30.09.2022г. Віктарына “Сябруем з добрымі словамі!” на чарговым пасяджэнні клуба “Люстэрка”.
30.09.2022г. Пазнавальны час “Захаваем азонавы слой Зямлі!” на чарговым пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”.
20.09.2022г. – Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Всемирное наследие ЮНЕСКО: сокровища Беларуси”.
23.09.22г. Краязнаўчае падарожжа “Вясёлка над Нёманам”
17.09.2022г. Караван гісторый "Седые волосы - награда за честно прожитые годы"
17.09.2022г. Патрыятычная гадзіна “Беларусь- краіна адзінства”
16.09.2022г. Патрыятычны час “Разам мы - Беларусь” да Дня народнага адзінства – 17 верасня.
16.09.2022г. Прэзентацыя выставы рэтра-кнігі “Выспа кніжных скарбаў” да Дня бібліятэк Беларусі – 15 верасня.
16.09.2022г. Патрыятычная экспедыцыя “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”
Бібліятэкар
філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла
патрыятычную экспедыцыю “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” (Да Дня
народнага адзінства). Спачатку дзеці даведаліся, што кожны год у Беларусі 17
верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Асноўная ідэя свята складаецца ў
тым, каб аб’яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны. Рэспубліка Беларусь
захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт, дзякуючы народнаму адзінству. Затым
правялі цікавае віртуальнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі, успомнілі самыя
старажытныя гарады, замкі, помнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і г. д.
15.09.2022г. Літаратурны вернісаж “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх”
14.09.2022г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!” да Дня бібліятэк Беларусі – 15 верасня.
14.09.2022г. Пазнавальная інфарміна “Я люблю Беларусь” да Дня народнага адзінства – 17 верасня 2022 г.
14.09.2022г. Літаратурны аўтограф “Суровая праўда аб вайне”
10.09.2022г. Літаратурны навігатар “Помнікі літаратурным героям у Еўропе”
Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей літаратурны навігатар “Помнікі літаратурным
героям у Еўропе” (да Дня Еўрапейскай спадчыны). Дзецям цікава было даведацца, у
якіх гарадах знаходзяцца помнікі іх любімых герояў з твораў і казак. Напрыклад, Асоль з аповесці “Алые паруса”, барон Мюнхгаўзэн, сабачка з апавядання Тургенева
“Муму”, прыгоды Гулівера і інш.
09.09.2022г. Гадзіна прафарыентацыі “Ёсць такая прафесія – выратавальнік”
Бібліятэкар
філіяла ”Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка”
для дзяцей мясцовай школы правяла гадзіну прафарыентацыі “Ёсць такая прафесія –
выратавальнік” (да Дня бяспекі). Дзеці на мерапрыемстве знаёміліся з правіламі
супрацьпажарнай бяспекі, выхоўвалі пачуццё асцярожнасці і самазахавання.
Пазнавальна і весела прайшла гульня “Мая запаветная мара”. Дзеці засвоілі, што
прафесія выратавальніка – гэта праца для людзей мужных, моцных, рашучых,
гатовых рызыкаваць уласным жыццём, дапамагаючы людзям у бядзе.
02-09.09.2022г. Літаратурны партрэт "Браму скарбаў сваіх адчыняю"
08.09.2022 Час гісторыі “Асветнікі зямлі беларускай”
07.09.2022г. Пазнавальная гульня-віктарына "У гасцях у дзіцячай кніжкі"
07.09.2022г. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага падведзены вынікі конкурсу летняга чытання “Па кніжнаму мору пад ветразем лета!”
06.09.2022г. – Літаратурная квэст-гульня “Па старонках беларускіх казак” да Дня беларускага пісьменства – 4 верасня 2022 г.
03.09.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Гаспадыня стала - бульба” падчас брэндавага свята “БульбаМЭБ” у аграгарадку Малая Бераставіца
03.09.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы і інфармацыйнае паведамленне “Жыві, роднае слова!”
03.09.2022г. Літаратурны круіз "Пісьменнікі эямлі беларускай"
3 верасня бібліятэкар
філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» запрасіла сваіх юных
чытачоў на літаратурны круіз "Пісьменнікі зямлі беларускай", прымеркаваны да Дня беларускага
пісьменства. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Л.
Рублеўскай і В. Ліпскага. Адкрылі для сябе кнігі новых сучасных беларускіх
пісьменнікаў, якія ім захацелася прачытаць, і стварылі вясёлку пісьменнікаў
Беларусі.
02.08.2022г. Турнір знаўцаў роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова”
02.09.2022г. Гадзіна інфармацыі "Знаёмства з бібліятэкай"
02.09.2022г. Літаратурны гід “Вітаю цябе, Беларуская кніга!”
Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства правяла для дзяцей мясцовай школы
літаратурны гід “Вітаю цябе, Беларуская кніга!” Школьнікі пазнаёміліся з
лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратуры, успомнілі
беларускія прыказкі, прымаўкі, загадкі і жарты. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей
са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім,
Еўфрасінняй Полацкай і інш.



























