У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з частак Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей 20 верасня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у горадзе Гродна. У яе склад увайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён Брэсцкай вобласці. Былі сфармаваныя кіруючыя органы: абласны камітэт КПБ і аблвыканкам, абласныя службы і арганізацыі, якія адразу ж прыступілі да працы. У 1954 годзе пасля ўзбуйнення абласцей Беларускай ССР да Гродзенскай вобласці далучылі ўчасткі расфармаваных Маладзечанскай і Баранавіцкай абласцей, і яна набыла сучасныя абрысы. Гродзенская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе краіны. На захадзе Гродзенская вобласць мяжуе з Польшчай, на поўначы - з Літвой. Рэгіён актыўна развівае партнёрскія адносіны як з Еўропай, так і з Расіяй.

75 год у перыядычным друку
Базы дадзенных дзяржаўнай установы культуры "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага" 
    


Выданні аб мінулым і сучасным Гродзеншчыны

Гродна. - Мінск : Беларусь, 2019
В издании «Художественный образ Гродненщины» представлено творчество семидесяти двух художников Гродненской области. Альбом хронологически разделен на четыре периода, в каждом из которых собраны биографические данные, краткий искусствоведческий анализ творчества художников и иллюстрации работ мастеров. Многообразие искусства Гродненщины, неординарность творческого мышления и уникальность созданных произведений нашли отражение в данном издании.


Художественный образ Гродненщины = The Artistic Image of the Grodno Region / сост. Н. Т. Бондарчук, Ю. В. Китурко, Е. В. Климович; авт. текста: Е. Н. Русакевич [и др.] ; авт. вступ. ст.: Н. Т. Бондарчук, Е. Я. Кениксберг ; фото Л. Щеглова [и др.]. – Минск: Беларусь, 2019. – 343 с. : ил. 
Книга «Художественный образ Гродненщины» приурочена к 75-летию образования Гродненской области. В издании представлено творчество семидесяти двух художников Гродненской области. Альбом хронологически разделен на четыре периода, в каждом из которых собраны биографические данные, краткий искусствоведческий анализ творчества художников и иллюстрации работ мастеров. Многообразие искусства Гродненщины, неординарность творческого мышления и уникальность созданных произведений нашли отражение в данном издании.


Гродненщина в лицах: [биографический справочник / составители: Ю. И. Косицкий, Л. В. Мальцева, М. А. Комарова ; редколлегия: В. В. Кравцов и др.]. – Минск: Белтаможсервис, 2018. – 245 с. 
В издании собраны сведения о выдающихся людях, внесших значительный вклад в развитие Гродненской области. Среди них – герои Беларуси, награждённые государственными наградами, орденами, те, кому присвоены почётные звания, достигшие высоких результатов в деле государственного управления и общественной работе, сельском хозяйстве и промышленности, науке, образовании, здравоохранении, культуре, спорте и других видах деятельности. Издание адресовано широкому кругу читателей.

Лауреаты премии имени А. И. Дубко «За высокие достижения учащихся и студентов в области образования»: [альбом / составители: С. С. Ковалевская, Е. М. Стасюкевич, Е. Ф. Гузень; редакционный совет: В. А. Лискович (председатель) и др.]. – Гродно: Гродненская типография, 2018. – 418 с
Альбом собрал сведения обо всех обладателях областной премии за её историю, которая началась в 1998 году. Кто эти школьники, учащиеся и студенты, чьи успехи в учёбе, общественной жизни, спорте, творчестве были отмечены в области, какие достижения не остались незамеченными? В альбоме попытались проследить и дальнейшую судьбу лауреатов, путь для которых оказался открыт в самые разные сферы деятельности. Областная премия имени А. И. Дубко стала свидетельством незаурядности каждого из её обладателей. Поэтому данный альбом в своём роде является банком данных золотого фонда кадров, подготовленных в Гродненской области.
Каложская царква. - Мінск : Беларусь, 2019


В книге рассматривается история развития мемориальной пластики и храмовой скульптуры на протяжении двух столетий. Издание богато иллюстрировано, насыщено новыми архивными сведениями и, несомненно, привлечет внимание всех ценителей национального наследия.

Мерапрыемствы дзяржаўнай установы культуры 
"Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага"

Святкаванне юбілейнай даты Гродзенскай вобласці цесна звязана з правядзеннем цыкла краязнаўчых мерапрыемстваў, а таксама з мерапрыемствамі  да  Году малой радзімы.
У бібліятэках раёна прайшлі:
- мерапрыемствы: краязнаўчае падарожжа "Мой край - часціца Беларусі", гутарка "Тут мілай Айчыны аколіцы", гістарычны альманах "Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць", відэаэкскурсія "10 знакамітасцяў Гродзенскай вобласці", інтэлектуальная гульня "Зямля бацькоў - зямля святая" гістарычны экскурс "Памяць Бераставіцкай зямля", гістарычны час "Паданні сядзібы",дзень інфармацыі "Знакамітая людзі бераставіцкай зямлі", гісторыка-краязнаўчы час "Старонкі краязнаўчага календара", гістарычная гадзіна "Знакамітыя людзі Гродзеншчыны", гучныя чытанні "Сэрцам роднага края краніся", відэаэкскурсія "Магутны Нёман", пазнавальная гадзіна «Рэха мінулых гадоў", краязнаўчы час Блакітная прыгажосць Беларусі", экалагічны экскурс "Запаведнікі прыроды - нацыянальны здабытак краіны", гісторыка-патрыятычны час "Беларусь учора, сёння, заўтра", інфармацыйнае дасье "Беларускія карані Станіслава Манюшкі", інтэрнэт-падарожжа "Помнікі гісторыі Гродзенскай вобласці", турнір-памяць "Іх жыццё подзвіг: Іван Міхайлін, Вольга Соламава", гісторыка-краязнаўчы экскурс "Уладальнікі Вялікай Бераставіцы", гістарычная гадзіна «Гродзенскай вобласці - 75», гучныя чытанні "Чытайце кнігі нашых землякоў», мультымедыйная прэзентацыя «Намі краіна ганарыцца ...», гутарка «Падарожжа по родному краю» і іншыя.
- агляды літаратуры: "Сэрцам роднага края краніся", "На прасторах Бераставіччыны", "Мілы край - родны краявіды", "Музычны свет Станіслава Манюшкі", "Па цікавых мясцінах зямлі беларускай", "Краязнаўчыя выданні раённай бібліятэкі", "Краязнаўчы турызм", "Беларусь турыстычная", "Заказнікі - скарбы маёй краіны", " Музеі Беларусі", "Помнікі архітэктуры і гісторыі", "Туризм Гродненской области" і іншыя.
- цыклы гістарычных экскурсій: “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях”, «Фотаімгненні для нашчадкаў».
- у бібліятэках раёна дзейнічаюць кніжныя выставы, якія раскрываюць прыгажосць і багацце Гродзенскай вобласці: "Гродзенская вобласць з вышыні птушынага палета", "Гродзеншчыны - мая любая старонка", "Гродзенская вобласць: ад мінулага да сучаснасці", "Гродзенскі вобласць - юбіляр", «Зямля мая - куточак Беларусі», «Гасцінна запрашаем», «Гродзенскай вобласці - 75», «Гродзенская вобласць - юбіляр», «75 лет Гродненской области: вехи истории».
- былі арганізаваны фотавыставы «Сілуэты малой радзімы», «Люблю цябе, мой родный край».


Прэзентацыя фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна прэзентацыю фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцінаў, які адзначаецца ў свеце 18 красавіка. Падчас прэзентацыі фотавыставы бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных са старонкамі гісторыі помнікаў сакральнай архітэктуры Бераставіцкага раёна.


Гістарычны час “Паданні сядзібы”



У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшоў гістарычны час “Паданні сядзібы”. Дзеці паслухалі цікавыя гісторыі пра вёску Масаляны. Пра тое, як выглядала сядзіба ў вёсцы Масаляны раней цяпер можна судзіць па замалёўцы Напалеона Орды.




Літаратурная экскурсія «Помнікі і гістарычныя мясціны Гродзеншчыны"


Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла літаратурная экскурсія «Помнікі і гістарычныя мясціны Гродзеншчыны". 





Гісторыка-краязнаўчы час “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Тадэвуш Тышкевіч”

Гісторыка-краязнаўчы час “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Тадэвуш Тышкевіч” прадоўжыў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы цыкл краязнаўчых чытанняў “Малая Радзіма. Людзі і іх лёсы”, прысвечаны Году малой радзімы. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя цікавую і змястоўную гістарычную інфармацыю з ілюстрацыямі і партрэтамі пра Тадэвуша Тышкевіча (1774-1852), які ў пач. ХІХ ст. стаў уладальнікам маёнтка Клепачы (палац Сымфаны) (цяпер Бераставіцкі раён).



Экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”



У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для сталых чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна была праведзена экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаграфіі Бераставіччыны ХХ стагоддзя, змешчаныя на выставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Дырэктар бібліятэкі коратка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з вядомымі і невядомымі старонкамі гісторыі Вялікай Бераставіцы, якія адлюстраваны на гэтых фотаздымках, расказала ім аб лёсах гістарычных постацей Бераставіцкага краю.

Віртуальнае падарожжа “Вавёрка ў госці кліча ўсіх”



У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло віртуальнае падарожжа па музею вавёркі ў Вялікай Бераставіцы “Вавёрка ў госці кліча ўсіх”. Мы з задавальненнем прайшліся па ўсіх чатырох залах экспазіцыі. Асабліва падабаліся дзецям першыя два залы, якія прысвечаны ваверцы. А яшчэ дзеці прачыталі пра наш музей і ў беларускай дзіцячай энцыклапедыі, якая назаваецца “Самые необычные музеи Беларуси”.


Літаратурная гадзіна «Знакамітыя пісьменнікі Бацькаўшчыны"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная селькая бібліятэка" правяла для дзяцей школьнага лагера "Сонейка" літаратурную гадзіну «Знакамітыя пісьменнікі Бацькаўшчыны". Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра тое, якія беларускія пісьменнікі адзначаюць у юбілей, пазнаёміліся з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі і іх кнігамі. У канцы сустрэчы прачыталі ўрывак з кнігі Ганны Скаржынскай-Савіцкай "Прыгоды хамячка Тошкі".'






Віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю”

Году малой радзімы прысвяцілі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю” для сталых чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Падчас мерапрыемства адбылася прэм’ера электроннай прэзентацыі “Страчаная спадчына Вялікай Бераставіцы”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаздымкі архітэктурных помнікаў і збудаванняў, якія не захаваліся да сённяшнега дня. Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з цікавымі гісторыямі, звязанымі з гэтымі гістарычнымі аб’ектамі, расказалі аб лёсах уладальнікаў Вялікай Бераставіцы.


Інтэрнэт-падарожжа "Помнікі гісторыі Бераставіччыны"



У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшло інтэрнэт-падарожжа "Помнікі гісторыі Бераставіччыны". Падчас мерапрыемства старшакласнікі віртуальна змаглі акунуцца ў далёкае мінулае нашага раёна паглядзеўшы дакументальныя фільмы "Бераставіца" і "Касцёл візітацыі Панны Марыі".



Тэматычная выстава "Помнікі архітэктуры і гісторыі Беларусі»



У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін , да 75-годдзя Гродзенскай вобласці была аформлена тэматычная выстава "Помнікі архітэктуры і гісторыі Беларусі». Для вучняў 10 класа прайшоў бібліяграфічны агляд .






Гістарычны альманах “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя гістарычны альманах “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаны 75-годдзю з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са старонкамі гісторыі Гродзенскага краю, з асноўнымі выдатнымі мясцінамі Гродзенскай вобласці, помнікамі архітэктуры, культуры, мастацтва і прыроды.





Удзельнікі клуба “Вяскоўцы” наведалі Музей Вавёркі ў Бераставіцы


Удзельнікі клуба “Вяскоўцы” наведалі "Музей Вавёркі" ў Вялікай Бераставіцы. Цікава і змястоўна правёў экскур­сію супрацоўнік музея Міка­лай Пацэнка. А пачалася яна са знаёмства з картай свету, пры дапамозе якой можна  даведацца ў якіх мясцінах жывуць розныя віды вавёрак. Шматлікія экспанаты музея расказалі  наведвальнікам пра гісторыю ўзнікнення Бера­ставіцы, аб паходжанні яе назвы, аб развіцці гарадскога пасёлка і раёна. 


Парад кніг “Запаведнікі – скарбы маёй Радзімы”



У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбыўся парад кніг “Запаведнікі – скарбы маёй Радзімы”. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з нацыянальнымі паркамі Беларусі, прагледзелі відэаролікі пра занакамітыя прыродныя мясціны Беларусі. Гэта мерапрыемства – чарговы напамін для ўсіх нас, што запаведнікі нясуць у сабе не толькі натуральную прыгажосць, але з’яўляюцца лёгкімі нашай Радзімы і жывой крыніцай усялякіх даброт беларускай зямлі. 

Экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”



У межах Года малой радзімы, супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі для падлеткаў экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”. Прысутныя атрымалі вельмі цікавую і карысную інфармацыю пра ўладальнікаў Вялікай Бераставіцы з XVI па XX ст.




Дзень інфармацыі “Знакамітыя людзі бераставіцкага краю”

Да Года малой радзімы ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Знакамітыя людзі бераставіцкага краю”. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей і нам ёсць кім ганарыцца. Кожны павінен не толькі ведаць гісторыю сваёй краіны, але і людзей, якія гэтую краіну праславілі і праслаўляюць. Дзеці пазнаеміліся з жыццем знакамітых землякоў: М.Пацэнкі, І.Жыжаля М.Шаўчонак і іншых. 


Гісторыка-краязнаўчая экскурсія “З гісторыі краю і лесаў людзей Бераставіччыны”

 Вучні старшых класаў Алекшыцкай сярэдняй школы наведалі Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага. Дырэктар бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч правяла для іх гісторыка-краязнаўчую экскурсію “З гісторыі краю і лесаў людзей Бераставіччыны”. 


Краязнаўчая экскурсія "Мінулае і сучаснае аграгарадка Масаляны"


Да Года малой радзімы ў філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла краязнаўчая экскурсія "Мінулае і сучаснае аграгарадка Масаляны" для дзяцей летняга школьнага лагера "Сонейка". Дзеці пазнаёміліся з новай фотавыставай у бібліятэцы пра гісторыю аграгарадка Масаляны. Удзельнікі з цікавасцю разглядалі фатаграфіі і даведаліся шмат новага пра Масалянскі парк, сядзібу, царкву, капліцу, пра старыя пабудовы. 

Сустрэча жыхароў аг.Пархімаўцы з бераставіцкім краяведам Мікалаем Іванавічам Пацэнка


18 студзеня філіял "Пархімаўская ІСБ" наведаў бераставіцкі краявед, Лаурэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Пацэнка. Запрошаныя з цікавасцю слухалі гісторыі краязнаўца, ён расказаў як працаваў над кнігай "Памяць". Вельмі цікава было паслухаць расказ краяведа пра яго сустрэчу з Уладзімірам Ліпскім ( аўтарам кнігі “Вясёлка над Нёманам”), падчас якой і нарадзілася аповесць “Бераставіца – прыгажосці крыніца”. 







Экскурсія па бібліятэцы для гасцей з Грузіі

Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага наведалі госці з Грузіі, родныя героя Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўніка Геронція Несцеравіча Цітаішвілі, які ў далёкім 1944 годзе загінуў пры вызваленні Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.







ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДУК “БЕРАСТАВІЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКАІМЯ В.М.КАВАЛЕЎСКАГА” ДА 75-ГОДДЗЯ З ЧАСУ ЎТВАРЭННЯ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (20ВЕРАСНЯ 1944 ГОДА)


№п/п
Форма, назва мерапрыемства
Месяц правядзення
Месца правядзення
1
Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд “Гродзенская вобласць з вышыні птушынага палету”
На працягу года
Ф-л “Масалянская ІСБ”
2
Гутарка “Тут мілай Айчыны акаліцы”
Студзень
Ф-л “В.Эйсмантаўская СБ”
3
Кніжная выстава “Гродзеншчына – мая любая старонка”
студзень
Ф-л “Пархімаўская ІСБ”
4
Гістарычны альманах “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць”
сакавік
Раённая бібліятэка
5
Відэаэкскурсія “10 славутасцей Гродзенскай вобласці”
ІІ квартал
Раённая бібліятэка
6
Дыспут, бібліяграфічны агляд “Гродзенская вобласць: ад мінулага да сучаснасці”
верасень
Ф-л “Дзіцячая бібліятэка”
7
Відэа-экскурсія “Падарожжа па Гродзеншчыне”
верасень
Ф-л “Масалянская ІСБ”
8
Урок гісторыі “Героі Гродзенскай вобласці”
верасень
Ф-л “Малабераставіцкая ІСБ”
9
Выстава-вернісаж “Гродзенская вобласць - юбіляр”
верасень
Ф-л “Ст.Дворацкая СБ”
10
Літаратурная гадзіна “Падарожжа з кнігай па знакамітых мясцінах Гродзеншчыны”
верасень
Ф-л “Ст.Дворацкая СБ”
11
Краязнаўчае рандэву “Знакамітыя людзі Гродзеншчыны”
верасень
Ф-л “Кватарская ІСБ”
12
Выстава-віншаванне “Зямля мая – куточак Беларусі”
верасень
Ф-л “Пагранічная СБ”
13
Выстава-панарама “Гродзеншчына – зямля, якой мы ганарымся”
верасень
Ф-л “Пагранічная СБ”
14
Гульнявая праграма “Гэта ўсё мая зямля”
верасень
Ф-л “В.Эйсмантаўская СБ”
15
Арт-час “Мастацкае жыцце Гродзеншчыны”
4 квартал
Раённая бібліятэка
16
Гістарычны экскурс “Голас Прынемання”
кастрычнік
Ф-л “Дзіцячая бібліятэка”