Любімыя героі С. Міхалкова»

 13 сакавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова – савецкага і расійскага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча, ваеннага карэспандэнта, перакладчыка. Сяргей Уладзіміравіч мае многа ўзнагарод: ён Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1967) і многіх іншых. Найбольшую вядомасць Міхалкову прынеслі яго творы для дзяцей. З нагоды юбілея ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага была падрыхтавана выстава «Любимых детских книг творец», прайшла гадзіна гучнага чытання «Любімыя героі С. Міхалкова».

11.03.2023г. Час прыемных сустрэч “Горячим чаем угощаем”

 11 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”. Час прыемных сустрэч “Горячим чаем угощаем” сабраў сваіх чытачоў, каб цікава і з карысцю правесці вольны час. За кубачкам гарачай гарбаты з задавальненнем і цікавасцю ўсе ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, спявалі вясёлыя песні. Пераможцы атрымалі падарункі і апладысменты ад сваіх таварышаў.

12.03.2023г. Сустрэча з настаяцелем храма “Патаемнае жыццё душы”

14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Па добрай традыцыі з гэтай нагоды 12 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча настаяцеля храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэя Сергія з прыхажанамі. Падчас сустрэчы былі закрануты не толькі пытанні духоўна-маральнага жыцця, праваслаўнай літаратуры, гісторыі,  але і пытанні паўсядзённага жыцця, на якія з ахвотай адказваў старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел І. І.

11.03.2023г. Турнір знаўцаў вершаў "У краіне літаратурных герояў"

 11 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў  турнір знаўцаў вершаў "У краіне літаратурных герояў", прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння савецкага і расійскага дзіцячага пісьменніка, паэта Сяргея Міхалкова. Дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка. Успомнілі яго кнігі. Падчас турніру рабяты адказвалі на пытанні віктарыны і выконвалі заданні па зместу вершаў. За доўгае літаратурнае жыццё Сяргей Уладзіміравіч выпусціў мноства яркіх, цікавых кніг для дзяцей і дарослых. Гэта вершы, байкі, казкі, песні, п'есы для тэатра і кіно.

10.03.2023г.Экскурсія-знаёмства “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

 10 сакавіка бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэла вучняў 1“Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і прапанавала здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Школьнікі пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Першакласнікі пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Наведалі партрэтную галерэю і фотавыставу “Фотаімгненні для нашчадкаў”.

10.03.2023г. Пазнавальная віктарына “Ці ведаеш ты свой край?”

 10 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная віктарына “Ці ведаеш ты свой край?” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту мясцовай школы. Дзеці з задавальненнем адказвалі на шматлікія пытанні, якія датычылі нашай краіны, сімволікі Беларусі, яе гарадоў і прыроды.

10.03 2023г. Музычны вечар “ Жанчына - вечнае святло”

10 сакавіка бібліятэкар філіяла“Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла ў школе музычны вечар “ Жанчына- вечнае святло”. Біблітэкар загадвала загадкі на тэму “прафесія – маці”, правяла інтэлектуальны конкурс, хто лепш ведае знакамітых жанчын. Напрыканцы вечара бібліятэкар пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам шанаваць сваіх матуль, бабуль і сястрычак.

10.03.2023г. Бібліятэчны квілт “Рамонак шчасця”

 10 сакавіка ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Чамучкі». Падчас бібліятэчнага квілта “Рамонак шчасця” дзеянне разгарнулася вакол пошуку шчасця. Што такое шчасце? Якога яно колеру? Што патрэбна для шчасця? На ўсе гэтыя пытанні адказалі ўдзельнікі мерапрыемства. Высветлілася, што шчасце мае для кожнага чалавека свой колер, смак, пах і кожны чалавек, кожная сям'я шчаслівая па-свойму.

09.03.2023г. Вечар-віншаванне “Вясна, каханне, прыгажосць”

9 сакавіка ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбыўся вечар-віншаванне “Вясна. Каханне. Прыгажосць” з удзелам жанчын аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы”. Вершы, віншаванні, песні былі прысвечаны жанчыне!

09.03.2023г.Экскурсія -знаёмства “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў 1 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – скарбніца ведаў”. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, наведалі яе аддзелы, пазнаёміліся з выставамі, якія ёсць у залах бібліятэкі. Супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах абыходжання з бібліятэчным фондам. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, а таксама атрымалі запрашэнні на бібліятэчныя мерапрыемствы і ў аматарскія аб’яднанні.









09.03.2023г. Паэтычнае бюро “Пра вясну, каханне і прыгажосць”

9 сакавіка ў філіяле “Масалянская інтэграваная бібліятэка” прайшла сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Паэтычнае бюро “Пра вясну, каханне і прыгажосць” прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню.Усе разам спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах.

07.03.2023 г. Святочнае віншаванне на чарговым пасяджэнні клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” — “З вясновым, светлым, жаночым днём!”


   Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для маладых людзей насычаную праграму “С вясновым, светлым, жаночым днём!”, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць дзяўчатам кампліменты. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым ліку і бібліятэкар, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікамі клуба і наведвальнікамі дзённага аддзялення прыбывання маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.   Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.

05.03.2023г. Свята "Са святам, мілыя жанчыны"

 У мерапрыемстве “Са святам Вясны, мілыя жанчыны!”, якое прайшло 5 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна-досугавай дзейнасці, удзельнічалі жанчыны трох пакаленняў – ад дзяўчынак да сталых бабуль. Праграма была насычана разнастайнымі конкурсамі, гульнямі, сцэнкамі. Кожная гаспадыня вечарыны праявіла сябе ў конкурсе “Адгадай рэцэпт”. Міні-цэнка “Пакуль я суп варыла” раскрыла спрытнасць, знаходлівасць, кемлівасць сучаснай сельскай жанчыны . Конкурс “Жаночае чараўніцтва” быў самы вясёлы і разнастайны па жанру. Удзельніцы раскрылі сябе як самыя лепшыя цырульнікі, танцоры, спявачкі, швачкі. Напрыканцы мужчыны, госці свята, з гумарам і шаржам імпразавалі любімых жаночых спевакоў.