28.01.2023 г. Кніжная выстава, інфармацыйнае бліц-паведамленне “Беларуская навука: патрабаванні часу" (да Дня беларускай навукі)


  28 студзеня ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы арганізавана тэматычная кніжная выстава “Беларуская навука: патрабаванні часу” (да Дня беларускай наукі), прысвечаная Дню беларускай навукі. Выстава змяшчае даведачныя і энцыклапедычныя выданні аб гісторыі развіцця і сучасным стане беларускай навукі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы навуковых міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый. Асобны раздзел выставы прысвечаны выбітным постацям беларускай навукі, біяграфіі якіх прадстаўлены, у асноўным, кнігамі серыі «Людзі беларускай навукі». На выставе таксама прадстаўлены біяграфічны даведнік пад назвай «Людзі навукі з Бераставіччыны», які быў падрыхтаваны работнікамі раённай бібліятэкі. Выстава адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

27.01.2023г. Час патрыятызму "Дзеці-ахвяры Халакосту"

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў час патрыятызму "Дзеці-ахвяры Халакосту". На яго былі запрошаны вучні 10 і 11 класаў разам з настаўніцай. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай, распавяла пра жудасныя старонкі гісторыі, звязаныя з поўным знішчэннем яўрэйскага насельніцства. Удзельнікі мерапрыемства паразважалі над тэмай Халакосту, запалілі лампадкі ў памяць аб ахвярах і аб'явілі хвіліну маўчання.




27.01.2023 г. Актуальнае паведамленне, кніжна-ілюстрацыйная выстава “Халакост: у сэрцы і памяці навечна” (да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста)

 

      27 студзеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы   прайшло мерапрыемства,  прысвечанае Дню памяці ахвяр Халакосту. На мерапрыемства  былі запрошаны маладыя інваліды клуба “Вясёлка дабра”. У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў з таго моманту, як салдаты Чырвонай Арміі вызвалілі зняволеных канцлагера Асвенцым. З 2006 года, па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН, гэты дзень абвешчаны Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту. Бібліятэкары расказалі прысутным, што азначае само слова Халакост, хто такія арыйцы, што такое гета і «крыштальная ноч», а таксама планы Гітлера па яўрэях, славянах і іншых нацыянальнасцях. Ні аднаго ўдзельніка мерапрыемства не пакінуў абыякавым аповяд пра зверствы нацыстаў. Інфармацыйным суправаджэннем мерапрыемства стала кніжная выстава “Халакост: у сэрцы і памяці навечна”, на якой прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі.

27.01.2023г. Патрыятычны ўрок “Маленькім беларусам пра Вялікую Беларусь”


27 студзеня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў патрыятычны ўрок “Маленькім беларусам пра Вялікую Беларусь”для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”. Бібліятэкар расказала дзецям, што такое Радзіма, адкуль пайшла назва Беларусь. Школьнікі ўдзельнічалі ў гульні “Экзатычкая сустрэча з індзейцамі”, мэта якой зацікавіць індзейцаў нашай цудоўнай Рэспублікай Беларусь, каб яны пагадзіліся наведаць наш край. Бібліятэкар чытала пачатак прыказкі пра Радзіму, а дзеці прадоўжылі іх, спаборнічалі ў веданні назваў гарадоў і вёсак.

27.01.2023г. Экспедыцыя памяці “Халакост на Гродзеншчыне”

 Бібліятэкар філіяла Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла экспедыцыю памяці “Халакост на Гродзеншчыне”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся са словамі “халакост”, “генацыд”, “гета”, даведаліся пра лагеры смерці, створаныя фашыстамі на тэрыторыі Еўропы і Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і пра тое, чаму менавіта 27 студзеня стаў Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту. Глыбокае ўражанне пакінула ў школьнікаў кніга Беніаміна Ерузаліма “Боль памяці. Халакост на Гродзеншчыне”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з апавяданнем пра сям’ю з вёскі Ласосна, якая выратавала ад смерці чатырох яўрэяў, адзін з якіх быў падростак. Лёсы гэтых людзей вельмі ўсхвалявалі школьнікаў, прымусілі задумацца пра многае.

24.01.2023г. Краязнаўчы экскурс “У бібліятэку завітай – свой край пазнай”

 

Для наведвальнікаў ЦКРАіР у раённай бібліятэцы  прайшоў краязнаўчы экскурс “У бібліятэку завітай – свой край пазнай”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар паказала дзецям пакоі бібліятэкі. Правяла экскурсію - знаёмства па экспазіцыі фотаздымкаў, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны, расказала пра партрэтную галерэю знакамітых землякоў, пазнаёміла з карцінамі мясцовага мастака М.У. Жлабовіча, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і страчаную спадчыну Бераставіцкага краю. 

21.01.2023г. Аперацыя “Пакарміце птушак”

21 студзеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла аперацыя “Пакарміце птушак”. Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі птушак, якія застаюцца зімаваць. Абмеркавалі, чаму нельга пакідаць корм на снезе, як з падручных матэрыялаў лёгка і хутка зрабіць кармушку, чым лепш карміць птушак. Дзеці паабяцалі клапаціцца пра птушак у зімовы час.

19.01.2023г. Пазнавальная гадзіна “Выратавальнік- гэта гучыць ганарліва!”

 19 студзеня бібліятэкар “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла пазнавальную гадзіну “Выратавальнік- гэта гучыць ганарліва!” для вучняў пачатковых класаў. Бібліятэкар расказала, што выратавальнік - прафесія асаблівая! У залежнасці ад здарэння, выратавальнік умее імгненна перакваліфікавацца ў пажарнага, вадалаза ці альпініста. Небяспека, якая пагражае адразу шматлікім людзям, называецца надзвычайнай сітуацыяй. Справіцца сваімі сіламі, паасобку, ў такіх абставінах немагчыма. Для гэтага патрэбна вялікая колькасць людзей, якія будуць аказваць дапамогу, шмат спецыяльнай тэхнікі і розных спецыялістаў.

19.01.2023г. Краязнаўчая гадзіна “Святы і абрады нашых продкаў”

 19 студзеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дарослыя наведвальнікі бібліятэкі былі запрошаны на краязнаўчую гадзіну “Святы і абрады нашых продкаў”. Мэтай мерапрыемства было прыгадаць і падзяліцца сваімі ўспамінамі пра абрады і традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў іх семьях. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з традыцыяй прыгатавання і ужывання чая. Падчас святочнага чаявання гучалі прыказкі, прымаўкі, загадкі і песні. 

20.01.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка” “У царстве ветлівасці і дабраты!”

      “У царстве ветлівасці і дабраты!” – пад такой назвай прайшла гульня - падарожжа на першым у 2023 годдзе пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Дзеці разам з бібліятэкарам пабывалі ў краіне Ветлівасці і Дабраты. Мэтай мерапрыемства было пашырыць веды школьнікаў пра ветлівыя і добрыя словы і навучыць іх прымяняць гэтыя словы ў жыццёвых сітуацыях, выхоўваць узаемапавагу, ветлівасць і культуру паводзін. Дзеці працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні віктарын, шукалі на казачных прыпынках правільныя адказы , ўспаміналі правілы этыкета і добрых паводзін. 

19.01.2023г. Пазнавальная праграма “Абдымашкі”

19 студзеня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная бібліятэка» на адкрытым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Чамучкі” прайшла пазнавальная праграма “Абдымашкі”, прысвечаная Міжнароднаму дню абдымання. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Даведаліся, для чаго патрэбныя абдымкі, якую ролю яны іграюць у нашым жыцці. 

15.01.2023г. Бібліятэчная вечарына “Под сиянием Рождественской звезды”

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вечарына “Под сиянием Рождественской звезды” для людзей пажылога ўзросту. Падчас тэматычнага мерапрыемства гучалі віншаванні, калядкі, песні і вершы. У цёплай абстаноўцы ўдзельніцы мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі святкавання Новага года, Ражства Хрыстова, калядавяння. 

13.01.2023г. – Чароўныя калядкі “Каляда ішла, казу вяла…” на першым у новым 2023 годзе пасяджэнні клуба аматараў прыроды “Экалагічны буквар”.

 “Каляда ішла, казу вяла…” – пад такоў назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшлі чароўныя калядкі для удзельнікаў клуба аматароў прыроды “Экалагічны буквар”. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання Калядаў ў Беларусі, а затым прапанавала ім прыняць удзел у забаўных конкурсах і гульнях, гаданні з чароўнага кошыка. Школьнікі з задавальненнем развучвалі калядку, адгадвалі загадкі, гадалі, чыталі гарэзлівыя дразнілкі. Святочная сустрэча падарыла дзецям яркі і незабыўны свет Нараджэння Хрыстова, а на завяршэнне яны атрымалі ад бібліятэкі добрыя пажаданні і салодкія пачастункі.

13.01.2023г. Свята «Калядныя сустрэчы»

13 студзеня бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” паклікала на свята «Калядныя сустрэчы» людзей сталага ўзросту ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Падчас свята госці з задавальненнем успомнілі гісторыю ўзнікнення свята «Стары Новы год», паўдзельнічалі ў вясёлай віктарыне, паспявалі старыя народныя песні. У канцы мерапрыемства была арганізавана калядная фотасесія. 

13.01.2023г. Вячоркі “Самаварныя пацехі"

 У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад ўсёй душы” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі арганізаваныя чайныя вячоркі “Самаварныя пацехі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На мерапрыемства была запрошана намеснік па ідыялагічнай рабоце “РУСП Масаляны” Навакоўская Юлія Віктараўна. Ад мясцовай улады для пажылых людзей сельскай мясцовасці прагучалі цёплыя віншаванні і пажаданні самага найлепшага. Затым жанчыны весела правялі вольны час. Паслухалі цікавыя гісторыі, адкуль паявіліся першыя самавары, адгадвалі загадкі, спявалі частушкі, песні.

13.01.2023г. Калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей”

 У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” 13 студзеня у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей” з удзелам аматарскага аб’яднання для дарослых “Кватараначка”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў ад старшыні сельскага Савета Івана Іванавіча Козела. Падчас мерапрыемства за салодкім сталом прысутныя ўспомнілі аб традыцыях святкавання каляд, падзяліліся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця. З вялікім задавальненнем і цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў калядных гаданнях, гульнях, конкурсах і інсцэніроўках. Удзельнікі свята жартавалі, спявалі песні, танцавалі. Сустрэча аднавяскоўцаў прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы.

13.01.2023г. Літаратурная гульня “Дзе схаваны залаты ключык?”

13 студзеня бібліятэка ў Старым Дворцы вітала сваіх юных чытачоў. Літаратурная гульня “Дзе схаваны залаты ключык?”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння А.Талстога, прайшла весела і змястоўна. Загадкі, гульні, прагляд фільма і, напрыканцы, традыцыйныя пачастункі – цудоўны адпачынак для дзяцей.

12.01.2023г. – Прэм’ера кніжнай выставы і літаратурнае падарожжа “Казачнік на ўсе часы” да 395-годдзя з дня нараджэння Шарля Перо, французскага пісьменніка.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжнай выставы “Казачнік на ўсе часы”, якую бібліятэкары прымеркавалі да 395-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага казачніка, французскага пісьменніка і паэта Шарля Перо (12.01.1628 – 1703). На прэм’еру запрасілі вучняў малодшых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка, затым усе дружна здзейснілі падарожжа па яго казках, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.

12.01.2023г. Інфармацыйна-пазнавальная праграма “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”

 12 студзеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”. Падчас мерапрыемства, школьнікі даведаліся для чаго была створана Чырвоная кніга, чаму яе так назвалі і што пазначаюць чырвоныя, жоўтыя, белыя, зялёныя і чорныя старонкі. Дзеці замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні віктарыны.

11.01.2023г. Вячоркі “А ў нас Калядачкі”

 11 студзеня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” сабраліся на вячоркі “А ў нас Калядачкі”. Прыгадалі калядкі, калядныя песні, паслухалі новыя. І, канешне ж, пачаставаліся святочным печывам.

11.01.2023г. Экалагічны час “Запаведнікі Беларусі”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла экалагічны час “Запаведнікі Беларусі” (да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў). Дзеці слухалі цікавы расповед бібліятэкара аб прыроднай прыгажосці Беларусі, аб тым якую ролю адыгрываюць запаведнікі і заказнікі ў захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл. Таксама дзеці пазнаёміліся з кнігамі, якія распавядаюць пра беларускія нацыянальныя паркі і запаведнікі. 

08.01.2023г.Літаратурная візітка “У гасцях у дзіцячых пісьменнікаў”

8 студзеня ў Старадварэцкай бібліятэцы адбылося мерапрыества, прысвечанае творчасці дзіцячых пісьменнікаў з аднаіменнай назвай. Дзеці ўзгадвалі любімых аўтараў і любімыя творы. Загадкі, скарагаворкі і конкурсы зрабілі сустрэчу цікавай і насычанай. 

06.01.2023г.Пазнавальная гадзіна “Да нас прыйшло Ражство”

 У філіяле  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла пазнавальная гадзіна “Да нас прыйшло Ражство”.У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць адно з самых цікавых і доўгачаканых святаў — Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца. Падчас мерапрыемства рабяты мелі магчымасць пашырыць свае веды аб тым, адкуль да нас прыйшло Ражство, а таксама прыняць удзел у калядных гульнях. Віншуем усіх чытачоў з Калядамі! З Нараджэнням Хрыстовым! 

06.01.2023г. Калядныя забавы “Пад зоркай Віфлеема”

У час зімовых канікул для дзяцей філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя забавы “Пад зоркай Віфліема”. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю Раства і розныя традыцыі з ім звязаныя, разам узгадалі традыцыі яго святкавання, даведаліся, як правільна накрываць стол на свята, як калядаваць і ў чым сэнс гэтага абраду. Затым дзеці адзелі маскі калядоўшчыкаў і бібліятэкар правяла з імі інсцэніроўку “Каляда прыйшла!”, адказвалі на пытанні віктарыны і разгадвалі загадкі. Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства.

29.12.2022г. Навагодняе падарожжа "Снежная-нежная казка зімы"

 29 снежня бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла сваіх чытачоў у навагодняе падарожжа “Снежная-нежная казка зімы”. Падчас падарожжа з гульнямі, танцамі, жартамі дзеці атрымалі запал бадзёрасці і пазітыва.

29.12.2022г. Літаратурная віктарына “Загадкі з сундука Дзеда Мароза”

29 снежня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла літаратурную віктарыну “Загадкі з сундука Дзеда Мароза” для дзяцей, якія наведваюць школьны лагер. 

28.12.2022г. Гульня-віктарына “Беларусь у маім сэрцы”

 28 снежня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Беларусь у маім сэрцы” для вучняў, якія адпачываюць у школьным лагеры “Сонейка”.

29.12.2022г. Свята «Казачнае падарожжа»

29 снежня работнікі культуры сумесна з Канюхоўскай сярэдняй школай правялі для дзяцей свята «Казачнае падарожжа». Падчас падарожжа дзецям сустрэліся Бабы Ежки, Двое з куфэрка і Кікімара. Свята было пад ударам правалу, але, дзякуючы Снягурцы, ўсё абышлося добра і Дзядуля Мароз запаліў ялінку, а дзеці атрымалі падарункі.