28.04.2023г. Актуальны дыялог “ На шляху да здароўя”

 28 красавіка ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбыўся актуальны дыялог “ На шляху да здароўя”. Весела і цікава пры дапамозе гульняў і конкурсаў дзеці замацавалі веды пра асноўныя кампаненты  здаровага ладу жыцця. “Перадай сябру градуснік”, “Пакажы жэстамі від спорту”,  “Складзі паўсядзённы рэжым” -  гэтыя і іншыя конкурсы выклікалі жывы адказ удзельнікаў.

26.04 2023г. Дыялог -разважанне «Прырода не даруе памылак»

 26 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў старэйшых класаў прайшоў дыялог -разважанне «Прырода не даруе памылак». Падчас мерапрыемства  размова вялася вакол уплыву жыццядзейнасці чалавека на прыроду і неразумнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

26.04.2023 Дзень інфармацыі “Чарнобыль – быль. Чарнобыль – боль”

 26 красавіка ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага быў арганізаваны Дзень інфармацыі “Чарнобыль – быль. Чарнобыль – боль”, у рамках якога прайшло экалагічнае бліц-паведамленне “Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць”, арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава і праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры “Рэха Чарнобыля”. Галоўнай мэтай Дня інфармацыі было нагадаць пра тыя трагічныя дні і гераічны подзвіг людзей, якія першымі прынялі на сябе жорсткі ўдар на Чарнобыльскай атамнай станцыі, а таксама пра тое, як пацярпела наша зямля ад чарнобыльскага выбуху.

26.04.2023г. Экалагічны набат “Чарнобыль – наш боль”.

    З нагоды 37-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены экалагічны набат “Чарнобыль – наш боль”.

Тэхнагенныя катастрофы – гэта сумная рэчаіснасць нашага часу, якая прамінае, нясе ў мінулае падзеі і факты Чарнобыльскай трагедыі. Мёртвымі стаяць на зямлі горады Чарнобыль і Прыпяць, у іх стаяць драўляныя прасмаленыя крыжы, у падножжа якіх напісана: "Люди добрые, поклонитесь тем, кто никогда, ни в радости, ни в горе не вернётся на эту землю!".

 


26.04.2023г. Открытый диалог «Чернобыль-трагедия века»

   26 апреля в филиале «Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека» прошёл открытый диалог «Чернобыль-трагедия века», приуроченный ко Дню памяти Чернобыльской трагедии. На мероприятие были приглашены ливидаторы: Дергавко Г. С. и Онищик А. В., проживающие в аг. Малая Берестовица. Участники ликвидации последствий аварии рассказали ребятам о своей миссии в зоне заражения, показали фотографии с места трагедии. Награды ликвидаторов также не остались без внимания. 

26.04.2023г. Трагическое досье "Чернобыль в памяти и в книгах"

    26 апреля в филиале "Кваторская интегрированная сельская библиотека" прошло трагическое досье "Чернобыль в памяти и в книгах". 26 апреля 1986 года на четвёртом энергоблоке Чернобыльской атомной электростанции произошла крупнейшая в истории мировой атомной энергетики авария. 37 лет прошло со дня этой страшной катастрофы, но жива память о тяжёлой трагедии, унесшей многие человеческие жизни и оставившей неизгладимый след в сердцах каждого из нас. Участники мероприятия поэтапно восстановили хронологию событий аварии, узнали о том, как проходила эвакуация населения и дезактивация заряженной территории, как повлияла радиация на здоровье людей и природу.
 


26.04.2023г. Путешествие во времени "Чернобыльские колокола"

    26 апреля библиотекарь Стародворецкой библиотеки вместе с учащимися школы совершили путешествие во времени "Чернобыльские колокола". Что произошло на АЭС и каких опасных моментов удалось избежать благодаря мужеству ликвидаторов? Кто ещё принимал участие в спасении тысяч людских жизней? На эти и другие вопросы ребята получили ответы на мероприятии. С интересом просмотрели фильм о событиях в Чернобыле.

22.04.2023г. Заседание любительского объединения "Поговорим по душам".

     22 апреля в филиале "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошло заседание любительского объединения "Поговорим по душам". Чайная вечеринка "Аромат пасхального кулича" собрала участников, чтобы весело провести время. Собравшиеся вспомнили традиции белорусов во время празднования светлого праздника Воскресения Христова, пропели песни, частушки и прочли пасхальные стихи. Заседание прошло весело за кружечкой ароматного чая с куличом и другими сладостями.

 

21.04.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”.

  21 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: даніна павагі “Трагічныя старонкі гісторыі” з мэтай захавання памяці аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС, ліквідатарах наступстваў аварыі. Інфармацыя, прадстаўленая бібліятэкарам, прымусіла задумацца прысутных аб падзеях 37- гадовай даўніны: чаму адбылася Чарнобыльская катастрофа? чаму трагедыю стагоддзя хацелі схаваць? якія ўзніклі наступствы для экалогіі і здароўя насельніцтва? З асаблівай увагай аднесліся ўдзельнікі аб’яднання да ўспамінаў Карач Веры Васільеўны, якая пражывала ў тыя часы ў 35 км ад Чарнобыльскай АЭС. Цяпер Вера Васільеўна жыве ў аграгарадку Кватары і з'яўляецца пастаянным удзельнікам сустрэч у бібліятэцы.  

20.04.2023г. Краязнаўчае бюро «Падарожжа па Гродзеншчыне»

20 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло краязнаўчае бюро «Падарожжа па Гродзеншчыне». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі, у якіх можна пазнаёміцца з нашым раёнам,  не выходзячы за сцены бібліятэкі, і выбраць сабе маршрут для падарожжа і пазнання нашай малой радзімы ўжо ў рэальным фармаце часу.

20.04.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.

   20 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Пад час мерапрыемства жанчыны дзяліліяся сваімі карыснымі парадамі, прапаноўвалі прадэгуставаць свае нарыхтоўкі, каб падцвердзіць свае словы на справе. Жанчыны сцвярджаюць, што вясна - гэта гарачая пара для дачнікаў, садаводаў і агароднікаў. Трэба зрабіць усё своечасова. Як выявілася, існуе мноства хітрасцяў, якімі карыстаюцца нашы гаспадыні.

20.04.2023г. Вечар-сустрэча “ Пасху сустракаем – гасцей частуем”


         20 красавіка ў Старадварэцкай бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча “ Пасху сустракаем – гасцей частуем” для удзельніц аматарскага аб’яднання “ Вяскоўцы”. Жанчыны ўзгадалі гісторыю свята, падзяліліся рэцэптамі, адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны і сардэчна пагутарылі.Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і кранальнай.


20.04.2023г. Экалагічны ваяж "Жывая планета"

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага да Сусветнага дня Зямлі для навучэнцаў пачатковых класаў быў праведзены экалагічны ваяж "Жывая планета". Бібліятэкар расказала прысутным пра планету Зямлю, аб экалагічным стане планеты, прысутныя атрымалі ўяўленне аб тым, як людзі клапоцяцца аб прыродзе, хочуць яе захаваць, прынялі ўдзел у конкурснай праграме. У бібліятэцы аформлена кніжная выстаўка “Жывая планета”. Кнігі адкрылі перад чытачамі разнастайны жывёльны і раслінны свет, таямніцы і загадкі нашай планеты.

18.04.2023г. Краязнаўчая экскурсія “Гісторыі маўклівыя вартавыя: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”

Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Да гэтага дня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 6 “А” класа прайшла краязнаўчая экскурсія “Гісторыі маўклівыя вартавыя: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання гэтай даты, затым з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся на Бераставіччыне. Былі прадстаўлены фотаздымкі, дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі архітэктуры праваслаўных і каталіцкіх храмаў Бераставіцкага раёна. У канцы мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу дзяцей на кніжна-ілюстрацыйную выставу, на якой змешчаны выданні па гэтай тэме (у межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц" ).




14.04.2023г. Экалагічнае рандэву “Дзень Зямлі: традыцыі свята”

Напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі правяла для наведвальнікаў аб’яднання “Экалагічны буквар” экалагічнае рандэву “Дзень Зямлі: традыцыі свята”, падчас якога пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага дня Зямлі, а таксама з сімволікай Дня Зямлі. Бібліятэкар расказала вучням, што гэта свята з’яўляецца самым карысным і гуманным, якое прысвечана ахове навакольнага асяроддзя, азеляненню планеты. Дзеці замацавалі і пашырылі атрыманыя веды аб прыродзе роднага краю, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы.

14.04.2023г. Экалагічны калейдаскоп "Зберажом прыроду для нашчадкаў".

 

          14 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося  адкрытае пасяджэнне літаратурнага гуртка "Знайка". Экалагічны калейдаскоп "Зберажом прыроду для нашчадкаў" сабраў вучняў, каб весела правесці  час і даведацца шмат цікавага пра экалогію .



13.04.2023г. "Беларусь сваю клічам Радзімай"


           13 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гістарычная віктарына "Беларусь сваю клічам Радзімай" да Года міру і стварэння. Пад час мерапрыемства вучні ў чарговы раз успомнілі гісторыю свайго краю, разам з кнігай У. Ліпскага "Я тут жыву" вандравалі па сваёй роднай Беларусі, дружна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі цікавыя загадкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з карысцю пабавілі час, даведаліся шмат цікавага пра сваю Радзіму.


13.04.2023г. Покліч мінулага "Адкуль у вёскі імя?"

 

      13 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" бібліятэкар правяла покліч мінулага "Адкуль у вёскі імя?" на яком прысутнічалі вучні 7 класа. Гутарка вялась пра аграгарадок Вялікія Эйсманты. Вучні даведаліся, што першае пісьмовае сведчанне пра паселішча датуецца 1470г. Бібліятэкар расказала дзіўныя легенды пра паходжанне назвы аграгарадка і  што  Вялікія Эйсманты карыстаюцца польскім  дваранскім гербам Кораб.


12.04.2023г.Экскурсія-знаёмства “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

12 красавіка раённая бібліятэка запрасіла ў госці дзяцей 1 “А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Падчас наведвання бібліятэкі дзеці пазнаёміліся з каралевай кніг, якая правяла хлопчыкаў і дзяўчынак па бібліятэцы і літаратурных прасторах дзіцячай кнігі. Затым маленькія наведвальнікі паўдзельнічалі ў конкурсе “Хто схаваўся за вокладкай кніжкі?” і казачнай інсцэніроўцы. У канцы сустрэчы кожны ўдзельнік выбраў цікавую кнігу.


13.04.2023г. Караван уражанняў «Цырк! Цырк» Цырк!»

 

  13 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас правядзення каравана ўражанняў «Цырк! Цырк» Цырк!», удзельнікі сустрэчы акунуліся ў атмасферу казачнага цыркавога дзеяння. Дзеці даведаліся што цырк – гэта від мастацтва, які ўключае ў сябе шмат розных жанраў. У канцы сустрэчы юныя "чамучкі" падзяліліся сваімі ўражаннямі аб сваім асабістым вопыце наведвання цырка.


12.04.2023г. Путешествие в страну Читалию.


12 апреля в филиале "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошла экскурсия для учащихся 1 класса "Путешествие в страну Читалию". Библиотекарь познакомила юных читателей  с библиотекой, правилами поведения и как нужно бережно относиться к книгам.  Записались в читатели те дети, кто ещё ни разу не брал книги в библиотеке.

12.04.2023г. Жывая размова “Тваё здароўе ў тваіх руках”.

 

      12 красавіка ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла жывая размова “Тваё здароўе ў тваіх руках”. Бібліятэкар разам з дзецьмі разважала на тэму што такое звычка, якія звычкі лічацца шкоднымі і якія добрымі . Вучні з радасцю адказвалі на пытанні, прыводзілі прыклады. У канцы размовы бібліятэкар пажадала хлопцам і дзяўчынкам заўсёды весці здаровы і правільны лад жыцця!



11.04.2023г. Урок гістарычнай памяці «Будзем памятаць»

11 красавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок гістарычнай памяці «Будзем памятаць» да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі пракурор Бераставіцкага раёна Кажэцкі Вадзім Валер'евіч, навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, наведвальнікі і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра”.  Мэтай правядзення ўрока гістарычнай памяці з'яўляецца захаванне гістарычнай праўды аб злачынствах фашыстаў і іх памагатых у дачыненні да мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаваных тэрыторыях. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінуўшым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў нашай гісторыі.

07.04.2023г. Турнір ветлівасці «Знатакі Этыкету»

У міную пятніцу адбылося  чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка.”Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавала і правяла турнір ветлівасці «Знатакі Этыкету». Бібліятэкар расказала дзецям, што паняцце “этыкет” французкага паходжання, што ёсць розныя віды этыкету і сустракаемся мы з імі штодзённа. Падчас сустрэчы вучні абмяркоўвалі сітуацыі з жыцця, складалі “ветлівы слоўнік”, прынялі ўдзел у гульні “Пакажы, як правільна”, а таксама рашалі этычныя задачкі.

08.04.2023г. Выстава - напамін "Пакуль жыве чалавек"

 

      На працягу красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" дзейнічае выстава - напамін "Пакуль жыве чалавек", прымеркаваная да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дадзеная выстава - гэта пасыл для будучага пакалення - каб яны заўсёды памяталі пра гэтыя страшныя месцы і працягвалі  эстафету памяці.


07.04.2023 г. Тэматычны час “Здаровае пакаленне – багацце Беларусі”.

 

        7 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў тэматычны час “Здаровае пакаленне – багацце Беларусі”. Бібліятэкар расказала, што такое здароўе, указаўшы на тое, што кожны чалавек – сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга  ўзросту займацца фізкультурай, гартавацца, выконваць рэжым дня і правілыасабістай гігіены, правільна харчавацца, адмовіцца ад шкодных звычак. А яшчэ дзецям было прапанавана стаць удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў, якія прайшлі пад дэвізам “ ЗОЖ - гэта для нас! ”. Праграма была насычанай - каманды ў займальных конкурсах з бегам, скачкамі, эстафетах з мячамі, кеглямі і абручамі праявілі свае спартыўныя навыкі і разумовыя здольнасці. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!


07.04.2023г. Час веселья "У нас нет плохого настроения"

7 апреля в филиале "Массолянская интегрированная сельская библиотека" прошёл час веселья "У нас нет плохого настроения", для участников любительского объединения "Ладушки". С большим интересом пожилые люди приняли активное участие в весёлых конкурсах и розыгрышах. Библиотекарь пожелала всем, как можно чаще смеяться не только в этот день, но и во все остальные дни тоже. Ведь смех благотворно влияет на физическое состояние человека, снимает напряжение, продлевает жизнь.

07.04.2023г. Гістарычная мазаіка "Аб дзіўным і незвычайным"

 7 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" бібліятэкар правяла гістарычную мазаіку "Аб дзіўным і незвычайным". Вучні даведаліся пра музей"Дудуткі", мемарыяльны комплекс "Хатынь", пра Востраў слёз ў Мінску і іншыя мясціны. Бібліятэкар паказала фота мясцін і невялікі відэаролік.

07.04.2023 г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Будзьце здаровы” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

   У Бераставіцкім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага у рамках Міжнароднага Дня здароўя правяла пазнавальна-гульнявую праграму “Будзьце здаровы!” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, а таксама для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства выконвалі разнастайныя заданні, адказвалі на пытанні, успаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, дапаўнялі па сэнсе вершаваныя радкі, рабілі фізхвілінкі. У такой займальнай форме бібліятэкар пастаралася данесці да ўдзельнікаў важныя правілы здаровага ладу жыцця. На мерапрыемстве таксама была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “За здаровы лад жыцця”, на якой былі прапанаваны кнігі па фізкультуры і спорту, правільнаму харчаванню, аб адпачынку і аздараўленню.

06.04.2023г. Інфармацыйная гадзіна “Размовы пра важнае”

Дню яднання народаў Беларусі і Расіі была прысвечана сустрэча бібліятэкара Бераставіцкай райённай бібліятэкі з вучнямі пятых класаў. Супрацоўнік бібліятэкі, расказала аб гісторыі станаўлення гэтага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў. Многа выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з некалькімі кнігамі з выставы “2 красавіка – День яднання народаў Беларусі і Расіі”, якая прадстаўлена ў раённай бібліятэцы.

06.04.2023г. Экскурсія – знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

Важны момант у жыцці дзяцей – першае наведванне бібліятэкі. Так у чацвер 6 красавіка супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэлі дашкольнікаў Вялікабераставіцкага сада і прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Дзеці пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казак, пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Таксама бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая ёсць у бібліятэцы.

06.04.2023г. Квэст «Здароўе без лекаў».

6 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў пачатковых класаў прайшоў квэст «Здароўе без лекаў». Падчас займальнай гульні дзеці прайшлі па станцыях «Здароўе за грошы не купіш», «Алімпійская», «Творчая» і іншыя, дзе выконваючы заданні, дзеці ў чарговы раз вучыліся звяртаць увагу на плюсы здаровага ладу жыцця.

06.04.2023г. Гучныя чытанні “Пачытаем разам?”

 6 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Пачытаем разам?”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы мясцовага дзіцячага садка. Гучныя чытанні – гэта вусная прапаганда літаратуры. Чытанні вучаць дзяцей уважліва слухаць і ўмець пераказаць пачутае. Бібліятэкар распавяла пра гісторыю стварэння кніжак, пра мясцовую бібліятэку, пазнаёміла з творчасцю вядомых дзіцячых пісьменнікаў А. Барто, С. Маршака, К. Чукоўскага. Дзеці ўважліва слухалі вершы і казкі, адказвалі на пытанні, якія датычылі прачытаных казак, разглядалі каляровыя кнігі з фонду бібліятэкі.

7.04.2023г. Гістарычны вернісаж «Мінулае вучыць нас жыць сёння».

 

     7 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка», да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшоў гістарычны вернісаж «Мінулае вучыць нас жыць сёння». Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала сваім юным чытачам пра генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.

06.04.2023г. Краязнаўчае падарожжа"У добры шлях па Бераставіччыне"

 6 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшло краязнаўчае падарожжа"У добры шлях па Бераставіччыне", на якім прысутнічалі члены аматарскага аб'яднання "Буслік". Бібліятэкар пазнаёміла са знакамітымі мясцінамі нашага раёна, а менавіта, вучні даведаліся пра іменне Біспінгаў ў Масалянах і царкву Ражства Багародзіцы, пра сядзібу Солтанаў у в. Муравана, пра сядзіба-паркавы ансамбль у в. Лішкі, пра царкву Святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы.

06.04.2023г. Покліч мінулага “Пекла за калючым дротам”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы мерапрыемства, покліч мінулага “Пекла за калючым дротам” (да Міжнароднага дня вызвалення вязнеў фашысцкіх канцлагераў). Дзеці даведаліся, што ў красавіку 1945 года ў канцлагер Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі.У значнай ступені, дзякуючы гэтаму, нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў, і паказанні вязняў дайшлі да Міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала. Дзень паўстання і ўваходжання амерыканскіх войскаў на тэрыторыю Бухенвальда – і быў прыняты як дата, калі адзначаецца “Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дзеці таксама даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі існавалі такія канцлагеры, як Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг – гэтыя назвы ведае кожны жыхар нашай рэспублікі.Толькі дзіцячых канцлагераў на тэрыторыі нашай рэспублікі было 14. А яшчэ турмы, гета..

06.04.2023г Інфармацыйная гадзіна "Знаёмства з бібліятэкай"

 

   6 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гадзіна "Знаёмства з бібліятэкай" на якой прысутнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшай групы Вялікаэйсмантаўскага ясляў- сада. Дзеткі даведаліся што такое бібліятэка і хто такі бібліятэкар, навошта патребен фармуляр чытача.  З задавальненнем  маленькія госці бібліятэкі адказвалі на пытанні. Бібліятэкар падрабязна расказала аб  правілах  карыстання кнігамі.

05.04.2023г. Экскурсія-знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

 Дзеці дашкольнага ўзросту завіталі ў Береставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага. Тут яны сустрэліся з каралевай кніг і здейснілі экскурсію па бібліятэцы. Супрацоўнік пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай і як трэба абыходзіцца з кнігай. Дзеці ўспомнілі казкі, удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і разгадалі цікавыя загадкі. У рамках мерапрыемства бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя.

05.04.2023г. Інфармацыйная гадзіна «Дзве сястры: Беларусь і Расія"

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Гэты дзень сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян, і, ў той жа час, накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх брацкіх сувязей. Да гэтай даты для вучняў 7 класаў Вялікабераставіцкай школы была праведзена інфармацыйная гадзіна «Дзве сястры: Беларусь і Расія". Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, расказала пра тое, што ў Беларусі і Расіі – агульная гісторыя і агульны лёс. У брацкіх народаў адны духоўныя каштоўнасці і жыццёвыя арыенціры. Сёння Беларусь і Расія разам  працягваюць умацоўваць і развіваць эканамічныя и культурныя сувязі. Мы-добрыя суседзі, і ў нас адно імкненне: жыць дружна.

05.04.23г. Прафесійны гід "Я выбіраю прафесію..."

 


        5
красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшоў прафесійны гід "Я выбіраю прафесію..." на якім прысутнічалі вучні 9 і 11 класаў. Школьнікі разам з бібліятэкарам разважалі, як правільна выбраць свой прафесійны шлях і што самае галоўнае ў выбранай прафесіі. Навучэнцы адказалі на пытанні анкеты. Бібліятэкар пажадала хлопцам і дзяўчатам паспяхова здаць экзамены і зрабіць правільны выбар!

05.04.2023г. Інфармацыйны рэліз “У інтарэсах народаў”

 5 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў інфармацыйны рэліз «У інтарэсах народаў». Падчас мерапрыемства бібліятэкар чарговы раз дапамагала прысутным зразумець сутнасць і неабходнасць Саюза Беларусі і Расіі.

04.04.2023г Диалоговая площадка "Беларусь и Россия: общая история, общая судьба".

 

    4 апреля  в филиале    "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошла диалоговая площадка "Беларусь и Россия: общая история, общая судьба", посвящённая Дню единения народов Беларуси и России. В мероприятии приняли участие: председатель Малоберестовицкого сельского Совета, военнослужащие пограничной заставы" Семеновка" вместе со своим командиром и учащиеся старших классов Малоберестовицкой средней школы. Диалог получился конструктивным и познавательным. Каждый имел возможность высказать свое мнение на данную тему и выслушать присутствующих.

04.04.2023г. Экскурсія-знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

 У Береставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага былі запрошаны дзеці-дашкольнікі. Маленькія чытачы здзейснілі экскурсію па бібліятэцы. Супрацоўнік пазнаёміла іх з правіламі карыстання бібліятэкай, як выбраць кнігу на паліцы, дзе і як яны размешчаны, як трэба абыходзіцца з кнігай. Дзеці паўдзельнічалі ў казачнай інсцэніроўцы, літаратурнай віктарыне і разгадалі цікавыя загадкі. У рамках мерапрыемства бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край далёка за межамі Беларусі.

04.04.2023г Адзначылі Міжнародны дзень птушак

          4 красавіка ўдзельнікі літаратурнага гуртка "Знайка", што дзейнічае пры філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка", адзначылі Міжнародны дзень птушак сваімі малюнкамі, якія падарылі бібліятэцы. Бібліятэкар падабрала кнігі і часопісы пра птушак і наглядна пазнаеміла дзяцей з рознымі іх відамі. Кожны змог выбраць для сябе самую прыгожую птушачку і намаляваць яе. Атрымалася цудоўная выстава дзіцячых малюнкаў.

02.04.2023г. Вусны часопіс “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй харошыя суседзі”

Вусны часопіс “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй харошыя суседзі” прайшоў  у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”. Падчас мерапрыемства дзеці пачулі пра гісторыю свята, пра дзяржаўныя сімвалы дзвюх краін, а таксама  даведаліся пра агульныя традыцыі і агульную гісторыю нашых народаў. Бібліятэкар адзначыла, што цеснае супрацоўніцтва дазваляе двум брацкім народам жыць адной сям'ёй у міры і згодзе.