25.11.2022г. – Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Незгасальны зніч духоўнасці народнай” да 110-годдзя з часу асвячэння касцёла Перамянення Божага ў Вялікай Бераставіцы.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Незгасальны зніч духоўнасці народнай”, прысвечаная 110-годдзю з часу асвячэння касцёла Перамянення Божага ў Вялікай Бераставіцы . Касцёл Перамянення Божага – выдатны помнік неагатычнага дойлідства Беларусі, фундаваны Юзафам і Марыяй Касакоўскімі. На выставе прадстаўлены фотаздымкі знешняга выгляду і інтэр’ера касцёла ў першыя гады яго існавання, а таксама альбомы, у якіх змешчаны фатаграфіі помніка. Асобую ўвагу чытачоў прыцягваюць фотаздымкі “Касцёльныя рэліквіі”: абраз Трокскай Божай Маці, сцяг з вышыўкай “Маці Божая Вострабрамская”.

 З 22 лістапада па 12 снежня 2022 года выезды бібліобуса ажыцяўляцца не будуць у сувязі з працоўным адпачынкам бібліятэкара.


25.11.2022г. – Экалагічная інтэрактыўная віктарына-гульня “Лекавыя расліны” для ўдзельнікаў клуба “Экалагічны буквар”.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”, падчас якога дзеці паўдзельчалі ў інтэрактыўнай віктарыне-гульне “Лекавыя расліны вакол нас”. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна разгадвалі экалагічныя загадкі і крыжаванкі, рашалі рэбусы, складалі на хуткасць пазлы з лекавымі раслінамі . У ходзе пасяджэння дзеці пашырылі свае веды аб лекавых раслінах, якія сустракаюцца ўсюды вакол нас, і якія занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі. У канцы сустрэчы вучні адказалі на пытанні бібліятэкара і замацавалі атрыманыя веды.

26.11.2022г. – Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Інфармацыя. Упэўненасць. Поспех” да Сусветнага дня інфармацыі – 26 лістапада.

 Сучаснае жыццё нельга ўявіць без штодзённага атрымання новай інфармацыі. Навукова-тэхнічны прагрэс павялічыў значэнне інфармацыі, неабходнай для паўнацэннага жыцця людзей у сучасным грамадстве. З развіццём інтэрнета і іншых інфармацыйных тэхналогій стала магчымым мець зносіны, весьці перагаворы, атрымліваць патрэбную інфармацыю практычна з любой кропкі нашай планеты. 26 лістапада грамадскасць усяго свету адзначае Сусветны дзень інфармацыі. Менавіта 26 лістапада 1992 года пад эгідай Міжнароднай Акадэміі Інфарматызацыі быў арганізаваны першы міжнародны форум па інфармацыйным тэхналогіям і міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне інфарматызацыі. У Бераставіцкай раённай бібліятэцыімя В. М.Кавлеўскага да гэтай даты была арганізавана кніжная выстава “Інфармацыя. Упэўненасць. Поспех”.  Наведвальнікаў бібліятэкі прывабілі навінкі перыядычнага друку, у якіх яны знайшлі неабходную ім інфармацыю па розных пытаннях.

25.11.2022г. Азбука здароўя “Жыць ці курыць?»

 У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла азбука здароўя “Жыць ці курыць?» для навучэнцаў 5 класа Вялікаэйсмантаўская СШ. Бібліятэкар пачала  гутарку з тага, што адна з найбольш шкодных звычак для арганізма з'яўляецца курэнне. Правяла конкурс–размінку “Спартыўны аўкцыён”, конкурс "Матэматычны" на якім дзеці павінны палічыць колькі траціць чалавек грошай у год на цыгарэты. Атрыманыя падчас мерапрыемства дапамогуць дзецям у далейшым жыцці  пазбегнуць шкодных звычак.

25.11.2022г. Урок-казка “Як сасна з бярозай пасябравала”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска” урок-казку “Як сасна з бярозай пасябравала”. Дзеці з цікавасцю паслухалі казку Анатоля Бутэвіча. Даведаліся, што бяроза з сасной спляліся і разам растуць. Гэты цуд прыроды сапраўды знаходзіцца на дарозе Нясвіж - Гарадзей. Калі хто будзе ехаць у Нясвіжскі замак – спыніся, падзівіся і моцы духу набярыся, сапраўднаму сяброўству навучыся.

23.11.2022г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Падчас літаратурнай гульні  “Ад усмешкі стане ўсім святлей" дзеянне закруцілася вакол народных казак. 



23.11.2022г. – Экскурсія ў раённую бібліятэку “Краязнаўчыя вандроўкі па Бераставіччыне” для вучняў Макараўскай сярэдняй школы.

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў Макараўскай сярэдняй школы на экскурсію па раённай бібліятэцы “Краязнаўчыя вандроўкі па Бераставіччыне”. Дзеці даведаліся імя вучонага, ураджэнца Вялікай Бераставіцы, чыё імя носіць раённая бібліятэка, пазнаёміліся з абанементам для дзяцей і дарослых, чытальнай залай бібліятэкі. Бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на карціны мясцовага мастака М.У. Жлабовіча, на якіх адлюстраваны помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіцкага краю, у тым ліку страчаныя. Дзяцей зацікавілі галерэя партрэтаў славутых людзей Бераставіччыны і фотаздымкі ХХ стагоддзя на фотавыставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла вучняў з гісторыяй фотаздымкаў. У канцы сустрэчы школьнікі мелі магчымасць пагуляць у аэрахакей і пачытаць часопісы, якія выпісвае раённая бібліятэка для дзяцей.  

19.11.2022г. – Урок гістарычнай памяці “Цяжкімі дарогамі вайны: з успамінаў ветэранаў – нашых землякоў” на чарговым пасяджэнні гісторыка-патрыятычнага клуба “Пошук”.

У межах грамадзянска-палітычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, які рэалізуецца ў 2022 годзе Бераставіцкай раённай бібліятэкай імя В.М.Кавалеўскага сумесна з ДУА “Бераставіцкая сярэдняя школа імя В.М.Прытыцкага” і прысвечаны Году гістарычнай памяці, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук”. Тэма сустрэчы – “Цяжкімі дарогамі вайны: з успамінаў ветэранаў - нашых землякоў”. Кіраўнік клуба М.А. Дзегцярова коратка расказала дзецям аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, аб арганізацыі партызанскага руху на Бераставіччыне. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з кнігамі М.І.Пацэнкі “Памяць: Бераставіцкі раён” і “Доўгія вёрсты вайны”, у якіх змешчаны ўспаміны былых партызан Бераставіччыны. У канцы сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі прадставіла вучням кніжна-інфармацыйную выставу " Курыць - здароўю шкодзіць!", прысвечаную Міжнароднаму дню адмовы ад курэння, які адзначаўся сёлета 17 лістапада, і зрабіла кароткае інфармацыйнае паведамленне па гэтай тэме.  

18.11.2022г. Гадзіна прававых ведаў “Есць правы і ў дзяцей”

У філіале “Вяліаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прававых ведаў “Есць правы і ў дзяцей” да Сусветнага дня правоў дзіцяці, на якой прысутнічалі навучэнцы Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар расказала не толькі пра правы дзяцей, але і пра абавязкі. Таксама навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне і бліц-апытанні.

18.11.2022г. Гадзіна казак “Казачны домік”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” завітала ў Масалянскі дзіцячы сад, каб правесці з дзеткамі гадзіна казак “Казачны домік”. У гэтым годзе спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Самуіла Маршака, рускага паэта, перакладчыка і драматурга. На вершах С.Я. Маршака вырасла не адно пакаленне дзяцей. Дзеці слухалі вясёлыя вершы і казкі Маршака. Час казак для дзяцей прайшоў пазнавальна і весела.


18.11.2022г. Прававая праграма "Правовая неотложка"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для юных чытачоў прайшла прававая праграма "Правовая неотложка". На прыкладзе казачных герояў, прысутныя вучыліся бачыць парушэнне правоў у розных сферах нашага жыцця. Чалавек, які ведае свае правы і паважае правы іншых людзей упэўнена ідзе па жыцці і вырастае дастойным грамадзянінам нашай краіны.

17.11.2022г. Урок здароўя “Курыць – гэта не модна”

У філіяле "Ст.Дварэцкая сельская бібліятэка" адбыўся ўрок здароўя “Курыць – гэта не модна”.  Чым адрозніваецца арганізм чалавека, які курыць, якія органы пакутуюць ад тытуню, як уздзейнічае нікацін на жывел і птушак? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці знайшлі адказы на мерапрыемстве.

11.11.2022 Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Багацце зямлі Бераставіцкай” у рамках злёту маладых спецыялістаў Бераставіцкага раёна.

У рамках раённага слёту маладых спецыялістаў “Моладзь.Традыцыі. Адзінства” у малай зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася  прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Багацце зямлі Бераставіцкай”. Бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі цікавую і пазнавальную літаратуру, прысвечаную Бераставіцкаму краю. Гістарычныя асобы і мясціны, людзі навукі і культуры, героі працы, паэты і пісьменнікі, а таксама помнікі і мемарыялы – усё гэта з’яўляецца багаццем Бераставіцкай зямлі. Пачэснае месца ў раздзеле “Гісторыка-культурная спадчына” займалі ілюстрацыі, якія распавядалі пра гісторыю надання Магдэбургскага права Вялікай Бераставіцы. 

12.11.2022г. Круглы стол “Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гутарка за круглым сталом “Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена”. Падчас мерапрыемства дзеці знаёміліся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі і традыцый, нагадалі знакамітых людзей, якіх узгадавала наша родная зямля. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ – бадай, самая галоўная наша задача.

12.11.2022г. Віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”

Бібліятэкар філіяла "Масалянская ІСБ", для дзяцей пачатковай школы, правяла цікавую віктарыну “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” (да Года гістарычнай памяці). Дзеці з вялікай цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны. Заданні закраналі тэмы па гісторыі Беларусі, прыродзе, знакамітых людзях, звычаях і абрадах беларусаў. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт. Ведаць гісторыю – значыць быць патрыётам сваёй радзімы. Дзеці таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Люблю я гісторыю роднага краю”.

11.11.2022г. – Экскурсія “Гісторыя Бераставіцкага краю ў фотаздымках” у рамках раённага злёту маладых спецыялістаў Бераставіцкага раёна “Маладосць. Традыцыі. Адзінства”.

У рамках традыцыйнага раённага злёту маладых спецыялістаў Бераставіцкага раёна “Маладосць. Традыцыі. Адзінства” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла экскурсія  “Гісторыя Бераставіцкага краю ў фотаздымках”. Падчас экскурсіі маладыя людзі змаглі даведацца пра многія цікавыя факты з гісторыі Бераставіцкага раёна і пра славутых людзей Бераставіччыны, пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і страчанай спадчынай краю. 

10.11.22г. Літаратурная гадзіна “Казак мудрыя саветы”

Бібліятэкар філіала “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” 10 лістапада правяля для членаў аматарскага аб'яднання  “Буслік” літаратурную гадзіну “Казак мудрыя саветы”, на якой дзеці даведаліся як з'явілася першая казка.  Яна з даўніх часоў жыве сярод людзей. Упадабаныя гісторыі перадаваліся потым з вуснаў у вусны: расказвалі іх на ноч бабулі і дзядулі ўнукам, хадзілі па зямлі вандроўнікі, а яшчэ весялілі народ на кірмашах скамарохі. Бібліятэкар зачытвала некаторыя казкі, а дзеці адказвалі, чаму вучаць яны нас. Разгадвалі крыжаванку “Як добра я ведаю казку”.

05.11.2022г. – Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года: крок у гісторыю”.

7 лістапада ў Беларусі адзначаецца 105-ая гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі – падзеі, якая перавярнула ход усёй сусветнай гісторыі. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя Кавалеўскага напярэдадні  гэтага дня адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года: крок у гісторыю”. Рэвалюцыя 1917 года да цяперашняга часу з’яўляецца прадметам спрэчак. Аднак змены, якія тады адбыліся, мелі важнае значэнне: упершыню з’явілася дзяржава – Савецкі Саюз, дзе заканадаўча была замацавана сацыяльная роўнасць,  стварыліся ўмовы для працы і магчымасць самастойна будаваць сваё жыццё. Прычым гэтыя прынцыпы і сёння рэалізуюцца ў многіх краінах постсавецкай прасторы, у тым ліку і ў Беларусі. Сёння ўсім нам, і асабліва моладзі, важна разумець: без гісторыі не будзе будучыні. Таму ў Год гістарычнай памяці мы проста абавязаны ведаць і памятаць асноўныя вехі нашага гістарычнага шляху.     

09.11.2022г. Прэзентацыя “Кнігі, якія дапамагаюць жыць”

 9 лістапада ў бібліятэцы зноў сабраліся “Вяскоўцы”, каб пагутарыць аб тым, што каго цікавіць. “Кнігі, якія дапамагаюць жыць”  - такую назву абралі самі удзельнікі для таго, каб абмеркаваць свае любімыя творы. У кожнага свае крытэрыі да літаратуры, свае запатрабаванні да розных жанраў кніг, сваё стаўленне да кнігі наогул. Але ўсе ж такі існуе тая кніга, да якой хочацца звяртацца зноў і зноў… Яна ў кожнага свая.

04.11.22г. Гучныя чытанні "З паэтычнай крыніцы Я.Коласа”

3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Мы не прайшлі міма гэтай значнай даты і правялі гучныя чытанні “ З паэтычнай крыніцы Я.Коласа”, на якіх прысутнічалі работнікі Вялікаэйсмантаўскага КДД. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас - выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Бібліятэкар зачытала верш “Беларусам”, “Восень”. У выкананні Алега Зайцава прагучалі песні пад гітару “Спадчына”, “Беларускім партызанам”. 

06.11.22г. Гульнявая праграма "Канікулы ў бібліятэцы"

6 лістапада ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" па ініцыятыве дзяцей прайшла гульнявая праграма "Канікулы ў бібліятэцы". Падчас сустрэчы юныя чытачы з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны, пабывалі ў ролі міма, які паказвае любімага героя, сталі ўдзельнікамі імправізаванай пастаноўкі казкі "Воўк і сямёра казлянят".

04.11.2022г. Літаратурны салон “Любімыя коласаўскія радкі”

 Сёння спаўняецца 140 год з дня нараджэння самага народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды для дзяцей школьнага лагера “Сонейка” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла літаратурны салон “Любімыя коласаўскія радкі”. Якуб Колас – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. І, безумоўна, бібліятэкар прапануе проста ўзяць у рукі кнігу аўтара, знайсці і прачытаць любімыя коласаўскія радкі, якія пісаліся ў першую чаргу для нас, для беларусаў. Шмат цёплых паэтычных радкоў прысвяціў Якуб Колас дзецям. Гэта паэмы “Рак – вусач”, “Міхасёвы прыгоды” і іншыя. Вобразы дзяцей ажыўляюць паэму “Новая зямля”, надаюць ёй светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з тым незабыўным і бесклапотным часам, імя якому – дзяцінства. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчасці.

04.11.2022г. Экскурсія па бібліятэцы “Дом, дзе жывуць кнігі!” і гульня-падарожжа “Вялікі паэт для маленькіх”

 Для выхаванцаў старшай групы дзіцячага сада ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла экскурсія-знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”. Дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі кніг захоўваецца ў бібліятэцы, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Яны з цікавасцю разглядалі прыгожыя кнігі, якія знаходзяцца на палічках. Затым рабяты прайшлі ў чытальную залу, дзе іх увазе былі прадстаўлены розныя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя выданні. Далей бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню-падарожжа з элементамі інсцэніроўкі “Вялікі паэт для маленькіх”, якая была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння рускага савецкага паэта і аўтара вершаў для дзяцей Самуіла Якаўлевіча Маршака (1887-1664). Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмілія з кнігамі С.Я.Маршака, супрацоўнік бібліятэкі разам з імі прачытала некаторыя вершаваныя радкі, а дзеці на хвілінку пераўвасобіліся ў герояў вершаваных твораў і паказалі свае акцёрскія здольнасці.  

03.11.2022г. Кніжна-ілюстрацыйныя выставы “Сэрца пакідаю вам..” і “Якуб Колас у творчасці мастакоў”

Да 140-гадовага юбілею беларускага Песняра Якуба Коласа на абанеменце бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Сэрца пакідаю вам…”, на якой прадстаўлены цікавыя выданні, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці паэта і пісьменніка.  А ў чытальнай зале бібліятэкары прапануюць сваім наведвальнікам ілюстраваную кампазіцыю “Якуб Колас у творчасці мастакоў”. Творчасць класіка айчыннай літаратуры народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – невычэрпаная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станкавай графікі. Не магла не прывабіць іх і асоба Якуба Коласа. Асоба Песняра натхняла майстроў пэндзлю і на класічныя партрэты, якія стваралі В.Волкаў, Л.Шчамялёў, І.Раманоўскі, М.Савіцкі і інш. На кніжна-ілюстрацыйнай выставе прадстаўлены альбомы, у якіх можна знайсці ілюстрацыі і фотаздымкі гэтых твораў мастакоў, а таксама ілюстрацыі, якія змяшчаюць інфармацыю аб адлюстраванні вобраза Якуба Коласа ў філатэліі і нумізматыцы. 

03.11.2022г. Літаратурны калаж “Жывыя вобразы вершаў і казак Якуба Коласа”

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках акцыі “Коласаўскі тыдзень” для вучняў малодшых класаў, якія наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, прайшоў літаратурны калаж “Жывыя вобразы вершаў і казак Якуба Коласа”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асобнымі старонкамі жыцця беларускага песняра і яго творамі для дзяцей. Вучні прачыталі вершы паэта, паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Найлепшы знаўца твораў Коласа для дзяцей”, а затым паспрабавалі намаляваць герояў вядомых ім казак Якуба Коласа.

03.11.2022г. Гістарычны экскурс “Бераставіччына на прасторах гісторыі” і экскурсія па фотаэкспазіцыі “Фотаімгненні для нашчадкаў”

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла пешакурснікаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага каледжа на гістарычны экскурс “Бераставіччына на  прасторах гісторыі”. Навучэнцы пазнаёміліся з партрэтнай галерэяй славутых людзей Бераставіцкага краю, карцінамі мясцовага мастака Мікалая Жлабовіча, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну зямлі Бераставіцкай. Таксама ім была прадстаўлена экспазіцыя фотаздымкаў ХХ стагоддзя  “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якія маюць вялікую каштоўнасць для вывучэння гістарычнага мінулага Бераставіччыны.

03.11.22г. Літаратурны круіз “Непаўторны свет Маршака”

3 лістапада 135 гадоў з дня нараджэння Самуіла Якаўлевіча Маршака. У філіяле "Вялікаэсмантаўская сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны круіз Непаўторны свет Маршака”, на якім прысутнічалі навучэнцы восеньскага лагера Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй Маршака, чытала вершы, загадвала загадкі, напісаныя паэтам. У канцы бібліятэкар сказала навучэнцам, што калі яны вырастуць і стануць бацькамі, таксама будуць чытаць гэтыя вершы сваім дзецям. Бо вершы Маршака жывуць і будуць жыць яшчэ доўга, а сам аўтар, дзякуючы сваім творам, застанецца несмяротны.

01.11.2022г. Экскурсія-знаёмства “Ілюстраваная гісторыя зямлі Бераставіцкай” і квэст-гульня “Бераставіца: вядомая і невядомая"

 Да Года гістарычнай памяці ў Бераставіцкай раённаёй бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў мяйсцовага каледжа прайшла экскурсія - знаёмства па экспазіцыі фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Падчас экскурсіі бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, а таксама з карцінамі мясцовага мастака, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю. У канцы сустрэчы, каб замацаваць веды, супрацоўнік бібліятэкі правяла квэст-гульну “Бераставіца: вядомая і невядомая”.

02.11.22г. Літаратурная віктарына “Вершы дзецям”

Да 135-годдзя з дня нараджэння Самуіла Маршака ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная віктарына “Вершы дзецям”. Пытанні па творах гэтага паэта дазволілі выявіць на колькі дзеці ўважліва чыталі вершы. Кожны твор Самуіла Маршака - гэта дыялог старэйшага сябра дзіцяці, з якім можна параіцца і не баяцца асуджэння ці незадаволенасці. Усе вершы аўтара вучаць цешыцца прыгажосцю, душэўнай шчодрасцю і дабрынёй.

02.11.22г. Сустрэча на літаратурных прасторах “У любові да роднай зямлі”

 2 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча на літаратурных прасторах “У любові да роднай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра жыццё і творчасць паэта. На працягу сустрэчы дзеці чыталі вершы паэта. Увазе ўдзельнікаў была падрыхтавана кніжная выстава, на якой змяшчаліся кнігі беларускага песняра. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў дзяцей павагі да роднага слова.

29.10.2022. Прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Здымкі, што распавядаюць нам”да 135-годдзя з дня нараджэння Р.Я.Салаўя, фатографа, настаўніка, ураджэнца в. Падбагонікі Бераставіцкага раёна.

З 29 кастрычніка на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць кніжна-ілюстррацыйная выстава “Здымкі, што распавядаюць нам”, якая прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Р.Я.Салаўя (1887-1943). Ён вядомы фатограф і настаўнік з Падбагонікаў. На выставе прадстаўлены 26 фотаздымкаў-копій Рамана Салаўя пач. 20 ст. і часоў Першай сусветнай вайны. Сярод кніг на выставе можна выдзеліць альбом В.М.Белявінай “Беларусь в годы Первой мировой войны” (Мн. 2013) і Л.Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў”(Мн.2020), дзе надрукаваны здымкі Р.Я.Салаўя. На выставе вялікую цікавасць выклікаюць здымкі “Артысты вясковай самадзейнасці”,”Від на
замак Унгру ў Эстоніі”,”Афіцэры за снеданнем” і інш.