База
дадзеных (БД) — “Археалагічныя помнікі і знаходкі Бераставіцкага раёна” — інфармацыйны
рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра помнікі археалогіі Бераставіцкага раёна, якія распавядаюць аб
старажытным перыядзе ў гісторыі Беларусі і нашага раёна. Гэта ўнікальныя
могільнікі, стаянкі першабытнага чалавека, гарадзішчы і свяцілішча, якія
захавалі матэрыяльную культуру нашых продкаў. Асобная тэма — “Скарбы”, якія
былі знойдзены на тэрыторыі Бераставіцкага раёна ў розны перыяд часу. Аснову
скарбаў складаюць уласныя рэчы знакамітых шляхецкіх радоў: Касакоўскія,
Нямцэвічы, Хадкевічы. Знойдзеныя рэчы захоўваюцца ў музеях Гродна, Вялікай
Бераставіцы, Мінску і прыватных зборах Беларусі і Расіі.
Гаршок са скарбам в. Жукевічы (Алекшыцкі сельскі савет)
Каменны могільнік у вёсцы Клепачы
Костныя рэшткі маманта каля вёскі Грыцавічы
Могільнік культуры шарападобных амфа каля в. Малыя Ёдкавічы
Скарб Нямцэвічаў з в. Цецяроўка