30.04.2021г. Гістарычная бліц-інфармацыя “Беларусь і ААН”

Да Дня ўступлення Беларусі ў Арганізацыю Аб’яднаных нацый (30.04.1945 г.) супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для вучняў старшых класаў гістарычную бліц-інфармацыю “Беларусь і ААН”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй утварэння ААН і аб членстве Беларусі ў спецыялізаваных установах ААН, а таксама прадставіла прысутным выданні, змешчаныя на кніжнай выставе.

26.04.2021г. Выстава-рэквіем “Трагедия на холсте”

26 красавіка 2021 года споўнілася 35 гадоў з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай трагічнай даты ў раённай бібліятэцы аформлена выстава-рэквіем, на якой прадстаўлены кнігі і матэрыялы перыядычнага друку, прысвечаныя падзеям тых дзён і людзям, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Есць тут і палічка з творамі мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў, якія закранулі тэму Чанобыля ў сваёй творчасці. Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю “Трагедия нахолсте”, якую можна паглядзець на сайце бібліятэкі і пазнаёміцца з імёнамі мастакоў Беларусі, Украіны і Расіі, якія звярнуліся да гэтай трагічнай тэмы і адлюстравалі яе ў сваіх палотнах.

26.04.2021г. Кніжная выстава “Я – іскра квяцістага полымя зораў…”

“Я – іскра квяцістага полымя зораў…” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. Сярод твораў, прадстаўленых на выставе, ёсць найноўшае выданне “Змітрок Бядуля. Казкі” з мастацкім афармленнем беларускай мастачкі Алены Лось. Да юбілею пісьменніка бібліятэкары падрыхтавалі гучныя чытанні “Чытаем творы Змітрака Бядулі”. У выкананні Жанны Матысік, бібліятэкара чытальнай залы, прагучаў верш З. Бядулі  “Вясной”.

26.04.2021г. Дзень інфармацыі “Чарнобыльская трагедыя ў нашых сэрцах”

35 гадоў прайшло з дня найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі нашай краіны - аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай памятнай даты ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для навучэнцаў 6,8 і 10 класаў прайшоў Дзень інфармацыі “Чарнобыльская трагедыя ў нашых сэрцах”. Наведвальнікі сабраліся, каб успомніць тыя трагічныя падзеі,  калі ў ноч на 26 красавіка 1986 года адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа за ўвесь час існавання чалавечай цывілізацыі. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала аб адной з самых страшных экалагічных катастроф, аб маштабах трагедыі і наступствах экалагічнай катастрофы. Навучэнцы з трапятаннем слухалі пра гераізм і мужнасць служачых электрастанцыі, пажарных, пілотах верталётаў, вайскоўцаў, аб тых няпростых і напоўненых адказнасцю, рашучасцю і адвагай днях і дзяліліся ўспамінамі сваіх дзядуляў, якія прынялі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы. Прагляд фільма-прэзентацыі “Чарнобыль-трагедыя і гераізм народа” дазволіў наглядна прадэманстраваць маштабы экалагічнай катастрофы, глыбока і ярка асвятліць экалагічныя праблемы пасля аварыі на ЧАЭС. Вучні пазнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстраванай выставай “Чарнобыль у мастацкіх творах”.

25.04.2021г. Кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была наладжана кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах” прымеркаваная да 35-годдзя з  Дня Чарнобыльскай трагедыі. На сённяшні дзень існуе шмат кніг і літаратуры пра Чарнобыль, Прыпяць і аварыю на ЧАЭС. Пісьменнікі не засталіся ў баку, ствараючы мастацкія раманы, навукова-папулярныя працы, аб самай буйной тэхнагеннай катастрофе за ўсю гісторыю чалавецтва. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў: Iвана Шамякiна “Злая зорка”, “Палесская мадонна” i “Зона павышанай радыяцыi”, Барыса Сачанкi “Родны кут” i “Еўка”, Iвана Пташнiкава “Львы”. З творамі, якiя з’явiлiся пасля наведвання пiсьменнiкамi чарнобыльскiх мясцiн, склалi кнiгу “Прайсцi праз зону”.  Чарнобыльская трагедыя адлюстравана ў публiцыстычных i дакументальна-мастацкiх творах, сведчаннем гэтаму Запiскi аб радыяцыi Барыса Сачанкi, артыкулы Алеся Адамовiча з яго зборнiка Апакалiпсiс па графiку, аповесцi “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” Віктара Казько, Выбух над Прыпяццю Алеся Крыгi i iншыя.

24.03.2021г. Кніжная выстава, бібліяграфічны прагляд літаратуры “На струнах душы: жыццё і творчасць Змітрака Бядулі”

З 19 па 24 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага паэта і празаіка, мовазнаўцы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму дзяцінства ў яго творах, якія выклікаюць значную цікавасць. Перад наведвальнікамі паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання “Малыя дрывасекі”, смешны Андрэйка з апавядання “Летапісцы”, загадкавы Сцяпанка з апавядання “Велікодныя яйкі”. Гэтыя і іншыя творы пісьменніка ў бібліятэцы былі прадстаўлены на юбілейнай выставе “На струнах душы: жыццё і творчасць Змітрака Бядулі”. Звярнула на іх ўвагу дзяцей бібліятэкар з дапамогай агляда літаратуры.

23.04.2021г. Кніжная выстава “Пясняр зачараванага краю”

23 красавіка адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пясняр зачараванага краю”. Наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка.

23.04.2021г. Слайд – прэзентацыя “Чарнобыль не боль, а наша горкая ява”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы арганізавала слайд – прэзентацыю “Чарнобыль не боль, а наша горкая ява” (да 35 – годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС). У ходзе мерапрыемства вучні больш даведаліся пра падзеі Чарнобыльскай трагедыі: аб прычынах аварыі, мужнасці і гераічнасці яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з кніжнай выставай “Мір пасля Чарнобыля: праз 35 год”.

23.04.2021г. Дзень інфармацыі “Боль Чарнобыля”

Напярэдадні Дня Чарнобыльскай трагедыі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся Дзень інфармацыі “Боль Чарнобыля”, прысвечаны 35-годдзю аварыі на Чарнобылькай АЭС. У рамках  Дня інфармацыі бібліятэкары правялі для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” экспрэс-інфармацыю “Чарнобыль – глабальная катастрофа”, падчас якой расказалі прысутным аб трагедыі на атамнай станцыі, пазнаёмілі з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на кніжнай выставе “Чарнобыль – наш боль”. Завяршылася мерапрыемства дэманстрацыяй электроннай прэзентацыі “Трагедия на холсте (След Чернобыльской трагедии в живописи)”, якую падрыхтавалі работнікі бібліятэкі. Маладыя людзі пазнаёміліся з імёнамі мастакоў Беларусі, Расіі і Украіны, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму Чарнобыля.

22.04.2021г. Гульня-віктарына “Из тысячи планет Земли прекрасней нет”

Да Міжнароднага дня Зямлі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Из тысячи планет Земли прекрасней нет”. Мэта мерапрыемства: фарміраваць у чытачоў навыкі экалагічнай культуры, наблізіць да прыроды, прымусіць прыслухацца да яе мудрых парад. Бібліятэкар распавяла аб гісторыі дня Зямлі, аб яго шматгадовых традыцыях, пра Звон свету. Гэты дзень называюць святам чыстай вады, зямлі і паветра - усяго, што неабходна для жыцця.

22.04.2021г. Гучныя чытанні “Мы разам з вамі пачытаем”

Ці шмат дзіцячых пісьменнікаў вы ведаеце? Прыгадайце. А хто з гэтых пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам навукова-пазнавальнай літаратуры пра прыроду і жывёл? Ведаеце? І чаму гэтыя выданні так называюцца? У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Мы разам з вамі пачытаем” для вучняў чацвёртага класа сярэдняй школы аг. Пагранічны. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з аўтарамі навукова-пазнавальнай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцейі з даведачнай літаратурай. Маленькія чытачы атрымалі заданне знайсці і прачытаць цікавую звестку з энцыклапедыі і прарэкламаваць кнігу, каб зацікавіць да чытання сваіх аднакласнікаў. Трэба адзначыць, што дзецям спадабаліся гэтыя рознакаляровыя і цікавыя выданні.

22.04.2021г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава, інфарм-дайджэст “Беражыце Зямлю!”

Да Сусветнага дня Зямлі ў раённай бібліятэцы наладжана выстава кніг экалагічнай тэматыкі пад назвай “Беражыце Зямлю!”.  Кнігі раскрываюць разнастайнасць прыродных рэсурсаў планеты, глабальныя экалагічныя праблемы і шляхі іх рашэння. Бібліятэкары інфарміравалі чытачоў аб гісторыі дня Зямлі, значэнні, сімволіцы, мерапрыемствах. Паведамілі чытачам, што мэтай яго з’яўляецца заклік да людзей усяго свету аб’яднацца для захавання агульнага дома – планеты Зямля.

21.04.2021г. Кніжная выстава-прэзентацыя “Беларусь і Кітай: крокі ўзаемнасці”

20 красавіка на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адкрыта кніжная выстава навінак літаратуры, якая прысвечана міжнародным сувязям Беларусі і Кітая. На выставе “Беларусь і Кітай: крокі ўзаемнасці” прадстаўлена звыш 70-ці асобнікаў кніг, зборнікаў і часопісаў, перададзеных з Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дадзеная літаратура паступіла ў фонды Бераставіцкай раённай біблліятэкі дзякуючы дабрачыннай акцыі “Кітай становіцца бліжэй да бераставічанаў”. Бібліятэкары знаёмяць чытачоў з кітайскай гісторыяй, навукай, культурай, філасофіяй і сучаснымі дасягненнямі Кітая ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і навукова-тэхнічнага прагрэса.Цікавасць у чытачоў вызвалі кнігі пра кітайскую каліграфію, пра сады і паркі Кітая, Пекінская опера, часопіс “Кітай” і іншае. Таксама маюцца і электронныя кнігі з лічбавымі носьбітамі інфармацыі.

20.04.2021г. Кніжная выстава “Мае манументы – сімвалы жыцця” (да 75-годдзя з дня нараджэння Ў.В. Церабуна)


Вядомаму беларускаму скульптару Ўладзіміру Церабуну раённая бібліятэка прысвяціла кніжную выставу “Мае манументы – сімвалы жыцця”. Бібліятэкары прадставілі наведвальнікам пазнавальную літаратуру аб жыццёвым і творчым лёсе Ў.В.Церабуна – аўтара бераставіцкага сімвала “Дрэва жыцця”. Гэта скульптурная кампазіцыя ўпрыгожана вавёркай – геральдычным сімвалам  Вялікай Бераставіцы. Сярод прадстаўленых кніг, часопісаў і газет выдзяляюцца альбомы “На хвалях часу”, ”Художественный образ Гродненщины”, “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”, якія яскрава  расказваюць аб майстэрстве скульптара Ў.В.Церабуна, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

17.04.2021г. Архітэктурная спадчына Бераставіцкага краю

 


17.04.2021г. Кніжная выстава-агляд “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі”

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава-агляд “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі”. Бібліятэкар распавяла, што Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года, што гэта свята неабходнае для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і абароны нашай культурнай спадчыны. Таксама наведвальнікі даведаліся, што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

17.04.2021г. Гадзіна дапамогі “Кніжная бальнічка”

Кніга займае значнае месца ў жыцці кожнага чалавека. Яна прыходзіць у наша жыццё з маленства, з першых яскравых малюнкаў і захапляючых казак, з першых літар, якія пачыналі вывучаць у школе. Чалавек павінен паважаць, шанаваць, берагчы і захоўваць кнігу. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна дапамогі “Кніжная бальнічка” (чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок”). Дзеці разам з бібліятэкарам з задавальненнем і ахвотай рамантавалі кнігі, якія пашкодзіліся ад шматразовага выкарыстання, падклейвалі кніжныя вокладкі і старонкі. Аказаўшы кнігам “дапамогу”, юныя чытачы засталіся задаволеныя тым, што ўнеслі свой невялічкі ўклад у “гісторыю жыцця” выданняў, якія чыталі ў свой час яшчэ іх бацькі.


16.04.2021г. Пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”. Дзеці з задавальненнем акунуліся ў атмасферу казачнага свету, дзе разам з героямі вядомых казак разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўнялі радок любімай казкі працягам і яшчэ раз упэўніліся, што “Сказка ложь, да в ней намёк – добру молодцу урок”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Казка дзверы адчыняе”. Прадоўжылася мерапрыемства гульнявой праграмай. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкія пачастункі.


16.04.2021г. Экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну Экалогія”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага аб'яднання “Знайка” адбыўся экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну “Экалогія”, прымеркаваны да Дня экалагічных ведаў. Бібліятэкар распавяла аб ходзе гульні і правілах паводзін у квэсце. Дзеці даведаліся пра тое, што квэст - гэта прыгодніцкая, спартыўная гульня, у якой неабходна вырашаць інтэлектуальныя заданні, праявіць кемлівасць і прынцып згуртаванасці. За пэўны час удзельнікі павінны былі выканаць заданні, якія адлюстроўваюць прыклады рашэння экалагічных праблем. На ўсіх станцыях актыўна адказвалі на пытанні, вырашалі задачы, разгадвалі загадкі, рэбусы і спасцігалі веды па экалогіі. За правільныя адказы атрымлівалі літары чароўнага экалагічнага слова. Прайшоўшы ўсе станцыі, склалі слова “Прырода”.

14.04.2021г. Выстава-агляд "Люди, шагнувшие к звёздам"

12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень авіяцыі і касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была аформлена выстава, прысвечаная гэтаму асабліваму дню - дню трыумфа навукі і ўсіх тых, хто сёння працуе ў касмічнай галіне.

13.04.2021г. Падарожжа ў гісторыю “Беларусь сінявокая”

Да Года народнага адзінства ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося падарожжа ў гісторыю пад назвай “Беларусь сінявокая”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі свае веды аб водных багаццях нашай краіны, пазнаёміліся з прыродаахоўнай дзейнасцю чалавека. Наведвальнікі распавядалі аб сваіх падарожжах па Беларусі падчас летніх канікул, дзяліліся ўражаннямі аб самых прыгожых мясцінах нашай краіны. Прынялі ўдзел у гульні “Знайдзі пару” і актыўна адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны “Мая Беларусь”. На прыканцы мерапрыемства паглядзелі фільм “Заповедными тропами белорусской земли”.

13.04.2021г. Кніжная выстава, тэматычны агляд літаратуры “Генацыд на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны”

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у раённай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Генацыд на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны”. Бібліятэкар  пазнаёміла чытачоў з кнігамі аб адной з самых трагічных старонак гісторыі Другой сусветнай вайны – масавай гібелі мірнага насельніцтва ў лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі.

12.04.2021г. Кніжная выстава “Зорныя сцежкі маёй краіны”

12 красавіка на абанеменце раённай бібліятэкі была наладжана выстава літаратуры, прысвечаная Дню касманаўтыкі і да 60-годдзя першага палёту чалавека ў касмічную прастору. Бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з беларускімі лётчыкамі-касманаўтамі, з героямі савецкай касманаўтыкі і дасягненнямі ў даследванні планет нашай Сонечнай сістэмы.

10.04.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Нехварэйка»

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Нехварэйка». Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі аб згубных звычках, якія нясуць пагрозу жыццю. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа па краіне Здароўя, падчас якога вучыліся берагчы і ўмацоўваць сваё здароўе.



09.04.2021г. Літаратурная чытальня “Падарожжа па кніжных старонках”

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей дзейнічала літаратурная чытальня “Падарожжа па кніжных старонках”. Да ўвагі маленькіх чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава, якая прапанавала выбраць сабе новага сябра – займальную кнігу. Калі назіраеш за дзецьмі, як яны выбіраюць кнігі, такое пачуццё, што яны ў вялікай краме цацак. Для кожнага з іх, старонка кнігі – гэта цэлае адкрыццё. Вельмі прыемна, што бібліятэка і кніга дорыць ім такое шчасце пазнання навакольнага свету.


09.04.2021г. Выстава – рэклама, бібліяграфічны агляд літаратуры “Будзь у фармаце – чытай беларускае”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла кніжная выстава – рэклама з бібліяграфічным аглядам літаратуры “Будзь у фармаце – чытай беларускае”, у рамках бібліятэчнага праекта “Маладзёжны чытаймер. Актывацыя… Вірус чытання”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай беларускіх аўтараў. Звярнула ўвагу на навінкі беларускага друку, цудоўныя раманы і аповесці для моладзі, напісаныя на роднай мове. Для аматараў гістарычнай тэмы прапанавала некалькі выданняў. Для тых, хто больш аддае перавагу ваеннай тэме, таксама ёсць кнігі вельмі цікавыя, з захапляючым сюжэтам. Асаблівы інтарэс у вучняў выклікала літаратура пра нашу Радзіму. Кожны змог знайсці сабе кніжку па густу.

09.04.2021г. Відэапрызентацыя “Здароўю трэба дапамагаць”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзетак мясцовага сада паказала відэапрызентацыю “Здароўю трэба дапамагаць” (да Сусветнага дня здароўя). Спачатку з дзецьмі паўтарылі правілы здароўя, затым паглядзелі цікавую прэзентацыю з  парадамі па здароваму ладу жыцця. А ў канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавай кніжнай выставай “Быць здаровым я хачу – хай мяне навучаць!”.

09.04.2021г. Экскурсія “Наведай кніжны дом”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для дзяцей старэйшай групы Алекшыцкага яслі-сада “Рамонак” прайшла экскурсія “Наведай кніжны дом”. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх наведвальнікаў з бібліятэкай. Звярнула ўвагу на паводзіны ў бібліятэцы, пазнаёміла з цікавымі выданнямі для дзяцей малодшага ўзросту. Разам з дзецьмі ўспомнілі любімыя казкі і нават усе разам прачыталі адну з іх - “Калабок

08.04.2021г. Гульня-віктарына "У лесавіка дома"

Бібліятэкар філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка" сустрэлася з вучнямі пачатковых класаў мясцовай школы. Тэмай сустрэчы стала гульня-віктарына "У лесавіка дома", прысвечаная Сусветнаму дню Зямлі. Юныя удзельнікі з цікавасцю адгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні у гульні "Можна - нельга", дзяліліся ўражаннямі аб наведванні леса.

07.04.2021г. Дзень здароўя “Шлях да здароўя”

У рамках дня здароўя “Шлях да здароўя”  адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў "Вясёлка дабра". Удзельнікі пазнавальна-забаўляльнага часу “Запрашаем у краіну Здароўя” разам з вядучымі і доктарам Пілюлькіным высвятлялі, што ж трэба рабіць, каб быць здаровым. Доктар Пілюлькін праверыў самаадчуванне прысутных і раіў ўсім прымаць вітаміны. Наведвальнікі выконвалі разнастайныя заданні, адказвалі на  пытанні, успаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, дапаўнялі па сэнсе вершаваныя радкі, рабілі фізхвілінкі. У такой займальнай форме бібліятэкары пастараліся данесці да ўдзельнікаў важныя правілы здаровага ладу жыцця Чытачам была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава і тэматычны агляд літаратуры “Здароўем трэба даражыць”, на якой былі прапанаваны кнігі па фізкультуры і спорту, правільнаму харчаванню, аб адпачынку і аздараўленню.

06.04.2021г. Выстава малюнкаў “Прыхільнасці, якія руйнуюць жыццё”

З мэтай фарміравання ў маладога пакалення адмоўнага стаўлення да згубных звычак, такіх як алкагалізм, табакакурэнне, наркаманія, бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавалі выставу малюнкаў “Прыхільнасці, якія руйнуюць жыццё”. Падчас гутаркі каля выставы высветлілі прычыны з'яўлення шкодных звычак: слабасць характару, дрэнная кампанія, жаданне здавацца дарослым або простая цікаўнасць. Даведаліся, якія тры правілы трэба выконваць, каб не стаць рабом шкодных звычак: не сумаваць, знайсці сабе занятак па душы, пазнаваць свет і цікавых людзей і ні ў якім разе не спрабаваць спіртное і наркотыкі.

06.04.2021г. Дыялогавая пляцоўка “На шляху яднання”

Да 25-годдзя яднання народаў Беларусі і Расіі, у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла дыялогавая пляцоўка “На шляху яднання”. Эпіграфам да мерапрыемства стаў выраз: “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел моладзь і члены БРСМ РСУП “Алекшыцы”, а таксама намеснік дырэктара па ідэялагічнай рабоце Алеся Капіца і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Галавач. Прысутныя даведаліся пра  гісторыю яднання нашых братэрскіх народаў: агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі.

01.04.2021г. Пазнавальна-экалагічная гадзіна “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу”

Чаму “Чырвоная кніга” так называецца? Як з’явіліся птушкі? Які птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? Што трыба рабіць, каб зберагчы іх? На такія пытанні спрабавалі знайсці адказы маленькія ўдзельнікі пазнавальна-экалагічнай гадзіны “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу”, прысвечанай Міжнароднаму дню птушак. Прырода часта церпіць ад таго, што людзі не зберагаюць яе. Бурнае развіццё прамысловасці, рост вялікіх гарадоў, асушэнне зямель, будаўніцтва дарог і іншых абектаў прывялі да забруднення паветра, рэк і азёр. Ад такой дзейнасці церпіць ўсё жывое. “Чырвоная кніга” - гэта папярэджанне ўсім нам: не дайце ачарсцвець душы, а сэрцу стаць абыякавым”.

06.04.2021г. Практычныя заняткі «Парады доктара Апчхі»

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла практычныя заняткі «Парады доктара Апчхі». У госці да дзяцей прыбег Зайка і прынёс мяшочак з таямнічымі рэчамі, прызначэнне якіх павінны былі адгадаць юныя чамучкі. Вушасцік так спадабаўся дзецям, што разам з ім яны з задавальненнем зрабілі ранішнюю зарадку, паслухалі казку  і адказалі на пытанні бібліятэкара.

06.04.2021г. Слайд - гутарка "Беларусь - сястра Расіі"

Для школьнікаў 7 класа ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла слайд - гутарка "Беларусь - сястра Расіі", прысвечаная Дню яднання Беларусі і Расіі. Падчас размовы прысутныя даведаліся чаму менавіта 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў і выказалі сваё меркаванне аб партнёрстве дзвюх дзяржаў.



03.04.2021г. Выстава-знаёмства, бібліяграфічны агляд літаратуры “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”

З 29.03 па 3.04 у філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. Дзеці і падлеткі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Таксама на працягу Тыдня дзеці знаёміліся з кніжнай выставай “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”, на якой былі прадстаўлены кнігі любімых пісьменнікаў . На выставе дзеці маглі выбраць кнігу для душы.

03.04.2021г. Інфармацыйная паліца “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала інфармацыйная паліца “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”.  Работнікі бібліятэкі распавялі аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях дзвюх краін, а з агляду перыядычных выданняў наведвальнікі маглі даведацца аб сумесных дасягненнях у вобласці медыцыны, эканомікі і культуры.

02.04.2021г. “Казачны чэмпіянат” да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў “Казачны чэмпіянат”. Юныя чытачы бібліятэкі і выхаванцы дзіцячага садка «Церамок» прымалі самы актыўны ўдзел, на працягу ўсяго мерапрыемства збіралі казачныя пазлы, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні. Задорна і весела адказвалі на пытанні літаратурнай гульні “Даскажы слова”, “Назаві казку і героя казкі”, “Дапоўні імя”. Тут удзельнікі спаборнічалі ў галіне самага прыгожага і чароўнага літаратурнага жанра – у веданні казак.

02.04.2021г. Інфармацыйная выстава "2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі“

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на абанеменце раённай бібліятэкі аформлена інфармацыйная выстава "2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі“. Бібліятэкар інфарміравала чытачоў аб этапах развіцця міждзяржаўных адносін дзвюх шматнацыянальных дзяржаў, аб культурных традыцыях, якія заўсёды спрыялі развіццю сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.


31.03.2021г. Краязнаўчая гульня-падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гульня - падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”.  Разам з чароўнай Феяй дзеці адправіліся у краязнаўчае падарожжа па Беларусі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. З расказа бібліятэкара прысутныя даведаліся хто такія: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала і Якуб Колас.