28.02.2023 г. – Этычная вандроўка “Што такое дружба?..” на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”.

 На чарговым пасяджэнні клуба “Люстэрка” дзеці здзейснілі этычную вандроўку “Што такое дружба?..”. Супрацоўнік бібліятэкі  раскрыла змест паняццяў “Дружба”, “Сябар”, пазнаёміла вучняў з правіламі і законамі дружбы. Школьнікі дапаўнялі бібліятэкара сваімі выказваннямі, актыўна прымалі ўдзел у гульнях “Складзі прыказку пра дружбу”, “Назаві слова па першай літары”, “Сяброўскі поціск рукі”. У канцы сустрэчы ўсе разам дружна праспявалі песню “Дружба крепкая не сломается” . 

28.02.2023г. Урок информационной культуры «Путешествие в страну катологов»

28 февраля в филиале «Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека» прошёл урок информационной культуры для разных категорий читателей «Путешествие в страну катологов» стало темой для познания. Как правильно выбрать нужную книгу, узнать, есть ли она в библиотеке, какие катологи есть в библиотеке – на эти и другие вопросы искали ответы школьники. Познакомились с карточкой (паспортом книги). На примере постарались найти нужные книги в каталоге. С чем легко справились. 

25.02.2023г. Бібліятэчная сустрэча “Размова пра жыццё”

 25 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “Размова пра жыццё”. Бібліятэкар падрыхтавала шэраг пытанняў для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО”, якія датычылі ўзаемаадносін, здароўя, добрага настрою. Жанчыны прыгадвалі прыказкі і прымаўкі на жыццёвыя тэмы, дзяліліся ўспамінамі, прымалі ўдзел у конкурсах, чыталі вершы.

24.02.2023 г. – Краязнаўчае падарожжа “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю” для вучняў 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

 Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Расток”, краязнаўчае падарожжа “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”. Дзяцей падчас мерапрыемства пазнаёмілі з асноўнымі вехамі гісторыі Вялікай Бераставіцы, гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі Бераставіччыны. Школьнікам была прадстаўлена партрэтная галерэя славутых людзей Бераставіцкага краю і экспазіцыя фотаздымкаў ХХ стагоддзя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якія маюць вялікую каштоўнасць для вывучэння гістарычнага мінулага нашай малой Радзімы.

24.02.2023 г. – Прыродазнаўчая вандроўка “Птушкі на балоце” да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (2 лютага) на чарговым пасяджэнні клуба “Экалагічны буквар” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага.

 Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” было прывечана Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца міжнароднай грамадскасцю 2 лютага. На пасяджэнні дзеці пазнаёміліся з птушкамі, якія насяляюць вадаёмы на балотах. Школьнікі вандравалі па “купінах” “Хто жыве на балоце?”, “Аповед пра чаплю”, “Расказ пра жураўля”, “Што за птушка – філін?”, “Апавяданне пра бугая”, дэманстравалі свае веды пра навакольны свет. Адказвалі на пытанні віктарыны аб асаблівасцях паводзін птушак балотных абшараў, актыўна і задавальненнем прынялі ўдзел у фізкультхвілінцы “Птушкі”. 

24.02.2023г. Арт-салон “Чорны квадрат”

 24 лютага ў філіял “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар запрасіла навучэнцаў 5 класа на мерапрыемства, прысвечанае 145-годдзю з дня нараджэння вялікага мастака-авангардыста Казіміра Малевіча. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй майстра, абмеркавалі карціну “Чорны квадрат”. Бібліятэкар пазнаёміла з такім відам мастацтва як авангард, у якім працаваў К. Малевіч, а таксама паглядзелі іншыя работы мастака.

24.02.2023г. Патрыятычная гадзіна “Прафесія - Радзіму абараняць”

 24 лютага ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Прафесія - Радзіму абараняць”, на якой прысутнічалі вучні 10 класа. Бібліятэкар пачала размову з цытаты:“Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!” з кінафільма “Афіцэры”.У гэтых словах закладзены велізарны сэнс - любіць і абараняць сваю Айчыну, а ў выпадку неабходнасці, умець са зброяй у руках годна яе абараніць. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак са структурай і гісторыяй Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, павіншавала хлопцаў са святам - 23 лютага!

23.02.2023 г. – Кніжна-ілюстрацыйная выстава “На варце міру і спакою – Радзімы верныя сыны” ў рамках раённага свята “Святая справа – Радзіме служыць”, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 23 лютага супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі кніжную выставу “На варце міру і спакою – Радзімы верныя сыны!”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. Выстава дзейнічала ў малым зале раённага Цэнтра культуры. На выставе былі прадстаўлены 43 кнігі аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, гістарычная і мастацкая літаратура, прысвечпная абаронцам Айчыны, часопісы “Армія”.

23.02.2023 г. – Святочнае віншаванне “На варце міру і спакою – Радзімы верныя сыны”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, на чарговым пасяджэнні клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.

 Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі арганізавалі для маладых інвалідаў цікавую конкурсна-забаўляльную праграму “На варце міру і спакою — Радзімы верныя сыны!” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ). На пасяджэнні клуба прысутнічалі таксама наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Бераставіцкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сустрэча пачалася з аповеду бібліёграфа бібліятэкі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Падчас конкурсу «Ваенная тэхніка» ўдзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі аб ваеннай тэхніцы: самалёце, танку, падводнай лодцы, верталёце, ракеце, караблі. У конкурсе «Прыказкі» маладыя інваліды адгадвалі прыказкі або крылатыя выразы аб салдатах, аб Радзіме, аб арміі. Віктарына “Ваенныя прафесіі” дапамагла ўспомніць назвы прафесій у розных родах войскаў. У канцы мерапрыемства было адзначана, што наш абавязак зберагчы памяць аб подзвігах людзей старэйшага пакалення і перадаць гэтую памяць дзецям і ўнукам. Усім удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава. Мерапрыемства прайшло цікава і весела, пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны салодкімі пачастункамі.

23.02.2023 г. – Час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны” да Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Года міру і сварэння для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага ліцэя.

У Дзень абаронцаў Айчыны, 23 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў час патрыятызму “Заўсёды на варце бяспекі краіны”. Бібліятэкары арганізавалі сустрэчу будучых абаронцаў Айчыны, навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, са старшынёй Беларускага саюза афіцэраў па Бераставіцкаму раёну падпалкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Мікалаевічам Жолнерам. З уступным словам выступіла супрацоўнік бібліятэкі Д.З. Лагада. Яна павіншавала маладых людзей са святам, коратка расказала аб гісторыі заснавання памятнага дня. У.М.Жолнер пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Беларускага саюза афіцэраў, а таксама з работай раённай арганізацыі па патрыятычнаму выхаванню моладзі і падрыхтоўцы яе да службы ў арміі. Уладзімір Мікалаевіч падзяліўся ўспамінамі аб сваёй біяграфіі  ваенаслужачага, аб будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе ён камандаваў батальёнам. Дзеці ўважліва слухалі расказ былога афіцэра аб асаблівасцях прафесіі ваеннага. Падчас сустрэчы ім расказалі аб навучальных установах, якія рыхтуюць кадравых ваенных. 

22.02.2023г. Гадзіна ведаў “Шануй мову продкаў сваіх”

22 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло яшчэ адно мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. На гэты раз бібліятэкар правяла яго для вучняў пачатковых класаў. Яна запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на гадзіну ведаў Шануй мову продкаў сваіх, каб разам навучыцца размаўляць, чытаць вершы, спяваць песні на прыгожай беларускай мове. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з цікавымі творамі беларускіх пісьменнікаў, часопісам “Вясёлка”, які таксама выдаецца на роднай мове.

23.02.2023г. Кніжкіна бальнічка

 У кожнай бібліятэцы ёсць кніжкі, якія карыстаюцца павышаным попытам. І чым больш іх чытачы бяруць, тым хутчэй яны зношваюцца. У асноўным, гэта датычыцца дзіцячых кніжак. І, каб падоўжыць іх жыццё, неабходна адрамантаваць. Такія кніжкі трапляюць у "кніжкіну бальніцу", дзе ім тэрмінова аказваецца "хуткая дапамога". Такая вось бальнічка існуе і пры філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка". 23 лютага на чарговую дапамогу кніжкам прыйшлі вучні шостага класа разам з настаўніцай. Яны, ужо вопытныя "лекары", вельмі хутка справіліся са сваёй задачай і вярнулі кніжкам другое жыццё. Цяпер, стоячы на паліцах, яны зноў чакаюць свайго чытача.

22.02.2023г. Гульнявая праграма “Абаронцам быць – Радзіме служыць”

 Гісторыя свята Дзень абаронцы Айчыны - неад'емная частка гісторыі нашай краіны. Гэты дзень мужнасці ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, гонар і адвагу, вернасць воінскаму абавязку і прызнанне вялікіх заслуг. Падчас гульнявой праграмы “Абаронцам быць – Радзіме служыць”, якая прайшла 22 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць абаронца Айчыны. Пасля хлопцы адгадвалі ваенныя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. І, вядома ж, весела і дружна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах: "Майстар сваёй справы", "Ваенная авіяцыя", "Армейская кухня", "Меткі стралок". Хлопцы змаглі праявіць сваю сілу, спрыт і кемлівасць. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкія прызы.

22.02.2023г. Конкурс малюнкаў “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!”

 У гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” у мясцовай школе правяла конкурс малюнкаў “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!”. Танкісты, пагранічнікі, лётчыкі, кветкі і пажаданні прадстаўлены ў працах вучняў 4 класа. Усе ўдзельнікі праявілі максімум творчасці і фантазіі. Працы атрымаліся вельмі цікавыя, маляўнічыя і непаўторныя. Свята Дзень абаронцы Айчыны - гэта добрая нагода для выхавання патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

22.02.2023г. Літаратурны кірмаш “Мовы нашай чароўныя словы”

22 лютага бібліятэкар філіяла“Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла для вучняў 4 класа Вялікаэйсмантаўскай СШ літаратурны кірмаш “Мовы нашай чароўныя словы” да Тыдня роднай мовы. Біліятэкар пазнаёміла вучняў з творамі Р. Барадуліна, Э.Агнявет, У. Мазго, У. Ліпскім. Разам чыталі творы, адгадвалі загадкі, пазнаёміліся з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня роднай мовы.

22.02.2023г. Патрыятычная гадзіна “Беларускай зямлі сыны”

 22 лютага ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да 105-годдзя з часу заснавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла патрыятычная гадзіна “Беларускай зямлі сыны” для школьнікаў пачатковай школы. З даўніх часоў было неабходна абараняць межы нашай роднай краіны. І ў нашы дні межы ні на хвіліну не застаюцца без аховы. Але тым, хто прыходзіць да нас з дабром, мы заўсёды рады. У наш час абаронцай краіны з'яўляецца Армія. Дык хто ж гэтыя волаты, якія захоўваюць мір і спакой? На гэтае пытанне шукалі адказ удзельнікі мерапрыемства, адказваючы на пастаўленыя пытанні і тлумачачы фразеалагізмы.

21.02.2023 г. - Літаратурнае паведамленне “Да роднай мовы крок зрабі!” для старшакласнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага.

 Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло літаратурнае паведамленне “Да роднай мовы крок зрабі!”. На мерапрыемства запрасілі вучняй 8-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар Д. Лагада пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй заснавання знамянальнай міжнароднай даты і з некаторымі цікавымі фактамі пра мовы розных краін свету.  Дзецям прапанавалі праверыць свой узровень валодання роднай беларускай мовай. Яны перакладалі словы  з рускай на беларускую мову, падбіралі эпітэты да словазлучэння “беларуская мова”, чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў беларускіх пісьменнікаў. Супрацоўнік бібліятэкі заклікала вучняў любіць сваю мову, вывучаць яе і шанаваць. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў,  наш галоўны нацыянальны скарб. Нашы продкі нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!

21.02.2023г. Дзень адкрытых дзвярэй “Гавары са мной па-беларуску”

 21 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У ім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў разам з класнымі кіраўнікамі. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай, гісторыяй гэтага дня, правяла інтэрактыўную гульню. Разамі чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Напрыканцы прачыталі запаведзіпра нашу родную беларускую мову.

19.02.2023г. Бібліятэчная акцыя “Гаворым па-беларуску”

 19 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзіцячага чытача была праведзена бібліятэчная акцыя “Гаворым па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Дзеці чыталі творы Э. Агняцвет, Р. Барадуліна, У. Мазго, К. Крапівы, перакладалі вядомыя словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі загадкі.

19.02.2023г. Літаратурная гульня “Мова – скарб народа”

19 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “Мова – скарб народа”. Удзельнікі мерапрыемства актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, прапанаваныя бібліятэкарам. Узнавілі веды аб выказваннях беларускіх класікаў пра нашу мілагучную мову, пазнаёміліся з “Белзнешрэкламай”, пры дапамозе якой папулярызавалася самабытнасць і хараство беларускай мовы, узбагацілі свой асабісты слоўнік. За кожны трапны адказ і выкананае заданне хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі кветку. У выніку атрымаліся цудоўныя букеты ў падарунак для нашай роднай мовы ад ўдзельнікаў мерапрыемства. 

17.02.2023г. Час успамінаў “У маёй вёсцы – мой лёс”

 17 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання прайшоў час успамінаў “У маёй вёсцы – мой лёс”. Бібліятэкар арганізавала выставу “Гісторыя малой радзімы”, дзякуючы якой прысутныя мелі магчымасць пашырыць свае веды аб уладальніках маёнтка Кватары, гісторыі ўзнікнення назваў вёсак нашай мясцовасці, аб знакамітых асобах у гісторыі малой радзімы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паведамілі свае гісторыі, якія звязалі іх лёс з кватарскай зямлёй. Усе актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і гульнях. Вечар атрымаўся проста цудоўны!

17.02.2023г. – Патрыятычны час “Горкая памяць афганскай вайны” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў”.

Да Дня памяці воінаў-інтернацыяналістаў ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў патрыятычны час “Горкая памяць афганскай вайны”, на які запрасілі наведвальнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Падчас мерапрыемства маладыя людзі атрымалі змястоўную і вельмі цікавую інфармацыю аб трагічных падзеях у Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама пазнаёміліся з  імёнамі землякоў, якія ў той час адбывалі воінскі абавязак на афганскай зямлі. Бібліятэкар расказала прысутным аб мужнасці савецкіх салдат, зачытала ўрыўкі з пісьмаў, якія яны пісалі сваім родным. У канцы сустрэчы ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Афган – полымя вайны”.

17.02.2023 г. Прававая гульня-віктарына “Падарожжа па казачнай кнаіне правоў” (Да Дня прававой адукацыі)

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшла пазнавальна-прававая гульня-віктарына “Падарожжа па казачнай краіне Права”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі гульні аказваліся ў розных прававых сітуацыях і разбіралі іх. Таксама хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у віктарыне «Твае правы і Краіна казак». Яны абмяркоўвалі  сітуацыі, у якія трапляюць знаёмыя маладым людзям казачныя героі, чые правы былі парушаны з пункту гледжання Дэкларацыі аб абароне правоў чалавека. Напрыканцы мерапрыемства госці паглядзелі мультфільм “Смяшарыкі: азбука правоў”.

16.02.2023г. Час памяці “Афган – боль і смутак”

Час памяці “Афган – боль і смутак” правяла бібліятэкар філіяла “Старадварэцкая сельская бібліятэка” для вучняў школы. Удзельнікі пашырылі свае веды аб афганскай вайне, пачулі пра ўмовы і складанасці, якія пераадольвалі нашы ваенныя. Вялі гутарку на тэму “Што такое подзвіг? Подзвіг на вайне”.

17.02.2023г. Літаратурны час “З любоўю да роднага слова”

 17 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў малодшых класаў прайшоў літаратурны час “З любоўю да роднага слова”. У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Як казаў Максім Танк: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” І з гэтым згадзіліся ўдзельнікі сустрэчы. Чытайце творы на беларускай мове, бо яна люстэрка духоўнасці чалавека!

15.02.2023г. – Час прафарыентацыі “Насустрач прафесіям – у будучыню” для старшакласнікаў Вялікабераставіцкай СШ.

Выбар прафесіі – адзін з адказных момантаў у жыцці маладога чалавека, які вызначае яго далейшы жыццёвы шлях. Рынак працы сёння становіцца ўсё больш дынамічным. Мерапрыемствы ў бібліятэцы па прафарыентацыі – адзін з важных напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці, які накіраваны на дапамогу старшакласнікам у нялёгкай справе прафесійнага самавызначэння, пошуку асабістага жыццёвага шляху і актуальнай інфармацыі аб прафесіях, якія цяпер у прыярытэце на рынку працы. “Насустрач прафесіям – у будучыню” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў час прафарыентацыі ў рамках штогадовага тыдня прафарыентацыі. Падчас сустрэчы дзеці адказвалі на пытанні тэстаў, па якіх можна вызначыць, якая прафесія каму падыходзіць. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і абмеркаваннях пра выбар прафесіі, разгадвалі рэбус і красворд. Таксама школьнікаў пазнаёмілі з асаблівасцямі і тонкасцямі прафесіі бібліятэкара і з навучальнымі ўстановамі, якія рыхтуюць бібліятэчных работнікаў.  Супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу вучняў на кніжную выставу “Твая прафесія – твая будучыня”, якая была аформлена да гэтага мерапрыемства і на якой былі прадстаўлены кнігі і буклеты аб прафесіях. 

15.02.2023г. Гадзіна памяці «Кветкі на граніце»

 15 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для навучэнцаў 7 класа прайшла гадзіна памяці «Кветкі на граніце», прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Афганская вайна ... Яна сышла ў гісторыю і за няпоўных дзесяць гадоў забрала многія тысячы жыццяў. Гэта вайна сваім чорным крылом закранула шмат сем'яў. Вайна ў Афганістане - гэта гора, перш за ўсё, тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Для астатніх яна далёкая, чужая, незразумелая. Яшчэ жывыя тыя, хто ваяваў у Афганістане і іншых «гарачых кропках». Памяць аб загінуўшых свята захоўваюць іх таварышы па зброі, іх сем'і і блізкія. І гэта памяць будзе жыць, пакуль мы пра гэта памятаем, пакуль мы пра гэта гаворым.

15.02.2023г. Гадзіна патрыятызму і мужнасці “Рэха афганскіх гор”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала пачатковую школу, каб правесці гадзіну патрыятызму і мужнасці “Рэха афганскіх гор”. Дзеці даведаліся, што 15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Дзевяць гадоў і пяцьдзясят дзён працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. Мэта мерапрыемства: выхоўваць моладзь на прыкладах мужнасці, гераізму, якія праяўлялі зусім маладыя хлопцы ў барацьбе з душманамі.

12.02.2023г. Творчая лабараторыя “Цудоўная валянцінка”

Творчая лабараторыя “Цудоўная валянцінка” прайшла 12 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята. Удзельнікі выразалі валянцінкі, падпісвалі, каб падарыць іх сваім любым. Настрой быў ва ўсіх узнёслы, бо дзеці вельмі стараліся, каб паштоўкі атрымаліся прыгожымі і акуратнымі.

11.02.2023г. Вечар-сустрэча “Дні нашай маладосці”

11 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для людзей сталага ўзросту “Пагаворым па шчырасці”. Вельмі цікавай была тэма вечара-сустрэчы  – “Дні нашай маладосці”. Удзельнікі ўспомнілі залатое дзяцінства і маладосць у СССР. Чыталі кнігі свайго дзяцінства, спявалі любімыя песні. Атрымалі запал бадзёрасці і пазітыва. Арганізавалі салодкі стол, што стала цудоўным працягам сустрэчы. 

10.02.2023г. Краязнаўчая экскурсія “Бераставіца на прасторах гісторыі”

Наша малая радзімаБераставіцкі край, дзе жылі выдатныя людзі, дзе ёсць гістарычныя і культурныя традыцыі, архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё гэта зацікавіла наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Балаганчык” і яны завіталі ў раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага, дзе пабылі на краязнаўчай экскурсіі. Бібліятэкар расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край. 

10.02.2023г. Літаратурна-музычная гасцёўня “Песні кахання”

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэта вялікае і таемнае пачуццё. На сустрэчы прагучалі вершы Сяргея Ясеніна, Аляксандра Блока, Ганны Ахматавай, Роберта Раждзественскага і іншых паэтаў. Але хто сказаў больш і лепш пра каханне, чым Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Кожны яго верш - гэта шэдэўр любоўнай лірыкі. У перапынках паміж радкоў гучала лёгкая рамантычная музыка, слухалі песні вядомых кампазітараў і выканаўцаў пра каханне.

10.02.2023г. Вандроўка краяведа “Мінулае нашых мясцін”

10 лютага ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла вандроўка краяведа “Мінулае нашых мясцін”, на якой прысутнічалі члены аматарская аб’яднання “Буслік”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаеміліся з легендай аб тым, як з’явілася назва Бераставіца, пазнаёміліся з гісторыяй Касцёла Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Паглядзелі невялікі ролік пра нашы родныя мясціны - Вялікія Эйсманты. 

09.02.2023г. Інфармацыйны навігатар "Беларускае крэда"

9 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Года міру і стварэння прайшоў інфармацыйны навігатар для навучэнцаў 9 класа «Беларускае крэда». Незалежнасць краіны - клопат кожнага з нас. Калі мы хочам жыць на сваёй зямлі, па сваіх законах і традыцыях, калі мы хочам быць адзінымі гаспадарамі на зямлі Беларусі, жыць у міры, спакоі і дабрабыце, то ўсе і кожны павінны зразумець: клопаты краіны, зберажэнне яе незалежнасці – гэта наша агульная справа. 

09.02.2023г. Гістарычны экскурс “Гісторыя Бераставіцкага краю ў малюнках і фотаздымках”

Гістарычны экскурс “Гісторыя Бераставіцкага краю ў малюнках і фотаздымках” адбыўся ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў Вялікабераставіцкай школы. Бібліятэкар расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край далёка за межамі Беларусі.

05.02.2023 г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава, літаратурнае паведамленне - «Першы класік», «Ён першы сеяў зярняты” (Да 215-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, беларускага паэта, драматурга)

   У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі прадстаўлена тэматычная кніжная выстава “Першы класік”, прысвечаная беларускаму драматургу, паэту, публіцысту, класіку беларускай літаратуры, перакладчыку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Вінцэнт Іванавіч больш за 40 гадоў пражыў на Валожыншчыне ў фальварку Малая Люцынка. Менавіта тут былі створаны самыя значныя яго творы: вершаваныя апавяданні, паэмы, камедыі. Самай вядомай з іх з'яўляецца несмяротная «Пінская шляхта». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч па праву носіць імя заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафесійнай драматургіі і тэатра. Да гэтага часу на сцэнах тэатраў ідуць п'есы выбітнага драматурга "Ідылія"," Пінская шляхта","Залёты". На кніжнай выставе  прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Паказаны зборы твораў, публіцыстыка, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Бібліятэкар коратка пазнаёміла юных наведвальнікаў з яго біяграфіяй і літаратурнай творчасцю паэта.

03.02.2023г. Літаратурнае падарожжа “Кладовая природы Михаила Пришвина”

 3 лютага Старадварэцкая бібліятэка зноў вітала сваіх маленькіх сяброў, якія разам з бібліятэкарам адправіліся ў літаратурнае падарожжа “Кладовая природы Михаила Пришвина”. Любімыя творы пісьменніка і невядомыя яшчэ – усе аказаліся вельмі прыцягальнымі, бо распавядалі пра прыроду. Сустрэчы ў кнігах М.Прышвіна са звярамі, птушкамі і раслінамі школьнікаў вельмі зацікавілі.

03.02.2023г. Школа юнага эколага “Увайсці ў прыроду сябрам”

 

3 лютага ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” для навучэнцаў першага класа бібліятэкар правяла школу юнага эколага “Увайсці ў прыроду сябрам”. Дзеці складалі правілы паводзін у прыродзе, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Прыляцелі птушкі”. Адказвалі на пытанні, што трэба рабіць, каб наша прырода была чысцей.

03.02.2023г. Час грамадзянскасці “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Года міру і стварэння правяла для дзяцей мясцовай школы час грамадзянскасці “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”. Галоўная мэта мерапрыемства: выхаванне ў чытачоў пачуцця патрыятызму. Школьнікі з бібліятэкарам здзейсніді невялікі гістарычны экскурс у гераічнае мінулае краіны. Бібліятэкар расказала дзецям аб знакамітых мясцінах, якія знаходзяцца ў кожнай з шасці абласцей краіны. Вучні чыталі вершы аб Радзіме. Галоўны вывад з мерапрыемства: мы-беларусы, і гэтым ганарымся. 

03.02.2023г. Гадзіна добрых адносін «Што такое дабрыня»

 3 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» да Дня спантаннай праявы дабрыні прайшла гадзіна добрых адносін «Што такое дабрыня". Дабрыня - рэч дзіўная. Яна збліжае людзей, як нішто іншае, яна тая мова, на якой кожны з вамі захоча размаўляць. Дабрыня пазбаўляе нас ад адзіноты, душэўных ран і недараванай крыўды. Мы больш набываем, чым аддаем, калі часцей успамінаем пра тое, што чалавек становіцца чалавекам толькі дзякуючы іншаму чалавеку. У чым і змаглі пераканацца ўдзельнікі сустрэчы.

02.02.2023г. Экатур "У свеце флоры і фаўны"

 2 лютага ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбыўся экатур “У свеце флоры і фаўны”, прысвечаны Сусветнаму дню водна-балотных абшараў. Юныя удзельнікі даведаліся, адкуль узяліся балоты, чым яны карысныя. Цікавасць выклікалі звесткі пра расліны і жывелы, якія жывуць на балоце. Пад вясёлыя вершы дзеці паспрабавалі “пабыць” чапляй. Вясёлая размінка выклікала мноства пазітыўных эмоцый. І, як заўседы, пачастункі і цікавыя кнігі дадому.

01.02.2023г. Гісторыка-краязнаўчае паведамленне “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Сяргей Восіпавіч Прытыцкі”(1913-1971г.):110 гадоў з дня нараджэння”

 З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Сяргей Восіпавіч Прытыцкі”(01.02.1913-13.06.1971г.):110 гадоў з дня нараджэння” пад такой назвай была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава і прайшло гісторыка-краязнаўчае паведамленне прысвечанае Сяргею Восіпавічу Прытыцкаму, аднаму з арганізатараў і актыўных удзельнікаў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, які ўнёс вялікі ўклад ва ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі і імя якога носіць сярэдняя школа. Бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі коратка пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі падзеямі нацыянальна-вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі ў канцы 30-х гг., расказала аб жыццёвым шляху і грамадскай дзейнасці С. В. Прытыцкага, а таксама прадэманстравала дзецям кнігі з фонду раённай бібліятэкі, якія прысвечаны Прытыцкаму.