23 лютага – добрая нагода ўнесці пачуццё патрыятызму, прыналежнасці лепшым традыцыям сваёй Радзімы, фарміравання пачуцця гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пра людзей высокага абавязку”. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дапамаглі здзейсніць гістарычны экскурс у гераічнае мінулае нашай краіны, даведацца аб слаўных перамогах нашых войскаў, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі Айчыны, пазнаёміць са становішчам арміі сёння. Для выставы была падабрана літаратура, якая адлюстроўвае мужнасць, высакароднасць, гонар, адвагу моцнай паловы чалавецтва.
26.02.2021г. Адзіны дзень бяспекі
Да Адзінага дня бяспекі ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная паліца. На ёй былі прадстаўлены матэрыялы па АБЖ, буклеты на тэму бяспечнага дзяцінства. Чытачы змаглі пазнаёміцца са статыстыкай ад МНС. Жадаючыя змаглі пачытаць часопіс “Юный спасатель”. Наведвальнікам бібліятэкі бібліятэкар раздавала закладкі “Пять шагов спасения”.
26.02.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”
У рамках праграмы “Дай сэрца твайго крануцца” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”. Удзельнікі клуба сабраліся на прагляд рэтра – фільмаў “Кінастужкі нашага пакалення”. Для іх быў арганізаваны кароткі прагляд мастацкіх фільмаў “Дзяўчаты”, “Вясна на Зарэчнай вуліцы”, “Афіцэры”, “Белыя росы”. За кубкам гарбаты ўдзельнікі абмяркоўвалі і аналізавалі, наколькі змяніліся погляды, арыенціры і каштоўнасці сучасных маладых людзей. Таксама члены клуба спявалі песні з любімых фільмаў, удзельнічалі у цікавых конкурсах.
26.02.2021г. Адзіны дзень бяспекі
Ці можна катацца на рачулцы, калі ужо капае са стрэхі? А калі на перапынку вельмі весела і хочацца зехаць па перылах, а дарослых не бачна, гэта бяспечна? А калі твой сябар пачаставаў цябе булачкай, калі ты гуляў з сабакам і гладзіў яго? Гэта бяспечна? І наогул - што такое гэта злосная “бяспека”, якая забараняе тое, што так весела і вельмі хочацца? На такой жартаўлівай ноце пачалося мерапрыемства да Адзінага дня бяспекі. Маленькія чытачы актыўна ўключыліся у абмеркаванне пытанняў шчаслівага і бяспечнага дзцінства.
26.02.2021г. Гістарычны экскурс «Іх імёны ў гісторыі нашага краю»
У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту адбыўся гістарычны экскурс пад назвай «Іх імёны ў гісторыі нашага краю». Школьнікі пазнаёміліся з кнігай «Ганарыся сваім імем, івуліца».
26.02.2021г. Інфармацыйна-пазнавальная праграма “Падарожжа ў краіну бяспекі” (Адзіны дзень бяспекі)
У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі з
мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці,
адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных
умоў жыцця.Для выхаванцаў групы
падоўжанага дня адбылося
прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае правілам паводзінаў ва ўмовах надзвычайнай
сітуацыі.
26.02.2021г. Віктарына «Азбука бяспекі»
У філіяле
«Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у рамках акцыі "Адзіны
дзень бяспекі» прайшла віктарына «Азбука бяспекі». Падчас гульні юныя чытачы
пабывалі на пяці станцыях: правілы паводзінаў у школе, правілы дарожнага руху,
бяспечнае дзяцінства, экстранныя службы і выкліч службу выратавання.
26.02.2021г. Віктарына “І колькі хочаш радуйся …”
Люты - не
толькі месяц завей і марозаў. У гэтым месяцы нарадзілася паэтка Агнія Барто, любімая дзяцьмі і іх
мамамі. З ранняга маленства мы знаемімся з яе вершамі. І вучым іх з мамінага голасу. Таму віктарына, якая прайшла у бібліятэцы
выклікала столькі эмоцый і зацікаўленасці. Юныя чытачы ахвотна прадоўжвалі
расказваць верш пасля першага прагучаўшага радка, успаміналі назву верша па некалькіх радках, актыўна
удзельнічалі у конкурсе “ пра каго і з чаго?” Кожны вучань назваў свой любімы
верш А.Барто.
26.02.2021 Экалагічная гадзіна “Гэта наша з табою Зямля”.
У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” у рамках экалагічнага выхавання прайшла
экалагічная гадзіна “Гэта наша з табою Зямля”. Вучні пазнаёміліся
з асновамі экалагічных ведаў, выхоўваючых
пачуццё адказнасці за лёс навакольнага асяроддзя, з задавальненнем
падзяліліся сваімі ведамі аб прыродзе, выказалі свае меркаванні наконт
рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
25.02.2021г. Урок інфармацыйнай культуры "Расстаноўка бібліятэчнага фонду"
У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для школьнікаў 1 і 2 класа прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Расстаноўка бібліятэчнага фонду". Падчас урока школьнікі даведаліся, што ў бібліятэцы ёсць кнігі для дарослых і дзяцей і стаяць яны ў розных месцах. Бібліятэчны фонд складаецца з кніг мастацкай литаратуры, галіновай і перыядычных выданняў. Ёсць кнігі на рускай і беларускай мовах. У канцы ўрока, для замацавання атрыманых ведаў, дзеці на практыцы змаглі расставіць кнігі ў дзіцячым фондзе.
25.02.2021г. Гульня – віктарына “Памятай правілы заўжды!”
У рамках акцыі ”Адзіны дзень бяспекі” бібіляітэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей дзіцячага садка гульню – віктарыну “Памятай правілы заўжды!”. Дзеці ў гульнявой форме даведаліся аб правілах бяспечных паводзін у розных сітуацыях, аб небяспечных прадметах. Потым бібліятэкар задавала пытанні па казках, героі якіх трапілі ў бяду. І разам з дзецьмі назвалі такія казкі як : “Калабок”, “Воўк і 7 казлянят”, “Кот, пеўнік, ліса”, “Чырвоная Шапачка” і г.д. Таксама, у бібліятэцыя да Адзінага дня бяспекі арганізавана кніжная выстава, якую можна наведаць на працягу тыдня.
24.02.2021г. Віктарына «Слаўся краіна! Мы ганарымся табой!»
Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібіліятэка" сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа" да Дня абаронцы Айчыны правяла віктарыну «Слаўся краіна! Мы ганарымся табой!». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, паказалі свае веды пры адказах на пытанні віктарыны і абралі сабе для хатняга чытання кнігі з выставы «Пра Радзіму! Аб мужнасці! Аб славе!».
24.02.2021г. Кніжная выстава “Бяспечнасць дзіцяці”
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” ў межах акцыі “Адзіны дзень бяспекі” дзейнічае выстава “Бяспечнасць дзіцяці”. Для наведвальнікаў прадстаўлена літаратура аб бяспечных паводзіннах дзяцей дома, на прыродзе, у час знаходжання ў школе на перапынках і ў школьнай сталовай, а таксама інфармацыя, як паводзіць сябе ў час узнікнення пажару.
24.02.2021г. Адзіны дзень бяспекі
У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Бібліятэкар расказала дзецям аб правілах бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы, у часе пажару і ў зносінах з незнаёмымі людзьмі. Прысутныя ўважліва слухалі і задавалі шмат пытанняў.
24.02.2021г. Гадзіна нацыянальнай культуры “Радством моцная беларуская душа”
У сучасным свеце мы з належнай павагай ставімся да традыцый папярэдняга пакалення, бо у кожнай традыцыі змяшчаецца жыццёвы вопыт, народная мудрасць, і вядома ж, выконваць гэтыя маральныя традыцыі наш абавязак. Да Года народнага адзінства і да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна нацыянальнай культуры “Радством моцная беларуская душа”.
23.02.2021г. Выстава “Служыць Айчыне”
У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага дзейнічае выстава “Служыць Айчыне” і праведзены бібліяграфічны
агляд, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ. Бібліятэкар
пазнаёміла чытачоў з кнігамі аб гісторыі арміі, вядомых военачальніках,
дапрызыўной падрыхтоўцы, сучаснай ваеннай падрыхтоўцы. На працягу дня ў рамках акцыі віншаванняў “З днём абаронцаў Айчыны”
бібліятэкары дарылі наведвальнікам мужчынам святочныя паштоўкі.
20.02.2021г. Гадзіна літаратурнага партрэта “Душа па кроплі збірае свет”
На вершах Агніі Барто вырасла не адно пакаленне дзяцей. Вершаваныя фразы ператварыліся ў прымаўкі, дзіцячыя вобразы лёгка перавандравалі ў дарослае жыццё, сталі чымсьці вельмі родным і блізкім для кожнага з нас. Вершы Агніі Барто для дзяцей - гэта заўсёды новая свежая ідэя, і пісьменніца нясе яе дзецям як самае каштоўнае, што ў яе ёсць, шчыра і з любоўю. Напэўна, таму чытаць яе вершы не сумна, а цікава і весела. Чытаюць чытачы філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка".
20.02.2021г. Кніжная выстава “Вандроўкі з Ягоўдзікам”
На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Вандроўкі з Ягоўдзікам”, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік знаёмы нам як аўтар кніг аб прыродзе. Яго серыя “Скарбы Радзімы” вучыць дзяцей з любоўю і трапятаннем ставіцца да ўсяго жывога, быць адказнымі перад прыродай за свае ўчынкі. Выстава дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства не толькі бліжэй пазнаёміцца з творамі пісьменніка, але і здзейсніць віртуальнае падарожжа па Нацыянальным паркам і запаведнікам, пачуць легенды, звязаныя з гэтымі месцамі, даведацца аб старажытных жывёлах, якія засялялі тэрыторыі, пазнаёміцца з карыснымі ўласцівасцямі лекавых раслін. Пачуць карысныя парады, якімі шчодра дзеліцца Уладзімір Ягоўдзік.
20.02.2021г. Кніжная выстава “З любоўю кожны радок …”
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, менавіта з гэтай нагоды ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “З любоўю кожны радок …”. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены не толькі кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, але і даведачная літаратура. Маленькім чытачам прапанаваны казкі, крылатыя выразы, прымаўкі, прыказкі, вершы і апавяданні на роднай мове. Асаблівую зацікаўленасць чытачы праявілі да твораў аўтараў нашай мясцовасці: Яўгеніі Дзяжко і Васілісы Пазнуховай.
19.02.2021г. Літаратурны вернісаж “Беларуская мова – мелодыя сэрца” (Да Міжнароднага дня роднай мовы)
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які
адзначаецца ў свеце 21 лютага, у чытальнай зале Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбыўся літаратурны вернісаж “Беларуская мова
– мелодыя сэрца”. Бібліятэкар коратка
пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята роднай мовы, з асобнымі
вехамі станаўлення і развіцця беларускай мовы. Дзеці з задавальненнем
уключыліся ў лінгвістычную гульню “Знаўцы роднай мовы” і хутка перакладалі
словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Для ўдасканалення ведаў па
роднай мове супрацоўнік бібліятэкі прэзентавала вучням найноўшыя дапаможнікі па
беларускай граматыцы, а таксама мастацкія творы сучасных беларускіх аўтараў
і пераклады на беларускую мову сусветна
вядомых замежных пісьменнікаў.
19.02.2021г. Дзень інфармацыі “Радуга прафесій”
Адзначаючы актуальнасць прафарыентацыйнай працы, важнасць правільнага выбару прафесіі, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” быў праведзены Дзень інфармацыі “Радуга прафесій”. Мэты правядзення гэтага мерапрыемства: прадастаўленне карыстальнікам максімум інфармацыі аб прафесіях, падрыхтоўка да выбару прафесіі, выхаванне павагі да розных прафесій. Гутарка-дыскусія прайшла вельмі цікава і прадуктыўна.
19.02.2021г. Творчая майстэрня “Самаму любімаму і мужнаму”
Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” запрасіла ў творчую майстэрню “Самаму любімаму і мужнаму” удзельнікаў дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок” для вырабу віншавальных паштовак татам, дзядулям і хлопчыкам да Дня абаронцаў Айчыны. Падчас мерапрыемства дзеці слухалі апавяданне і адказвалі на пытанні аб ўзнікненні свята, чыталі вершы, старанна працавалі над сваімі вырабамі і з задавальненнем ўяўлялі святочны дзень.
19.02.2021 Пазнавальны час "Стары Дворац - цікавыя факты з гісторыі"
Мая маленькая радзіма, тут я ўбачыў свет, тут пачуў першыя матуліны словы... Маленькая вёсачка, якая стала цэлым сусветам. А калі ж мая веска пачала свае існаванне, колькі стагоддзяў за яе плячыма, што перажылі яе жыхары за гэты час і што яны пакінулі нам? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці пачулі адказы падчас пазнавальнага часа "Стары Дворац - цікавыя факты з гісторыі". Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з выставай літаратуры аб Старым Дворцы, з галерэяй партрэтаў. Кожны вучань дапоўніў гутарку успамінамі аб сваіх бабулях і дзядулях.
19.02.2021г. Тэматычны ўрок «З легендаў і казак … ты выткана дзіўная, родная мова!»
«З легендаў і казак … ты выткана дзіўная, родная мова!» —
пад такой назвай прайшоў тэматычны ўрок у
філіяле “Алекшыцкая сельская бібіліятэка”.
Падчас правядзення мерапрыемства, было вызначана, што
наша родная мова – беларуская, і для нас яна
самая прыгожая. Вучні чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі
прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю
Дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла
перад чытачамі дзверы ўнутр беларускай нацыянальнай мовы, яе паходжанне і
гісторыю. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць сваю
родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса
народнага слова.
19.02.2021г. Адкрыты прагляд літаратуры “Скарбы роднай мовы”
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле ”Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Скарбы роднай мовы”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з кнігамі на роднай беларускай мове. Слова – гэта гісторыя народа. Яно вядзе нас у мінулае, дапамагае зазірнуць у будучыню. Трэба шанаваць нашу родную мову! Размаўляць на ёй, бо гэта мова – мова нашых славутых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна і многіх іншых выдатных мастакоў слова.
19.02.2021г. Дзень роднай мовы “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”
“Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!” – пад такім дэвізам у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень была аформлена тэматычная выстава “Родная мова, цудоўная мова”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, аўдыя-кнігі, а значную частку займалі кнігі беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў. У атмасферы добразычлівасці гучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Ўладзіміра Дубоўкі і іншых.
18.02.2021г. Літаратурныя замалёўкі "Мовай даражыць умейце»
У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі літаратурныя замалёўкі "Мовай даражыць умейце». Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пра гістарычны шлях беларускай мовы, пазнаёміліся з выставай кніг і прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.
18.02.2021г. Літаратурнае падарожжа "Родныя казкі, што добра раюць"
У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло літаратурнае падарожжа "Родныя казкі, што добра раюць". Выхаванцы дзіцячага садка падарожнічалі па беларускім народным казкам і казкам беларускіх пісьменнікаў. Дзеці разгадвалі загадкі, адгадвалі герояў казак. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай абстаноўцы.
17.02.2021г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Сэрца маёй працы – гісторыя Айчыны”
У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Сэрца
маёй працы – гісторыя Айчыны”, прысвечанай 215-годдзю з дня нараджэння выдатнага
беларускага гісторыка, краязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай
археалогіі Канстанціна Піевіча Тышкевіча (17.02.1806-13.07.1868). Супрацоўнікі
бібліятэкі пазнаёмілі наведвальнікаў з найбольш цікавымі працамі К.П.
Тышкевіча: “Вілія і яе берагі (1871 г.)”,
“Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі”(1865 г.). Аўтар даследаваў каля
200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў Мінскай губерні. На аснове ўласных
калекцый разам з бацькам і братам адкрыў у Лагойску першы на Беларусі Музей
старажытнасцей. Сярод прадстаўленых на выставе кніг – рэдкае выданне К.П.
Тышкевіча “Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва”(2020), а таксама
навукова-папулярнае выданне А. Марціновіча “Браты Тышкевічы”, зборнік артыкулаў
па гісторыі Беларусі “З глыбі вякоў” і інш.
17.02.2021г. Віктарына «Прававыя веды па казках»
У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа" прайшла віктарына «Прававыя веды па казках». Падчас мерапрыемства дзеці на прыкладзе казачных герояў вучыліся бачыць, назіраць і дзейнічаць у адпаведнасці з законамі жыцця. Напрыканцы мерапрыемства, для замацавання атрыманых ведаў дзеці адказалі на пытанні.
17.02.2021г. Літаратурная выстава “Пясняр роднага краю”
На працягу тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала літаратурная выстава “Пясняр роднага краю” да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Ягоўдзіка. Для наведвальнікаў былі прадстаўлены не толькі кнігі прозы, п’ес і казак: “Кветкі дзівасілу”, “Медзяны дзядок”, “Сіні калодзеж” , але і кнігі з серыі “Скарбы Радзімы”, прысвечаныя беларускай зіме, вясне, лету і восені, нацыянальным паркам і запаведнікам, звярам, птушкам, матылькам, кветкам, азёрам і рэкам. Наведвальнікі даведаліся аб тым, што аўтар не толькі піша, але і сам выдае, сам распаўсюджвае і прэзентуе свае кнігі ў навучальных установах нашай краіны. Асабліва карыснай для школьнікаў стала кніга “Шлях Рагвалода”, у якой сабраны самыя цікавыя звесткі пра беларускую прыроду ў з’явах і падзеях.
16.02.2021г. Сустрэча “Афганістан у лёсе нашых землякоў”
“Афганістан
у лёсе нашых землякоў” – так назвалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сустрэчу з удзельнікам баявых дзеянняў у
Афганістане Віктарам Відуковым, якую арганізавалі для навучэнцаў
сельскагаспадарчага ліцэя ў Вялікай Бераставіцы. Бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных з
падзеямі вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг., прадставіла выданні, прысвечаныя
гэтай тэме і змешчаныя на выставе “Афганістан – боль маёй душы”, расказала аб
ўшанаванні памяці ўдзельнікаў Афганскай вайны ў раёне – стварэнні помніка
воінам-афганцам у аг. Малая Бераставіца. Віктар Віктаравіч Відукоў падзяліўся
сваімі ўспамінамі аб тых далёкіх суровых ваенных днях, успомніў сваіх баявых
таварышаў. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд былога воіна-афганца, ён у свой час
адказаў на хвалюючыя іх пытанні.
16.02.2021г. Кніжная выстава “Шчодры талент”
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Шчодры талент” да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. На ёй прадстаўлены не толькі вядомыя раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», але і іншыя творы аўтара. Акрамя гэтага на выставе змешчаны выданні беларускіх літаратараў з успамінамі аб пісьменніку, з нарысамі яго жыцця і творчасці , аналізам значных твораў. Бібліятэкары пазнаёмілі наведвальнікаў з творчым шляхам і біяграфіяй выдатнага народнага беларускага пісьменніка.
15.02.2021г. Прэм’ера кніжнай выставы “Афганістан – ты боль маёй душы”
У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага
- супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі
для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Бераставіцкага
ТЦСАН прэм’еру кніжнай выставы “Афганістан – ты боль маёй душы”. Бібліятэкар
коратка пазнаёміла прысутных з падзеямі вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг.,
прадставіла выданні, прысвечаныя гэтай тэме і змешчаныя на выставе, расказала
аб ўшанаванні памяці ўдзельнікаў Афганскай вайны ў раёне – стварэнні помніка
воінам-афганцам у аг. Малая Бераставіца.
13.02.2021г. Урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”
У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”, прысвечаны Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы - Андрэя Вабішчэвіча і Іосіфа Барцэвіча. Да мерапрыемства таксама далучыліся старшыня Алекшыцкага сельскага Савета – Віталій Галавач, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РСУП “Алекшыцы” Алеся Капіца, вучні дзевятага класа Алекшыцкай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік Наталля Баброўская.
13.02.2021г. Кніжная выстава "Пясняр палескага краю"
З 8 па 13 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, сусветна вядомы раманіст, народны пісьменнік - Іван Паўлавіч Мележ пакінуў нам творчую спадчыну - вершы, п'есы, апавяданні, аповесці, раманы. Кожны са зборнікаў, апавяданняў і аповесцей – “У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “Блізкае і далёкае”, “Што ён за чалавек” і іншыя – адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры. Асобае месца ў творчасці Івана Мележа займае “Палеская хроніка”. Іван Мележ быццам пасланы ў жыццё той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб распавесці ўсяму свету, што гэта за край такой палешукі і што за людзі яны – гэтыя палешукі, гэтыя беларусы. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Таксама прынялі ўдзел у ан-лайн акцыі “Чытаем Мележа разам”.
13.02.2021г. Выстава-рэквіем “Калі Радзіма кліча...”
На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава-рэквіем “Калі Радзіма кліча...”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, даведаліся аб салдатах і афіцэрах, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, якія прайшлі гарачыя кропкі. Пазнаёміліся з кнігай “Памяць”, дзе маглі знайсці імёны загінуўшых у баявых дзеяннях салдат і афіцэраў у Афганістане, Таджыкістане, Абхазіі, Прыднястроўі і Чачні.
13.02.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Нехварэйка"
У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Нехварэйка" на тэму "Здаровы я - здаровая сям'я". Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі крыжаванкі. Успомнілі пра карысць зарадкі і паказалі свае любімыя практыкаванні. Гаварылі пра карысць вітамінаў, пра карысную ежу.
12.02.2021г. Час памяці “Баявое брацтва”
Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы час памяці “Баявое брацтва”, якое было прысвечана патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй і этапамі вайны, зачытала вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і выказванне глыбокай удзячнасці і падзякі ўсім, хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак.
12.02.2021г. Пазнавальна-забаўляльная хвіліна “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”
Напярэдадні Дня Святога Валянціна, які адзначаецца
ў свеце 14 лютага, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага, падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў клуба маладых
інвалідаў святочную пазнавальна-забаўляльную хвіліну “Дзень Святога Валянціна:
легенды і традыцыі”. Бібліятэкары павіншавалі прысутных са Святам закаханых і коратка
пазнаёмілі іх з гісторыяй узнікнення Дня Св. Валянціна. Маладыя людзі актыўна і
з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, розыгрышах, адгадвалі загадкі,
весела жартавалі. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ў выкананні
ўдзельнікаў клуба. У канцы імпрэзы ўсе атрымалі святочныя паштоўкі і самаробныя
сувеніры.
12.02.2021г. Віртуальная экскурсія «У помніках наша гісторыя»
У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з ДУА
Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа і філіялам па культурна - дасугавай
дзейнасці аг.Конюхі прайшла віртуальная экскурсія «У помніках наша гісторыя»,
прысвечаная Дню памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў. Удзельнікі мерапрыемства
пазнаёміліся з гісторыяй Афганскай вайны, даведаліся хто такія воіны - інтэрнацыяналісты.
На мерапрыемстве прагучалі ўрыўкі з лістоў салдат, якія загінулі на суровай
афганскай зямлі. З дапамогай інтэрнэт - рэсурсаў школьнікі наведалі помнікі
воінам - інтэрнацыяналістаў, якія ёсць у нас у Беларусі і паглядзелі
дакументальны фільм «Каралеўскі батальён. Невядомы подзвіг».
10.02.2021г. Урок інфармацыйнай культуры “Даведачная літаратура. Галіновыя слоўнікі і энцыклапедыі”
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Даведачная літаратура. Галіновыя слоўнікі і энцыклапедыі”. Наведвальнікі пазнаёміліся з даведачнымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы. Размова ішла пра энцыклапедыі, аб спосабах пошуку ў іх патрэбнага матэрыялу. Вялікую ўвагу на ўроку было нададзена слоўнікам, якія неабходныя кожнаму пісьменнаму чалавеку.
11.02.2021г. Вусны часопіс “Вядомыя людзі Беларусі і Расіі”
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшоў вусны часопіс “Вядомыя людзі Беларусі і Расіі” да Года народнага
адзінства. Бібліятэкары расказалі прысутным аб выдатных гістарычных асобах,
вучоных і касманаўтах, мастаках і асветніках, чэмпіёнах спотру і палітычных дзеячах
двух краін, імёны каторых вядомы амаль ва ўсім свеце: Барбара Радзівіл, Тадэвуш
Касцюшка, Пётр Клімук, Марк Шагал, Максім Мірны, Пётр І, Кацярына ІІ, Аляксандр
Пушкін, Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Пётр Ільіч Чайкоўскі і інш.
09.02.2021г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры “ Магічная сіла таленту”
З пятага па дзевятага лютага ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава з бібліяграфічным аглядам літаратуры “ Магічная сіла таленту”, прысвечаная 100-годдзю Івана Мележа, класіка беларускай літаратуры. На ёй чытачы змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка Вучні сёмага класа прынялі ўдзел у акцыі “ Чытаем разам” творы Івана Мележа і запісалі відэаролікі.
09.02.2021г. Інфармацыйная гадзіна «Юныя героі - антыфашысты»
Сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа" у філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў 7 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «Юныя героі - антыфашысты».Падчас мерапрыемства ўспаміналі імёны маленькіх герояў вайны, якія паказалі, якім вялікім можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Хвілінаю маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння інфармацыйнай гадзіны прысутныя пазнаёміліся з дзеючымі ў бібліятэцы выставамі: «Разам - моцная краіна», «Край, дзе пачынаецца Радзіма» і «Между прочим, книга тоже юбиляром может быть».
08.02.2021г. Прэм’ера кніжнай выставы “Іван Мележ. Маё жыццё – мой подзвіг”
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.
Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжнай выставы “Іван Мележ. Маё жыццё – мой
подзвіг”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка
Беларусі, песняра беларускага Палесся Івана Паўлавіча Мележа. Бібліятэкар прадставіла
наведвальнікам бібліятэкі выданні, прадстаўленыя на выставе, а таксама коратка
пазнаёміла з цікавымі старонкамі біяграфіі і творчай дзейнасці пісьменніка. Супрацоўнік
бібліятэкі праінфарміравала чытачоў аб тым, што больш падрабязней пазнаёміцца з
жыццёвай і творчай біяграфіяй І.П. Мележа можна на сайце бібліятэкі,
паглядзеўшы онлайн-прэзентацыю “Талент глыбока беларускі”, прысвечаную
народнаму пісьменніку Беларусі.
05.02.2021г. Дзень камп’ютэрнай граматнасці “#ЯOnline”
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшоў дзень камп’ютэрнай граматнасці “#ЯOnline”. Мабільныя тэхналогіі як ніколі раней патрэбны людзям самых розных узростаў і прафесій. Менавіта мабільны інтэрнэт здольны значна спрасціць і разнастаіць наша жыццё, але многія людзі ўсё яшчэ не карыстаюцца ім, таму не ведаюць пра яго магчымасці. Бібліятэкары пастараліся падзяліцца ведамі з тымі, хто хацеў бы навучыцца разбірацца ў сучасных тэхналогіях.
05.02.2021г. Пазнавальная віктарына “Народаў многа, а краіна адна”
У межах Года народнага адзінства бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы пазнавальную віктарыну “Народаў многа, а краіна адна”. Згуртаванасць і згода, талерантнасць і паразуменне, павага адзін да аднаго – каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек. Дзеля таго, каб звацца грамадзянінам сваей краіны і сынам свайго народа, патрэбна ведаць гісторыка-культурную, этнаграфічна-фальклорную і духоўную спадчыну сваёй краіны, трэба глыбей пазнаваць сваю Радзіму і самога сябе. Таксама дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Адзіная дзяржава, калі адзіны народ”. Мы, беларусы, зямля і гісторыя, жаданне жыць пад мірным небам і быць шчаслівымі аб’ядноўваюць ўсіх нас. Мы моцныя і непераможныя, калі па-сапраўднаму адзіныя!
05.02.2021г. Гучныя чытанні "Мінулае вучыць нас жыць сёння»
У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для вучняў 8-10 класаў у межах акцыі «Чытаем разам» прайшлі гучныя чытанні "Мінулае вучыць нас жыць сёння», якія былі прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння І.П.Мележа. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка і прачыталі па чарзе ўрывак з рамана «Людзі на балоце».
04.02.2021г. Экалагічнае падарожжа «Беларускія балоты - багацце нашай краіны"
Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» на чарговай сустрэчы аматарскага аб'яднання «Чамучкі» правяла экалагічнае падарожжа «Беларускія балоты - багацце нашай краіны", прысвечанае Сусветнаму дню водна-балотных абшараў. Падчас падарожжа дзеці даведаліся, што такое балота і чаму для прыроды яны так неабходны, што там расце і хто жыве на балотах.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)













































