Абласны бібліямарафон “77 хвілін чытання”
22.06.22г. Інфармацыйны навігатар “А замест дзяцінства – вайна”
22 чэрвеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны навігатар “А замест дзяцінства – вайна”. У дзень Памяці і смутку ўся краіна ўспамінае аб самай страшнай даце ў гісторыі. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Вайна і дзеці... Як гэта страшна і несправядліва. Дзеці і вайна несумяшчальныя, як жыццё і смерць. І сёння ўсе ўдзельнікі мерапрыемства зноў прыгадвалі тую вайну. Але не для таго, каб ненавідзець тых, хто прынёс на нашу зямлю смерць і пакуты, а каб памятаць і зрабіць усё, каб тыя, што жывуць зараз, маглі смяяцца і плакаць, радавацца і засмучацца - і проста жыць.

22.06.22г. Час смутку “Мы этой памяти верны”
22 чэрвеня ў рамках Дня памяці бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для школьнага лагера “Сонейка” час смутку “Мы этой памяти верны” (да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа). Спачатку наведалі помнік загінуўшым аднавяскоўцам, паклалі кветкі, ушанавалі ўсіх загінушых хвілінай маўчання. Затым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне, аб героях і жахлівых успамінах дзяцей той страшнай вайны. Прачыталі некалькі апавяданняў з кнігі “Ніколі не забудзем”.
22.06.2022 Патрыятычная акцыя “Будзем памятаць”
Ёсць у гісторыі нашай Радзімы падзеі, якія ніколі не забудуцца, застануцца ў памяці людзей, а час толькі падкрэслівае іх веліч. Кожны год, 22 чэрвеня, мы ўзгадваем той час, калі пачалася вайна. І пакуль жывая памяць аб гэтай падзеі, пакуль жывая ў нашых сэрцах падзяку тым, хто адстаяў гонар, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, наша дзяржава будзе незалежнай, а народ – непераможны. У Дзень памяці і смутку ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла патрыятычную акцыю “Будзем памятаць”. Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам школьнага лагера пра дзень нападу фашысцкай Германіі на нашу Радзіму. Нагадала, што больш за 15000 нашых землякоў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а дваццаці прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Больш за 9000 гродзенцаў не вярнуліся з вайны. Удзельнікам акцыі былі ўручаны каляровыя флаеры-памяткі “Мы памятаем!”
22.06.2022г. Час памяці “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня.
У рамках Дня памяці “22 чэрвеня – Дзень памяці і смутку”, прысвечанага Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў сярэдняй школы прайшоў час памяці “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”. Бібліятэкар расказала дзецям аб мужнасці юных героях , якія прынялі ўдзел у абароне Брэсцкай крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Пеця Клыпа, Пеця Васільеў, Валодзя Казьмін, Пеця Кацельнікаў, Нюра Кіжаватава…Вучні даведаліся аб тым, як яны побач з дарослымі змагаліся з ворагам, дапамагалі савецкім воінам, дастаўлялі ім боепрыпасы са складоў, прадукты і ваду. Дзяўчынкі набівалі патронамі кулямётныя дыскі, стужкі, перавязвалі параненых. Маленькія героі не раз рызыкавалі сваім жыццём. На мерапрыемстве прысутнічаў Міхаіл Васільевіч Маскальчук, аўтар збонікаў нарысаў “Не гасне памяць аб вайне” і “Чтобы помнили…” аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія выдала раённая бібліятэка. Ён быў знаёмы з адным з юных абаронцаў Брэсцкай крэпасці – палкоўнікам запаса Пятром Паўлавічам Кацелькавым, які пасля вайны стаў кадравым вайсковым. Міхаіл Васільевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі аб сустрэчы з героем і расказаў дзецям, што прысвяціў гэтаму чалавеку два сваіх нарыса “Быў музыкай, стаў байцом” і “Крепость над Бугом”. На жаль, не ўсе юныя абаронцы крэпасці здолелі дажыць да Перамогі. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі бераставіцкага аўтара. Падчас сустрэчы ўвазе дзяцей была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”.
18.06.22г. Гадзіна смутку “Дзеці вайны”
Гадзіна смутку "Дзеці вайны" адбылася ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” да дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 года пачалася самая жахлівая вайна. Дзеці ўважліва слухалі аб сваіх равесніках, якія змагаліся і працавалі для перамогі. Мінута маўчання і ўскладанне кветак да помніка загінуўшым завяршылі мерапрыемства.
22.06.2022г. Гадзіна-рэквіем “Ніхто не забыты, нішто не забыта” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.
22 чэрвеня – памятная дата ў гісторыі нашай Радзімы. У 2022 годзе спаўняецца 81 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Гэту дату мы адзначаем кожны год як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбыўся Дзень памяці “22 чэрвеня - дзень памяці і смутку”. У рамках Дня памяці бібліятэкары правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” гадзіну-рэквіем “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама вучні сярэдняй школы. Сустрэча пачалася з чытання вершаў аб вайне. Прадоўжыла мерапрыемства лекцыя-прэзентацыя“22 чэрвеня – День памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускаганарода. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі”, якая пазнаёміла прысутных з ходам ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд вайны і якую можна паглядзець на сайце раённай бібліятэкі. У канцы сустрэчы яе ўдзельнікі ўшанавалі ўсіх загінуўшых падчас вайны мінутай маўчання.

19.06.22г. Вечар-успамін “Вайна – старонка горкай памяці”
22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі - пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і закліканы нагадаць усім нам аб загінуўшых воінах, аб усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. У гэты дзень мы смуткуем аб усіх, хто коштам свайго жыцця выканаў свой абавязак па абароне Радзімы. З гэтай нагоды ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар-успамін “Вайна – старонка горкай памяці”, падчас якога бібліятэкар яшчэ раз нагадала прысутным аб цяжкіх ваенных выпрабаваннях у гісторыі нашай краіны, аб нашых земляках, якія кавалі Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай і ў тыле. Дзеці праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “А памяць жыве” з успамінаў ветэранаў кватарскай зямлі, зняты школьнікамі і настаўнікамі Кватарскай школы. Мы схіляемся перад тымі, хто коштам свайго жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны!

17.06.22г. Гадзіна гісторыі “Гістарычная памяць народа"
17 чэрвеня для ўдзельнікаў лагера “Сонейка”ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна гісторыі “Гістарычная памяць народа». Чалавецтва заўсёды было багата на таленты. Жылі такія людзі і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якой мы, нашчадкі, можам ганарыцца. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі кніжную выставу “2022 - Год гістарычнай памяці”, даведаліся пра гістарычныя мясціны Беларусі, здзейсніўшы віртуальнае падарожжа па памятных месцах нашай краіны. Напрыканцы сустрэчы кожны з дзяцей адказаў на пытанне “Гісторыка-культурная спадчына Радзімы - гэта...”.

16.06.2022г. Урок мужнасці “І былі побач дзяцінства і вайна”
Урок мужнасці “І былі побач дзяцінства і вайна” прайшоў 16 чэрвеня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”. На ім прысутнічалі хлопчкі і дзяўчынкі летняга лагера Вялікайсмантаўскай СШ. Размова пачалася з прагляду відэароліка пад назвай “Жыць!”. Гэты ролік на дзяцей аказаў вельмі вялікае ўражанне. Яны сталі расказваць усё, што чулі і ведаюць пра вайну. Потым быў агляд выставы, якая прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Хлопцы з задаваленнем пачалі чытаць кнігі,якія прапанавала бібліятэкар. Для нас вайна - гісторыя. Але мы абавязаны ведаць і памятаць самыя страшныя яе старонкі. Няхай дзеці паўсюль сустракаюць світанак яснай, спакойнай усмешкай. Давайце ж скажам усе разам: “Не - рабаўніцкім войнам!”

15.06.2022г. Гадзіна памяці “ Час і памяць”
Вялікая Айчынная вайна - гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць аб іх будзе жыць вечна. 15 чэрвеня ў філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Сустрэча.”. Гэта была гадзіна памяці “ Час і памяць”( да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа - 22 чэрвеня). Удзельнікі аматарскага аб’яднання прыпомнілі некаторыя моманты з ваеннага жыцця, паслухалі вершы пра вайну, праглядзелі кніжную выставу. На выставе была прадстаўлена мастацкая проза і паэзія, ваенная публіцыстыка.

21.05.2022г. Сустрэча ўдзельнікаў клуба “Пошук” з гераіняй нарыса з кнігі М.В.Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне” Л.В. Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы.
Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага выпусціла кнігу Міхаіла Васільевіча Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”. Гэта ўжо другі зборнік нарысаў аб Вялікай Айчыннай вайне, у якім аўтар пры напісанні кнігі выкарыстаў успаміны сведкаў ваенных падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу ўдзельнікаў школьнага патрыятычнага клуба “Пошук”, з якім супрацоўнічае бібліятэка ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, з гераіняй аднаго з нарысаў кнігі Людмілай Васільеўнай Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы. Многія жыхары райцэнтра добра ведаюць гэту жанчыну. Шмат гадоў яна працавала выкладчыкам Бераставіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча-195 (цяпер Бераставіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). У гады вайны яна ў васьмігадовым узросце дапамагала партызанам збіраць інфармацыю аб размяшчэнні нямецкіх салдат у сваёй вёсцы Слабодка на Магілёўшчыне. Госці, сярод якіх быў і аўтар В.М.Маскальчук, уручылі Людміле Васільеўне экзэмпляр кнігі, у якую ўвайшлі яе ўспаміны, і падзякавалі яе за ўклад у прыбліжэнне Вялікай Перамогі. А Людміла Васільеўна расказала дзецям аб тых тяжкасцях і нягодах, якія выпалі на долю нашага народа ў гады нямецкай акупацыі, і аб тым, як у тыя гады выжывалі дзеці вайны.

09.05.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Летапіс Вялікай Перамогі" і прэзентацыя кнігі М.В.Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”.
У рамках раённага свята “Слава табе, Пераможца-салдат!”, прысвечанага Дню Перамогі, Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага арганізавала чытальную залу пад адкрытым небам. Тут адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Летапіс Вялікай Перамогі”, на якой можна было пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. У адным з раздзелаў выставы былі змешчаны выдавецкія працы бібліятэкі, прысвечаныя героям і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзельнікаў свята прайшла прэзентацыя новай кнігі жыхара Вялікай Бераставіцы Міхаіла Вальевіча Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”. Гэта другі збонік апавяданняў і публікацый аўтара, прысвечаных успамінам відавочцаў і ўдзельнікаў ваенных падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі.

08.05.2022г. Літмантаж “Нам 41-ы не забыць, нам 45-ы вечна славіць!”
8 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Нам 41-ы не забыць, нам 45-ы вечна славіць!”, прысвечанае Вялікай Перамозе. Прысвечанае ўсім, хто не вярнуўся з крывавых палёў вайны, слаўным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія выстаялі, перамаглі, далі свету жыццё і шчасце, і пакаленню, якое ўступае ў жыццё. Жудасная памяць вайны. Не сціхае гора. Не затуманьваецца слава подзвігу народнага. Жыве сёння і ад пакалення ў пакаленне ідзе ў заўтра эстафета гэтай памяці. На вялікі жаль, у нашай вёсцы не засталося ветэранаў, сведкаў тых жудасных гадоў. Але памяць пра іх і іх подзвіг будзе заўжды жыць у нашых сэрцах.

08.05.2022г. Вечар-успамін “Юнныя героі”.
07.05.2022г. Гадзіна памяці “У нашых сэрцах памяць аб кожным чацвёртым”.
У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “У нашых сэрцах памяць аб кожным чацвёртым” (да Дня Перамогі). У кожнага чалавека ёсць свая гадзіна памяці, звернутая да мінулага. Вайна 1941-1945 гадоў пакінула глыбокую рану ў душах і сэрцах многіх людзей. Гэтая вайна сапраўды была страшная і доўгая... Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца памяць аб свяшчэннай Перамозе. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што менавіта ім, маладым, трэба памятаць пра гэта, ведаць і паважаць герояў, паважаць іх подзвігі, паважаць ветэранаў, якія змагаліся, не шкадуючы свайго жыцця дзеля светлай будучыні, дзеля шчасця на зямлі.

07.05.2022г. Час мужнасці “Загінуў у першыя дні вайны…”, да 130-годдзя з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна (1892-1941), генерал-маёра, загінуўшага ў першыя дні вайны на Бераставіччыне, на пасяджэнні патрыятычнага клуба “Пошук”.
Чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук” было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна, генерал-маёра, намесніка камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругі, загінуўшага 23 чэрвеня 1941 г. на тэрыторыі Бераставіччыны. Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўкага пазнаёміла вучняў з біяграфіяй І.П.Міхайліна, расказала гісторыю пошуку магілы загінуўшага генерала. У 1975 г. яго астанкі былі перапахаваны ў Вялікай Бераставіцы ў брацкай магіле каля помніка Смуткуючай маці. Два сына І.П.Міхайліна неаднаразова наведвалі Бераставіцу і перадалі ў мясцовы музей каштоўныя дакументы аб сваім бацьку.
06.05.2022г. Віншавальная акцыя “Віншуем з Днем Перамогі!”.
Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі віншавальную акцыю “Віншуем з Днем Перамогі!”, падчас якой віншавалі са Святам Вялікай Перамогі жыхарой Вялікай Бераставіцы, жадалі ім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, дарылі паштоўкі і кветкі.
06.05.2022г. Гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)” да Дня Перамогі.
Першаму савецкаму генералу, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны - быў прысвечаны гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)”, які правялі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для вучняў 7-га класа сярэдняй школы. Намеснік камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругі генерал-маёр Іван Пракопавіч Міхайлін загінуў 23 чэрвеня 1941 г. каля вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна. Толькі ў 1975 г. ўдалося ўстанавіць магілу І.П. Міхайліна. Яго астанкі перапахавалі ў брацкай магіле ў Вялікай Бераставіцы. Імем генерала Міхайліна названа адна з вуліц у раённым цэнтры. Бібліятэкар расказала дзецям аб першых днях вайны на тэрыторыі Бераставіцкага раёна, аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры абароне нашых заходніх межаў. У канцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне мінутай маўчання.
06.05.2022г. Урок мужнасці “Помнім подзвіг герояў” да Дня Перамогі.
Урок мужнасці “Помнім подзвіг герояў” прадоўжыў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы Тыдзень памяці “Мужнасці вечны агонь”, прысвечаны Дню Перамогі. На мерапрыемства запрасілі вучняў сярэдніх класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар напомніла дзецям аб тых стратах, якія панесла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, і расказала аб подзвігу і мужнасці беларускага народа у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вучні самастойна падрыхтавалі міні-інцэніроўку “Што ты ведаеш аб Вялікай Айчынай вайне?”, а таксама зачыталі ўрыўкі з пісем і дзённікаў ахвяр жудаснай вайны. У канцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, мінутай маўчання.

05.05.2022.г. Час гісторыі “Подзвігу народа жыць у вяках”.
Напярэдадні святкавання 77-й гадавіны Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства для вучняў трэцяга класа. Дзеці даведаліся пра франтавыя пісьмы, гарады-героі, успомнілі герояў вайны і подзвігі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Час гісторыі “Подзвігу народа жыць у вяках” паслужыў малодшым школьнікам напамінам аб гераічным прошлым нашага народа.

06.05.2022г. Літаратурная гадзіна “Ніколі не забудзем”.
У “Вялікаэйсмантаўскай сельскай бібліятэцы” прайшла літаратурная гадзіна “Ніколі не забудзем”, на якой бібліятэкар напомніла навучэнцам храналогію Вялікай Айчыннай вайны, расказала аб барацьбе і подзвігу беларускага народа ў гады вайны. Пра яе нельга забываць! Мільёны людзей загінулі,змагаючыся за светлую мірную будучыню, у якім мы цяпер жывём. Мы павінны памятаць і шанаваць нашых героя, павінны ведаць аб гэтай вайне, бо гэта частка нашай гісторыі. І павінны перадаць гэтую памяць і веды нашым нашчадкам, каб ніколі не дапусціць гэтага зноў.

05.05.2022г. Гістарычны экскурс “Беларусь памятае! Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны” да Дня Перамогі.
У рамках Тыдня памяці "Мужнасці вечны агонь" напярэдадні Дня Перамогі Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў сярэдняй школы на гістарычны экскурс “Беларусь памятае! Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны памяці юных герояў-антыфашыстаў. Вучні даведаліся пра жыццё і подзвігі дзяцей, імёны якіх увайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны: Лёні Голікава, Валі Зенкінай, Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Тані Савічавай. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніг, прадстаўленых на выставе “Летапіс Вялікай Перамогі”, і пазнаёміла дзяцей з творамі С.Аляксеева, серыяй кніг пра піянераў-герояў, зборнікамі і ілюстраванымі выданнямі пра Вялікую Айчынную вайну. Вучні прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых паэтаў і пісьменнікаў, прысвечаныя маленькім героям вайны.
28.04.2022г. Урок памяти «Нам этот мир завещано беречь».
28 апреля в средней школе агрогородка Пограничный в рамках информационно-образовательного проекта "Школа Активного Гражданина" состоялся урок памяти «Нам этот мир завещано беречь». В мероприятии приняли участие члены ОО «Белорусский союз женщин» Берестовицкого района: Сергеева Л.О., заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Берестовицкого райисполкома, и Лагода Д.З., библиотекарь Берестовицкой районной библиотеки им. О. М. Ковалевского. Людмила Олеговна рассказала учащимся о миссии ОО «Белорусский союз женщин», о направлениях деятельности организации и её роли в жизни страны. Гости напомнили присутствующим о хронологии событий начала войны, цифрах погибших, находившихся в оккупации, участниках партизанского движения, уничтоженных городах и селах, героях войны, рассказали учащимся о земляках-участниках боёв на фронтах Великой Отечественной войны. Районной библиотекой была организована выставка «Беларусь помнит». Библиотекарь Лагода Д.З. провела обзор литературы, представленной на выставке. Очень важно, что в преддверии праздника ребята ещё раз смогли прикоснуться к истории, осознать важность сохранения исторической памяти.

15.04.2022г. Інфармацыйная гадзіна “Беларусь – гістарычная памяць пакаленняў, погляд у будучыню”
У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Беларусь – гістарычная памяць пакаленняў, погляд у будучыню”. Гістарычная памяць, як падмурак для бацькоўскай хаты, якая дала надзейную дарогу ў свет, як глеба для нашых духоўных каранёў.Менавіта на сапраўднай памяці і павінна трымацца ўсё наша жыццё. Мінулае для нас павінна быць не проста пустым гукам, а найважнейшай крыніцай для фарміравання свядомасці і вызначэння свайго месца ў грамадстве, у краіне. Кожны чалавек як мага больш павінен ведаць пра свой народ, пра гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Толькі ведаючы гісторыю развіцця свайго народа, беларусы здольны вызначыць, што будзе карысным для грамадства ў будучым.
13.04.2022г.Хвіліна актуальнай інфармацыі “Памяць сэрца”.
11 красавіка прызнаны ўсёй сусветнай грамадскасцю Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Канцэнтрацыйныя лагеры - гэта месцы, дзе масавае забойства было пастаўлена на канвеер. 13 красавіка ў Вялікаэйсмантаўскай сельскай бібліятэцы прайшла хвіліна актуальнай інфармацыі “Памяць сэрца”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар расказала падлеткам пра ўсе жахі канцлагераў, пра медыцынскія доследы, пра тое, як марылі голадам, пра здзекі з маленькіх дзяцей. У канцы гутаркі падвялі вынік, што наш з вамі абавязак: памятаць гісторыю сваёй краіны, каб тыя жудасныя падзеі ніколі не паўтарыліся.
12.04.2022г. Гістарычна-патрыятычнае паведамленне “Жыццё і смерць за агароджай канцлагера”.
12 красавіка ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” праведзена мерапрыемства да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Бібліятэкар падчас гістарычна-патрыятычнага паведамлення “Жыццё і смерць за агароджай канцлагера” расказала аб зверствах, якія чыніла фашысцкая Германія ў канцлагерах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб наступствах, да якіх прыводзяць войны на нашай планеце. З жахам у вачах дзеці слухалі паведамленне і разглядалі кнігі па дадзенай тэматыцы.
10.04.2022г. Гадзіна гісторыі "Пакуль мы жывём, мы памятаем".
Ёсць у нашым календары даты, якія нагадваюць усім нам, зараз жывучым, аб трагічных старонках гісторыі, якія мы не маем права забываць. Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў з фашысцкіх канцлагераў. 10 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна гісторыі “Пакуль мы жывём, мы памятаем”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб тых страшэнных зверствах, якія фашысты чынілі над мірнымі людзьмі. З жахам і боллю ў сэрцах дзяцей адгукнуліся падзеі тых жудасных гадоў. Задача новага пакалення: зберагчы мір на Зямлі.
09.04.2022г. Гісторыка-патрыятычная інфарміна “Апаленыя душы і сэрцы” да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў – 11 красавіка.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены на ўшанаванне памяці аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое пачалося менавіта ў гэты дзень 1945 года, і на ўшанаванне памяці ўсіх ахвяр канцлагераў падчас Другой Сусветнай вайны. Да гэтай памятнай даты ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага арганізавалі кніжную выставу-агляд “Праз гады, праз вякі ‒ памятайце!” і правялі гісторыка-патрыятычную інфарміну “Апаленыя душы і сэрцы”, на якую запрасілі ўдзельнікаў патрыятычнага клуба “Пошук” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.О. Прытыцкага. Бібліятэкар расказала дзецям аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канлагераў, аб паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, аб самых буйных лагерах смерці, у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі, аб мужнасці ахвяр фашызма. У ходзе мерапрыемства зачыталі ўрыўкі з успамінаў нашых землякоў, былых вязняў фышысцкіх канлагераў, якія змешчаны ў кнігах “Памяць. Бераставіцкі раён” і “Доўгія вёрсты вайны”. Вучняў праінфарміравалі аб тым, што 5 студзеня 2022 года ў Беларусі прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які прадугледжвае юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, які здзейснілі фашысцкія захопнікі і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Праз гады, праз вякі – памятайце!”. У канцы сустрэчы дзеці паглядзелі відэфільм “Чырвоны Бераг: канцлагер кароткага дзяцінства”, які іх вельмі ўразіў.
24.03.2022г. Кніжная выстава і актуальнае паведамленне ”Гучаць званы Хатыні” да Дня памяці ахвяр Хатыні – 22 сакавіка.
22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні, беларускай вёскі, якую знішчылі гітлераўскія карнікі ў гэты дзень 1943 года. 149 жыхароў гэтай вёскі былі спалены і расстраляны фашыстамі. У 1969 г. на месцы, дзе знаходзілася вёска, быў адкрыты мемарыяльны комплекс. Сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў стала Хатынь, якая прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны разам з іх жыхарамі. Да гэтай трагічнай памятнай даты ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Гучаць званы Хатыні”. Бібліятэкары правялі для вучняў малодшых і сярэдніх класаў Вялікабераставіцкай СШ актуальнае паведамленне, падчас якога пазнаёмілі школьнікаў з матэрыяламі выставы, а таксама расказалі аб трагічных падзеях 22 сакавіка 1943 года ў беларускай вёсцы Хатынь. Затым праінфармавалі іх аб тым, што 5 студзеня 2022 года ў Беларусі прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які прадугледжвае юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, які здзейснілі фашысцкія захопнікі і іх памагатыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад народам Беларусі маюцца на ўвазе ўсе грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі ў тыя гады. Таксама ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа.
19.02.2022г. Гістарычнае дасье “Афганістан: гарачыя хвіліны жыцця” для ўдзельнікаў клуба “Пошук”.
У рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, які рэалізуецца раённай бібліятэкай сусмесна з мясцовай сярэдняй школай, прайшло чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для ўдзельнікаў клуба гістарычнае дасье “Афганістан: гарачыя хвіліны жыцця”. Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама расказала пра ўдзельнікаў тых ваенных падзей - ураджэнцаў Бераставіцкага раёна. У канцы сустрэчы вучні паглядзелі дакументальны фільм “Афганістан. Я помню”, героі якога – беларускія ветэраны Афганскай вайны. Супрацоўнік бібліятэкі прадставіла ўвазе дзяцей кніжную выставу “Гарачымі дарогамі Афганістана”, якая аформлена ў раённай бібліятэцы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
16.02.2022г. Прэзентацыя выставы “Гістарычная памяць народа – повязь часоў і пакаленняў” да Года гістарычнай памяці.
Бераставіцкая раённая бібліятэка запрашае наведаць кніжна-ілюстрацыйную выставу “Гістарычная памяць народа – повязь часоў і пакаленняў”, прысвечаную Году гістарычнай памяці, які сёлета аб’яўлены ў Беларусі. Літаратура, прадстаўленая на экспазіцыі, знаёміць чытачоў з узнікненнем першай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, з гераічным мінулым Беларусі і славутымі асобамі нашай гісторыі, помнікамі літаратуры і мастацтва Беларусі, а таксама аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Асаблівую цікавасць выклікаюць маляўнічыя выданні: “Спадчына Беларусі”, “Помнікі мастацкай культуры Беларусі”, “Вялікія князі Вялікага княства Літоўскага” ,“Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх мастакоў” і інш. Выстава будзе дзейнічаць і папаўняцца новымі выданнямі і матэрыяламі на працягу ўсяго года.
16.02.2022г. Урок мужнасці “Месца подзвігу - Афганістан”
У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей Масалянскай пачатковай школы прайшоў урок мужнасці “Месца подзвігу - Афганістан” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў). Афганская вайна 80-х… Яна яшчэ доўга будзе трывожыць і хваляваць нашы душы і сэрцы. Нашы воіны, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, прынялі на сябе цяжар гэтай вайны. На ўроку прагучалі вершы аб афіцэрах і салдатах, якія прайшлі праз Афганскую вайну. Дзеці прыйшлі да высновы, што патрыятызм, любоў да Радзімы, адданасць ёй, імкненне абараняць ад ворагаў сваімі справамі, служыць інтарэсам сваёй краіны – пачуццё вялікае і неабходнае, пачуццё абавязку.
15.02.2022г. Ваенна-гістарычны экскурс “Старонкі гісторыі Афганскай вайны 1979-1989 гг.”
У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся ваенна-гістарычны экскурс “Старонкі гісторыі Афганскай вайны 1979-1989 гг.” для вучняў 6-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Мэта мерапрыемства: выхаванне патрыятычных пачуццяў у школьнікаў, пашырэнне ведаў аб айчыннай гісторыі, фарміраванне прадстаўлення аб воінскім абавязку і вернасці Радзіме, выхаванне пачуцця павагі да ветэранаў вайны ў Афганістане. Гэта асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці, які аб’яўлены сёлета ў Беларусі. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі змястоўную і вельмі цікавую інфармацыю аб трагічных падзеях у Афганістане ў 1979-1989 гг., а таксама пазнаёміліся з імёнамі землякоў, якія ў той час адбывалі воінскі абавязак на афганскай зямлі. Бібліятэкар расказала вучням аб мужнасці савецкіх салдат, зачытала ўрыўкі з пісьмаў, якія яны пісалі сваім родным. Дзеці прачыталі вершы, прысвечаныя тым далёкім дням, і ўшанавалі памяць аб загінуўшых.
15.02.2022г. Час памяці “Гарачымі дарогамі Афганістана”
15 лютага споўнілася 33 гады з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта дата стала днём-сімвалам, днём памяці і смутку аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. У гэты дзень у Бераставыіцкай раённай бібліятэцы прайшоў час памяці “Гарачымі дарогамі Афганістана”, у якім прынялі ўдзел наведвальнікі аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. У якасці ганаровага госця на сустрэчу запрасілі ўдзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Сяргея Гладкага, які быў адным з тых, хто рызыкаваў сваім жыццём дзеля ўратавання іншых, хто не па чутках ведае пра цяжкі баявы труд, воінскае сяброўства, узаемадапамогу і гераізм савецкіх воінаў-інтэрнацыяналітаў. С. Гладкі падзяліўся сваімі ўспамінамі пра баявыя будні вайны.У сустрэчы таксама прыняла ўдзел першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якая ад імя моладзі падзякавала ветэрана за подзвіг і прыклад вернасці воінскаму абавязку, мужнасці і гераізму. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Гарачымі дарогамі Афганістана”.
12.02.2022г. Прэзентацыя "Афганістан - наш боль"
12 лютага ў філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшоў паказ прэзентацыі “Афганістан – наш боль”, прымеркаваны да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства наведаў наш зямляк з Вараноў, падпалкоўнік запасу Гром В.В.. Ён расказаў юным удзельнікам сустрэчы пра землякоў, якія служылі ў Афганістане.
13.02.2022г. Гадзіна памяці “Салдат вайны не выбірае”
13 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Салдат вайны не выбірае”. Мерапрыемства было прысвечана тым даўнім падзеям, якія сталі ўжо гісторыяй, але аб якіх мы павінны памятаць. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся і пра нашых аднавяскоўцаў, якія аддавалі свой воінскі абавязак у Афганістане. Закончылася гадзіна памяці мінутай маўчання. Спадзяёмся, што сённяшняя сустрэча застанецца ў нашых сэрцах напамінам аб тым, што пакуль жыве чалавечая памяць, жыве і сам Чалавек.
11.02.2022г. Віктарына "Аб Радзіме. Аб мужнасці. Аб славе."
11 лютага ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі і ДУА "Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў "Аб Радзіме. Аб мужнасці. Аб славе». Кожны народ мае ў сваім календары памятныя даты. Гэта дні, якія павінен памятаць кожны чалавек. Дні, якія змянілі гісторыю краіны. Падчас мерапрыемства падлеткі пагрузіліся ў гістарычнае мінулае нашай краіны. Змаглі адчуць, як простыя хлопцы, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці мір і спакой на чужую зямлю.
29.01.2022г. Урок памяці "Педагогі-землякі- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны" на чарговым пасяджэнні патрыятычнага клуба "Пошук"
Для ўдзельнікаў патрыятычнага аб’яднання “Пошук”супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі урок памяці «Педагогі-землякі - ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», падчас якога пазнаёмілі вучняў з імёнамі былых настаўнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На ўроку ўспомнілі Коніка Яўгена Сцяпанавіча, Мацапуру Яўгена Пятровіча і Кажамякіна Яўгена Макаравіча. Кіраўнік аб’ядннаня Марына Аляксандраўна Дзегцярова правяла для вучняў гістарычны экскурс у музеі Береставіцкай сярэдняй школы, прысвечаны педагогам школы, прайшоўшым вайну.