Мерапрыемствы 2018, 2019, 2020

2020



16.10.2020г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”, прысвечаная Дню Маці. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі песні, вершы аб маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Збяры прыказку”, “Залатая сярэдзіна”, “Мама – працаўніца”, “Угадай мелодыю”, “Знайдзі маму”, “Знайдзі бацькоў”, “З заплюшчанымі вачыма”, “Загадкі на кемлівасць” і інш. Свята скончылася чаяваннем, на якім прагучала шмат слоў падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.

16.10.2020г. Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”



01.10.2020г. Віншавальная вечарына «Богатство ваших лет»

У філіяле «Кватарская інтэграванная сельская бібліятэка» прайшла віншавальная вечарына «Богатство ваших лет», прысвечаная Дню сталых людзей. Для прысутных гучалі віншаванні. Усе прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарыне, успаміналі песні сваёй маладосці. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаеміцца з выставай работ з папье-маше мясцовай масцярыцы  Карач Веры Васільеўны.








12.10.2020г. Бібліяграфічны агляд літаратуры “Белая берёза под моим окном…”

Да 125-годдзя з дня нараджэння рускага паэта Сяргея Аляксандравіча Ясеніна бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бібліяграфічны агляд літаратуры і пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з кніжнай выставай “Белая берёза под моим окном…”. Чытачы ўзгадалі, што радкі Ясеніна набылі сваё гучанне ў жаночым выкананні Людмілы Зыкінай (“Слышишь, мчатся сани”), Галіны Ненашавай (“Берёза”), Ніны Панцялеевай (“Не жалею, не зову, не плачу”), Надзеі Бабкінай (“Отговорила роща золотая”), песні на яго вершы выконваюць Алена Ваенга, Стас Міхайлаў і іншыя. Прыемна было чуць ад чытачоў, што яны з задавальненнем перачытваюць калі-некалі вершы Ясеніна, якія не страцілі сваёй актуальнасці цяперашнім часам.


01.10.2020г. Віншавальная акцыя «Возраст мудрости и доброты»

У Міжнародны дзень пажылых людзей, работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка», правялі віншавальную акцыю «Возраст мудрости и доброты». Бібліятэкары павіншавалі сталых людзей са святам і ўручылі буклеты і віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і даўгалецця. А каб палепшыць сумныя восеньскія вечары прапанавалі часцей наведваць бібліятэку.





01.10.2020г. Акцыя-віншаванне “Узрост восені цудоўны”

У рамках раённай дэкады “Залаты ўзрост” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі акцыю-віншаванне з Днем пажылых людзей “Узрост восені цудоўны”. Бібліятэкары віншавалі наведвальнікаў бібліятэкі і жыхароў райцэнтра са святам дабра і павагі і жадалі ім моцнага здароўя, цяпла, дабрыні і ўсмешак ад людзей, дабрабыту і ўтульнасці ў доме. Усе шчыра дзякавалі работнікам бібліятэкі за душэўныя віншаванні.


01.10.2020г. Акцыя-віншаванне "Душу лечыць дабрыня"

Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла акцыю-віншаванне « Душу лечыць дабрыня ». Дзеці віншавалі сталых людзей кветкамі , спявалі песні і  дарылі паштоўкі, якія зрабілі ўласнымі рукамі. Мерапрыемства падарыла шмат радасных эмоцый.






30.09.2020г. Кніжная выстава "Беларускі асветнік Францыск Скарына"

У філіяле “Паграічная сельская бібліятэка”  на працягу месяца дзейнічала кніжная выстава “Беларускі асветнік Францыск Скарына”, прысвечаная  530-годдзю з дня нараджэння самага яркага і найбольш вядомага дзеяча беларускай культуры. Бібліятэкары правялі тэматычны агляд літаратуры, пазнаёмілі чытачоў з біяграфіяй і некаторымі асноўнымі падзеямі яго жыцця.








23.09.2020г. Бібліятэчны квілт “Падзяліся рэцэптам з сябрам” ( пасяджэнне аматарскага аб’яднання“Сустрэча”)

У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” у рамках мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”, для сталых людзей прайшло чарговае пасяджэнне “Сустрэча”. Бібліятэчны квілт “Падзяліся рэцэптам з сябрам” прайшоў цікава і незвычайна. У бібліятэцы быў аформлены маляўнічы стэнд, дзе размясціўся “кошык з яблыкамі”, на якіх удзельнікі пісалі цікавыя і смачныя рэцэпты хатніх нарыхтовак, пясля чаго гэты рэцэпт мог ўзяць любы чытач бібліятэкі і карыстацца ім. Для большага каларыту чытачам былі прапанаваны часопісы і кнігі з рэцэптамі.




18.09.2020г. Гадзіна карыснай інфармацыі “Інтэрнэт без межаў” ( для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання ”ДИВО”)

Інтэрнэт – справа для маладых. Але і сталых людзей не менш цікавіць гэтая тэма. 18 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была праведзена гадзіна карыснай інфармацыі “Інтэрнэт без межаў” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання ”ДИВО”. Галоўная каштоўнасць інтэрнэта – гэта магчымасць падтрамліваць зносіны на адлегласці, асабліва ,калі дзеці і ўнукі жывуць далёка. З жартамі і ў сур’ёз бібліятэкары правялі лікбез для ўдзельнікаў мерапрыемства.





15.09.2020г. Кнігапаказ "Цікавыя кнігі для цікавых людзей"


Да Дня бібліятэк у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў кнігапаказ “Цікавыя кнігі для цікавых людзей”. Да гэтага мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Кошык літаратурных прысмакаў”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі выбраць кнігі на свой густ і параіць іх другім чытачам.


16.09.2020г. Гутарка-агляд “Па старонках перыёдыкі” (работа з людзьмі сталага ўзросту)

У філіяле “Малабераставіцкая  інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка-агляд “Па старонках перыёдыкі ”. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з разнастайнасцю жанраў і тэм,  паступіўшых ў бібліятэку часопісаў, зрабіла анонс апошніх нумароў “Гаспадыні”, “Всё для женщины”, “Звёзды и советы”, “Календарь советов” “Сваты” і іншых. Кожны выказаў сваё суб'ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.





06.09.2020г. Ретро-праздник с пожилыми людьми "Назад в СССР!"

В филиале по КДД аг.Макаровцы прошёл ретро – праздник для пожилых людей «Назад в СССР», в котором активное участие приняла библиотекарь филиала «Олекшицкая сельская библиотека».  К мероприятию была оформлена тематическая выставка, на которой были представлены не только книги, но и ретро вещи 70-80 годов, а колорит выставке придали фотоальбомы советского периода. Выставка помогла окунуться в особые ностальгические воспоминания детства и молодости. На протяжении мероприятия прошли конкурсы, в которых была задействована и «книга», викторины, звучали шлягеры советского периода, стихи, юмористические номера, прошла зарядка, которая в своё время звучала по радио, приятным бонусом для всех стала ретро-дискотека.



21.08.2020г. Гульнявая праграма "Маладзільныя яблычкі"

У філіяле па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Масаляны прайшла забаўляльная праграма “Маладзільныя яблычкі”, падрыхтаваная бібліятэкарам філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Спачатку ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю узнікнення трох Спасаў – Мядовага, Яблычнага і Арэхавага. Яблычны лічыцца самым галоўным. Пенсіянеры з задавальненнем удзельнічалі у віктарынах, жартоўных конкурсах, загадвалі жаданні, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра яблычны Спас, гулялі ў “яблычныя” гульні, а таксама з задавальненнем і апетытам паспрабавалі яблыкаў. Вось такая цікавая праграма з водарам яблыкаў прайшла ў аг. Масаляны.


14.08.2020г. "Лета ў банцы" восеньскія пасядзелкі

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі восеньскія вячоркі “Лета ў банцы”. На сустрэчы гучала ода гародніне. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях, віктарынах і конкурсах “Што б гэта значыла”, “Шыварат – на выварат”, “Папялушка”, “Універсальная гаспадыня”, “Мастакі”, “Нацыянальныя блюда”. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім вопытам вырошчвання гародніны, распавядалі  аб вырошчванні вінаграду на сваіх участках, аб каштоўнай расліне - сунічным шпінаце, які лёгка можа вырасціць нават пачатковец агароднік. Гэта расліна, багатае вітамінамі і мінераламі дапамагае змагацца са старэннем арганізма. Абмяняліся рэцэптамі арыгінальных нарыхтовак на зіму.

20-24.07.2020г. Выстава творчых работ “Разам з унукамі”

З 20 па 24 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава творчых работ “Разам з унукамі”. Усе работы былі цікавыя, арыгінальныя, своеасаблівыя, было нямала творчых знаходак і ідэй. Вырабы, зробленыя сваімі рукамі, нікога не пакінулі абыякавымі. Падобныя выставы маюць вялікае значэнне, паколькі дазваляюць выявіць таленавітых людзей і пазнаёміць шырокае кола гледачоў з іх творчасцю, даюць магчымасць абмену практычным вопытам.


16-18.07.2020г. Індывідуальная гутарка з людзьмі сталага ўзросту

З 16 па 18 ліпеня бібліятэкар філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" праводзіла індывідуальныя гутаркі з людзьмі сталага ўзросту аб іх правах. У канцы сустрэчы ўручаўся буклет "Прававая азбука пенсіянера".








30.06.2020г. Бліц-апытанне “Рэцэпт ад адзіноты”

Супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бліц-апытанне “Рэцэпт ад адзіноты”, задавалі толькі адно патанне: “Ці ведаеце Вы рэцэпт ад адзіноты?” Адказы былі разнастайнымі, але стала зразумела, што чалавек не можа быць адзін. Адны займаюцца любімай справай, другія адпачываюць душой, гледзячы на сваіх унукаў. Людзі сталога ўзросту асвойваюць інтэрнэтпляцоўкі, размаўляюць па Вайберу і Скайпу. Нас вельмі радуе, што чытанне кніг і перыёдыкі займае значнае месца ў жыцці апытаных намі людзей. Усім нашым чытачам мы жадаем заставацца здаровымі, бадзёрымі і мець заўсёды добры настрой!






17.01.2020г. Час духоўнасці "Вось прыйшло Хрышчэнне - свята ачышчэння"

У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка"  прайшоў час духоўнасці "Вось прыйшло Хрышчэнне - свята ачышчэння" (пасяджэнне клуба "Сустрэча"). На мерапрыемства запрасілі настаяцеля Алекшыцкай царквы а.Сергія. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам і правёў духоўную гутарку па тэме мерапрыемства. Удзельнікі з задавальненнем слухалі святара, задавалі яму хвалюючыя іх пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы. У рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», акрамя ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання, на мерапрыемства былі запрошаны пастаяльцы аддзялення для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжанай выставай “Нязгасная лампада духоўнасці” і запрасіла часцей прыходзіць у бібліятэку.


14.01.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”


Падчас  зімовых святаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны арганізавалі каляднае пасяджэнне “Зімовае чараўніцтва” з удзелам аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў. Усе ўдзельнікі апрануліся ў касцюмы, якія загадзя падрыхтавалі. Члены аб’яднання дружна спявалі калядныя песні і ўслаўлялі свята Ражства Хрыстова. У калядныя святы прынята рабіць добрыя справы, а галоўнае, што ўдзельнікі клуба Ладачкі” пачалі новы, 2020 год, цікавым і захапляльным мерапрыемствам, якое прынесла масу станоўчых эмоцый.


2019

27.12.2019г. Вечар адпачынку “Песні нашай маладосці”


27 снежня ў філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” ў рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання для людзей сталага ўзросту “Сустрэча” прайшоў вечар адпачынку “Песні нашай маладосці”. У ходзе мерапрыемства прысутных чакала сустрэча з Дзедам Марозам. Пад час якой удзельнікі чыталі вершы, перапрануўшыся ў дзяцей з дзіцячага садка “Слюняўчык”, адгадвалі загадкі, ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Мышкін пачастунак”, “Мышка грошыкі згубіла”, “Мышкіны гаданні”, “Адгадай, чый фант”, “Дзякуй, Свінка!” дзе ў цёплай навагодняй абстаноўцы за кубкам духмянай гарбаты удзельнікі мерапрыемства дзякавалі мінулы год і ўспаміналі ўсё добрае, што з імі здарылася у 2019 годзе.

27.12.2019г. Прэзентацыя кніг "Кніжны зорапад"


 Для людзей сталага ўзросту ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася прэзентацыя кніг “Кніжны зорапад”, якая раскрывала ўсю глыбіню і шматграннасць беларускай і савецкай літаратуры. На выставе былі прадстаўлены  кнігі-юбіляры; матэрыялы па гісторыі вёскі, саўгаса, пра людзей, якія сваімі справамі ўпісалі слаўную старонку ў гісторыю роднага краю.

19.12.2019г. Час дабрыні “Дабро прыносіць людзям радасць”

Пад Новы год сустрэліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на чарговым пасяджэнні “Дабро прыносіць людзям радасць” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных вясёлыя конкурсы, жарты, загадкі. Парадаваліся ўдзельнікі лірычным песням і салодкім цукеркам. Затым бібліятэкар павіншавала ўсіх з ныдыходзячымі святамі. Было прыемна пачуць словы падзякі, бачыць усмешкі на тварах людзей. 


10.12.2019г. Свята "Тонкія струны душы"

Да Дня інвалідаў бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з дырэктарам філіяла па культурна дасугавай дзейнасці аг. Канюхі і кіраўніцтвам КСУП «Макараўцы» правялі свята «Тонкія струны душы». У пачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павіншавала намеснік па ідэалагічнай працы КСУП «Макараўцы» Капіца А.М. Свята прайшло ў сяброўскай атмасферы. Госці змаглі паслухаць выдатны канцэрт, пасмяяцца над жартоўнымі пытаннямі і паспяваць любімыя песні пад звонкія акорды баяна.



04.12.2019г. Акцыя “Дом з кнігай – дом без адзіноты”

Да Дня інвалідаў Беларусі бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі дабрачынную акцыю “Дом з кнігай – дом без адзіноты”. У рамках акцыі наведалі чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і бадзёрага настрою. Прапанавалі ім мастацкую літаратуру, аўтараў якіх яны больш за ўсё любяць чытаць.





03.12.2019г. Акцыя "Кніга на дом"

Да Міжнароднага дня інвалідаў Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка правяла акцыю “Кніга на дом” - абслугоўванне інвалідаў і ветэранаў працы кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Былі прадстаўлены кнігі па краязнаўстве, гістарычная проза і мастацкая літаратура. Шчырая падзяка і цёплы прыём сталі для бібліятэкараў лепшай узнагародай за праведзеную працу.


03.12.2019г. Сустрэча “Свет дабра і надзеі”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” саўмесна з загадчыкам філіяла па культурна- дасугавай дзейнасці аг. Масаляны правялі сустрэчу да Дня інвалідаў “Свет дабра і надзеі”. Спачатку прысутным мерапрыемства пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, упэўненасці ў сабе, прыемнага настрою, добрых эмоцый і цікавых захапленняў. Затым для іх гучалі вясёлыя музычныя творы. Сустрэча прайшла ў цёплай і добрай атмасферы.

02.12.2019г. Гадзіна міласэрнасці “Тонкія струны душы”



Работнікі філіалаў “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, па КДД аг Макараўцы і аг.Канюхі падрыхтавалі і правялі гадзіну міласэрнасці з тэматычнай праграмай “Тонкія струны душы”. У гэты дзень для ўдзельнікаў мерапрыемства гучала шмат цёплых слоў і пажаданняў, выконваліся музычныя нумары. Сустрэча праходзіла за святочным сталом з цёплай душэўнай гарбатай.


28.11.2019г. Вечар адпачынку "Запрашаем на бліны"



Бібіліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пархімаўцы арганізавалі вечар адпачынку "Запрашаем на бліны"для людзей сталага ўзросту. Мерапрыемства прайшло у цёплай атмасферы за сталом з духмянымі блінамі. Праводзіліся конкурсы, Юрчык Зоя Сцяпанаўна чытала свае вершы.





28.11.2019г. Дыскусія "100 парад для здароўя"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла дыскусія "100 парад для здароўя". На працягу дня бібліятэкары нагадвалі прысутным пра неабходнасць здаровага ладу жыцця, аб ролі фізкультуры і спорту, рацыянальнага рэжыму дня ў жыцці чалавека, фізічнай актыўнасці, разумнай арганізацыі вольнага часу, аб тым, што неабходна ў кожнай жыццёвай сітуацыі заставацца аптымістам, і парэкамендавалі да чытання літаратуру з карыснай інфармацыяй.



27.11.2019г. Кіналекторый “Кіно на ўсе часы”



У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў кіналекторый “Кіно на ўсе часы” для людзей сталага ўзроста, у рамках мэтавай праграмы “Бібліятэка –старэйшаму пакаленню”. На сустрэчы чытачы і госці бібліятэкі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “С дыханьем книг рождается кино”, даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі ўтварэння кінаматографа, убачылі ўрыўкі з савецкіх фільмаў. Бібліятэкары правялі віктарыну “Старые, добрые фильмы”. Цікава і весела прайшла гульня “Крылатыя фразы і выразы з айчынных кінастужак”, для ўсіх прысутных прачытала гумарэску Таіса Пузевіч. На працягу вечара гучалі песні са знаёмых кінастужак пад акампанемент дырэктара філіала па КДД аг.Алекшыцы Уладзіміра Макара.

22.11.2019г. Выстава-дэгустацыя “Нясумны скляпок”



У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла выстава-дэгустацыя “Нясумны скляпок” (чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”). У прысутных на мерапрыемстве была магчымасць і пакаштаваць і ацаніць смачныя загатоўкі. На прыканцы мерапрыемства жанчыны падзяліліся не толькі рэцэптамі сваіх нарыхтовак, але і маленькімі сакрэтамі іх прыгатавання, а ў сапраўдных гаспадынь іх вельмі шмат.


06.11.2019г. Літаратурна - музычны час «Няма лепшага спадарожніка, чым памяць» -

6 лістапада напярэдані Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» сумесна з работнікамі філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы і аг. Канюхі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы, дзе правялі літаратурна-музычны час «Няма лепшага спадарожніка, чым памяць». Бібліятэкары расказалі пра гістарычныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі.






02.10.2019г. Час дабрыні “Душы залатыя запасы”

Традыцыйна ў пачатку кастрычніка ў аг. Масаляны ладзяцца мерапыемствы для сталых людзей. Апошняя з іх час дабрыні “Душы залатыя запасы”. Для усіх пажылых і ўдзельнікаў клуба “Ладачкі” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” і загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Масаляны падарылі людзям прыемныя хвіліны адпачынку, прынеслі ў іх жыццё зарад вясёласці і бадзерасці.



02.10.2019г. Віншавальная сустрэча “Мудрай старасці паклон”

Бібліятэкар філіяла “Макараўская сельская бібліятэка” прыняў удзел у віншавальнай сустрэчы « Мудрай старасці паклон », якая адбылася у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў . У цёплай і добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні, цёплыя словы падзякі і найлепшыя пажаданні.







02.10.2019г. Віншавальная акцыя"Мудрасці, старасці пакланіся"

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» разам з цімураўскім атрадам вучняў школы правялі віншавальную акцыю «Мудрасці, старасці пакланіся” для жыхароў сталага ўзросту аг.Канюхі, прысвечаную Дню пажылога чалавека. Дзеці ўручылі жыхарам вёскі віншавальныя паштоўкі і аказалі пасільную дапамогу ў хатняй гаспадарцы.




01.10.2019г. Віншавальная акцыя «Восень у золаце пражытых гадоў»

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» правялі віншавальную акцыю «Восень у золаце пражытых гадоў». Бібліятэкары наведалі  аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. Бібліятэкары павіншавалі пажылых людзей з іх святам і ўручылі на памяць віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і даўгалецця. А каб палепшыць сумныя восеньскія вечары прапанавалі пачытаць перыядычныя выданні.




01.10.2019г. Вечар-сустрэча “Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены вечар- сустрэча “Узрост мудрасці, цяпла і дабрыні” да Дня сталых людзей, на які быў запрошаны мастацкі кіраўнік філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны Раброў Я. Я. Пад час сумеснага чаяпіцця гучалі песні, вершы, цікавыя гісторыі з жыцця прысутных.




27.09.2019г. Дзень інфармацыі “Раім прачытаць: Дзень новай кнігі”

Супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі Дзень інфармацыі “Раім прачытаць: Дзень новай кнігі” для сталых людзей. Прысутных на мерапрыемстве вельмі зацікавіла кніга “Доўгія вёрсты вайны”, у якой сабраны ўспаміны землякоў аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны.





14.09.2019г. Гадзіна зносін "Бібліятэка вачамі чытачоў"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна зносін з людзьмі сталага ўзросту  "Бібліятэка вачамі чытачоў". Сустрэча праходзіла напярэдадні Дня бібліятэк, наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй Малабераставіцкай бібліятэкі, якая бярэ свой пачатак у мінулым стагоддзі. Першыя ўспаміны пра бібліятэку адносяцца да 27 жніўня 1946 г.



14.09.2019г. Бібліятэчная вандроўка “Гаворыць і паказвае бібліятэка”


Напярэдадні свайго прафесійнага свята ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вандроўка “Гаворыць і паказвае бібліятэка”, на якой бібліятэкар пазнаёміла гасцей з навінкамі бібліятэкі, кніжнымі выставамі, якія прысвечаны юбілейным датам: 75-годдзю вызвалення Беларусі, 75-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Таксама бібліятэкар звярнула ўвагу і на тэматычную паліцу "Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання". Расказала, чым сёння жыве бібліятэка, у якім напрамку працуе. Прапанавала актыўна ўдзельнічаць у сумесных мерапрыемствах, паколькі работнікі культуры робяць вялікую справу – працуюць для людзей.

29.08.2019г. Віншваванне на даму

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны павіншавалі на даму пеніянераў-юбіляраў. Юбілярам пажадалі здароўя на доўгія гады і надалей маладога запалу ў душы.





10.08.2019г. Восеньскія вячоркі “Хатняя камора”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі восеньскія вячоркі “Хатняя камора”. На сустрэчы гучала ода гародніне. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах “Што б гэта значыла”, “Кухарка”, “Капуснік”, “Агародніцкі рэстаран”, “Рэклама гародніны”, “Дэгустацыя гародніны”. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім вопытам вырошчвання гародніны, абмяняліся рэцэптамі нарыхтовак. Была наладжана выстава перыядычнага друку “Разумны сад - хітры агарод”.

24.07.2019г. Дзень добрых паслуг “Новая перыёдыка для сталых людзей”


Дзень добрых паслуг для сталых людзей прайшоў у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” пад назвай “Новая перыёдыка для сталых людзей”.Чытачы пазнаёміліся з навінкамі перыядычнага друку, атрымалі часопісы і газеты кожны на свой густ.




20.06.2019г. Удзельнікі клуба “Вяскоўцы” наведалі Музей Вавёркі ў Бераставіцы


Удзельнікі клуба “Вяскоўцы” наведалі "Музей Вавёркі" ў Вялікай Бераставіцы. Цікава і змястоўна правёў экскур­сію супрацоўнік музея Міка­лай Пацэнка. А пачалася яна са знаёмства з картай свету, пры дапамозе якой можна  даведацца ў якіх мясцінах жывуць розныя віды вавёрак. Шматлікія экспанаты музея расказалі  наведвальнікам пра гісторыю ўзнікнення Бера­ставіцы, аб паходжанні яе назвы, аб развіцці гарадскога пасёлка і раёна. 

18.06.2019г. Персанальная выстава творчых работ Яніны Антонаўны Карытка

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту была арганізавана персанальная выстава творчых работ Яніны Антонаўны Карытка, 70-ці гадовага майстра па вязанню. На сустрэчы Яніна Антонаўна падзялілася вопытам і ўменнем як правільна трымаць кручок, вывязывать петлі, чытаць схемы, як пабудаваць для сябе выкрайку, разлічыць неабходную колькасць пецель для таго ці іншага выраба. Яна адказала на ўсе пытанні прысутных і ўсім гасцям падаравала рознакаляровыя сурвэткі.


14.06.2019г. Вечар пытанняў і адказаў “Рэцэпт ад адзіноты”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшоў вечар пытанняў і адказаў “Рэцэпт ад адзіноты”. У ходзе сумеснага сяброўскага чаяпіцця мы прапаноўвалі розныя рэцэпты ад адзіноты, а кожны з прысутных дзяліўся сваім. Сустрэча прайшла вельмі цікава.





12.06.2019г. Акцыя "Старасць трэба паважаць"

У межах абласнога праекта "Залатая восень жыцця" і раённага праекта "Сагрэць сваім клопатам" бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны правялі акцыю для сталых людзей "Старасць трэба паважаць". Мэта акцыі: не пакінуць без увагі пажылых людзей, пагаварыць з імі пра праблемы, пра навіны, пра жыццё. Да мерапрыемства были распрацаваны буклеты "Старасць у радасць".



24.05.2019г. Скарбонка народных рэцэптаў «Мудрыя парады народнай медыцыны»

У філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства для пажылых людзей скарбонка народных рэцэптаў «Мудрыя парады народнай медыцыны». Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой быў прадстаўлены матэрыял аб лекавых раслінах нашага краю, травалячэнні і фітатэрапіі. Госці сустрэчы дзяліліся рэцэптамі народнай медыцыны.




18.05.2019г. Музычная вечарына “Усё пачынаецца з сям'і”


Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. На сустрэчы гучалі віншаванні, песні, вершы. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах: “Я самая абаяльная і прывабная”, “Вяровачка”, “Аб’яснялкі”, “Аўтапартрэт”, “Вузелок завяжацца”, “Адчувальнае месца”, “Хто каго пераспявае”, “Матальшчыцы”. 


8.05.2019г. Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны”


Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая селькая бібліятэка", напярэдадні Дня Перамоні у вёсцы Гольні, каля помніка загінуўшым воінам правяла Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны” і прысвечаны ён быў 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемствы прысутнічалі жыхары вёсак Гольні і Верхаўляны, старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Яўгеньевіч Галавач, намеснік начальніка заставы лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч, настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.


4.05.2019г. Бібліяграфічны агляд літаратуры "Праз полымя вайны. 1941-1945"


Бібліятэкары бібліебуса далучыліся да абласной акцыі "Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны" і арганізавалі для сваіх чытачоў бібліяграфічны агляд літаратуры "Праз полымя вайны. 1941-1945".





19.04.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Вяскоўцы"

Бібліятэкар філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Вяскоўцы".На гэты раз удзельніца аб'яднання Ткачук Клаўдзія падзілілася сваімі сакрэтамі вырошчвання кветак.






19.04.2019г. Прэзентацыя фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна прэзентацыю фотавыставы “Сілуэты малой радзімы”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцінаў, які адзначаецца ў свеце 18 красавіка. Падчас прэзентацыі фотавыставы бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных са старонкамі гісторыі помнікаў сакральнай архітэктуры Бераставіцкага раёна.

19.04.2019г. Урок кампютарнай граматнасці "Электронны грамадзянін"



У межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу дня праходзіў урок камп'ютарнай граматнасці "Электронны грамадзянін". Пажылыя людзі знаёміліся з камп'ютарам, атрымлівалі пачатковыя веды аб сетцы Інтэрнэт, пошукавых сістэмах, электроннай пошце, вучыліся захоўваць інфармацыю на электронныя носьбіты. 




12.04.2019г. Агляд перыядычных выданняў "Прэса ад хваробы і стрэсу"



Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка», у межах мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», правялі агляд перыядычных выданняў "Прэса ад хваробы і стрэсу» ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. 




05.04.2019г. Экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”


У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для сталых чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна была праведзена экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаграфіі Бераставіччыны ХХ стагоддзя, змешчаныя на выставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Дырэктар бібліятэкі коратка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з вядомымі і невядомымі старонкамі гісторыі Вялікай Бераставіцы, якія адлюстраваны на гэтых фотаздымках, расказала ім аб лёсах гістарычных постацей Бераставіцкага краю.

5.04.2019г. Віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю”




Году малой радзімы прысвяцілі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага віртуальнае падарожжа “З гісторыі роднага краю” для сталых чытачоў бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Падчас мерапрыемства адбылася прэм’ера электроннай прэзентацыі “Страчаная спадчына Вялікай Бераставіцы”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаздымкі архітэктурных помнікаў і збудаванняў, якія не захаваліся да сённяшнега дня. Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з цікавымі гісторыямі, звязанымі з гэтымі гістарычнымі аб’ектамі, расказалі аб лёсах уладальнікаў Вялікай Бераставіцы.

27.03.2019г. Кніжная выстава – рэкамендацыя “Літаратурная аптэчка”







У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту была арганізавана кніжная выстава – рэкамендацыя “Літаратурная аптэчка”. На ёй была прадстаўлена літаратура, якая змяшчае рэцэпты прыгажосці і маладосці, здороўя і даўгалецця. На працягу дня мы праводзілі рэкамендацыйныя гутаркі, наведвальнікі прапаноўвалі адзін аднаму прачытаць тыя, ці іншыя кнігі і часопісы, на якія яны звярнулі ўвагу.



14.03.2019г. Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Дзяржава, у якой я жыву”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Дзяржава, у якой я жыву”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар распавяла аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы  і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. 





14.03.2019г. Гадзіна духоўнай культуры «Сіла духоўнага слова»

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» для людзей старэйшага пакалення прайшла гадзіна духоўнай культуры «Сіла духоўнага слова», прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі. Асноўная мэта - пазнаёміць чытачоў з разнастайнай праваслаўнай літаратурай у нашай бібліятэцы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, пазнаёміла гасцей з літаратурай духоўна-маральнай тэматыкі, кнігамі святых, прадстаўленых на выставе «Духоўных кніг - чароўная мудрасць». 


9.03.2019г. Сустрэча “60 + альбо элегантны ўзрост”



У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Агеньчык" “60 + альбо элегантны ўзрост” . Падчас мерапрыемства ўдзельнікі аб'яднання весела правялі час, удзельнічалі ў гумарыстычных конкурсах, гульнях, спявалі песні.





9.03.2019г. Агеньчык «Са Святам 8 Сакавіка»

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню - 8 сакавіка, «Са Святам 8 Сакавіка» для удзельнікаў клуба "Ладачкі". Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі арганізаваны конкурсы і віктарыны. Да мерапрыемства аформлена кніжная выстаўка "Жанчына - крыніца прыгажосці».

27.02.2019г. Сустрэча з псіхолагам “Жыць у згодзе з самім сабой”.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшла сустрэча з псіхолагам ТЦСАН Бераставіцкага раёна Ялоўчык Веранікай Станіславаўнай. Тэма гутаркі “Жыць у згодзе з самім сабой”. Сустрэча прайшла ў цёплай, дружалюбнай атмасферы, задавалася шмат пытанняў, а ў канцы мерапрыемства былі раздадзены буклеты пад назвай “Как научиться контролировать себя”.



У межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”. Яе мэта - папаўненне фонду сучаснай літаратурай для ўсіх аматараў чытання. Перадаць кнігу ў падарунак бібліятэцы - значыць падарыць кнізе другое жыццё і прынесці карысць шматлікім чытачам на доўгія гады. 




Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі Дзень памяці “Афганская вайна – памяць і боль”, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана.




8.01.2019г. Паседжанне аматарска аб'яднання для сталых людзей "Ладачкі"

З кожным разам усё цікавей у філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" праходзяць паседжанні аматарскага аб'яднання для сталых людзей "Ладачкі". І на гэты раз прыйшлі ўдзельнікі на мерапрыемства пад назвай "Памятаю я маладзічкай была". Пажылыя людзі змаглі абмеркаваць усё што іх хвалюе, паспявалі песні, паўдзельнічалі ў конкурсах, падзяліліся ўражаннямі ад прачытанай кнігі ці прагледжанага фільма. Атмасфера паседжанняў заўсёды прыемная і добразычлівая.

6.02.2019г. Перасоўная кніжная выстава «Жыццё ў паэзіі»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» падчас падворнага абходу, у межах абласнога праекта «Залатая восень жыцця» і раённага праекта «Сагрэць сваім клопатам», арганізавала перасоўную кніжную выставу «Жыццё ў паэзіі» да 105-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова.





30.01.2019г. Вечар-дыялог «І гарбаты папіць, і кнігу абмеркаваць»


У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання для дарослых «Сустрэча» пад назвай «І гарбаты папіць, і кнігу абмеркаваць». Вечар-дыялог прайшоў у нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты, размова ішла пра любоў да кнігі і чытання, абмеркоўваліся любімыя кнігі, аўтары. Бібліятэкары рабілі ўсё магчымае каб акружыць пажылых людзей увагай і душэўным цяплом.



29.01.2019г. Гутарка- разважанне “Мой любімы твор”

У рамках абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка-разважанне “Мой любімы твор”. У кожнага чалавека ёсць любімыя творы да якіх ён звяртаецца неаднаразова. На сустрэчы ўдзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах і раілі прачытаць іх іншым.




19.01.2019г. Сустрэча за самаварам “Святочныя вячоркі ”

У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" адбылася сустрэча за самаварам “Святочныя вячоркі ” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Вяскоўцы”. Прысутныя пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі святкавання Калядак у творах беларускіх пісьменнікаў. 





18.01.2019г. Сустрэча жыхароў аг.Пархімаўцы з бераставіцкім краяведам Мікалаем Іванавічам Пацэнка


18 студзеня філіял "Пархімаўская ІСБ" наведаў бераставіцкі краявед, Лаурэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Пацэнка. Запрошаныя з цікавасцю слухалі гісторыі краязнаўца, ён расказаў як працаваў над кнігай "Памяць". Вельмі цікава было паслухаць расказ краяведа пра яго сустрэчу з Уладзімірам Ліпскім ( аўтарам кнігі “Вясёлка над Нёманам”), падчас якой і нарадзілася аповесць “Бераставіца – прыгажосці крыніца”. 






15.01.2019г. Фальклорна-этнаграфічная вечарына “Калядныя святкі”

На фальклорна-этнаграфічную вечарыну “Калядныя святкі” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі удзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Паклічу сяброў”.






12.01.2019г. Абрадавае свята Калядаванне “Са шчодрым вечарам велічаем, вашага дома не мінаем"


 Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы для жыхароў аг.Канюхі правялі абрадавае свята Калядаванне “Са шчодрым вечарам велічаем, вашага дома не мінаем". Падчас мерапрыемства жыхары аграгарадка паслухалі калядныя песні, сустрэліся з Дзедам Марозам, Снягуркай, казой, мядзведзем і шчодра адарылі калядоўшчыкаў.




У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі бібліятэчныя пасядзелкі “Узрост нам не перашкода”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел самыя актыўныя чытачы бібліятэкі. У цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам гарбаты прайшла вясёлая гутарка, прагучалі словы-віншаванні, прысутныя з задавальненнем распавядалі пра традыцыі і звычаі святкавання Новага года і Ражства ў іх сем’ях.



5.01.2018г. Паседжэнне аматарскага аб'яднання для пажылых людзей “Агеньчык”


 У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае паседжэнне аматарскага аб'яднання для пажылых людзей “Агеньчык”. На вечары сустрэч «Цікавыя лёсы» удзельнікі падзяліліся сваімі незабыўнымі гісторыямі з жыцця і павіншавалі адзін аднаго з Новым годам і Калядамі.


Мерапрыемствы 2018г.

20.01.2018г. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла святочная праграма “Вадохрышчанскія вячоркі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”. Гульні, конкурсы, песні, спрыялі святочнаму настрою. Жанчыны ўспаміналі падзеі адышоўшага года, весела абмяркоўвалі падзеі мінуўшага года. Вырашаліся арганізацыйныя пытанні на бягучы год.

5.03.2018г. Напярэдадні Міжнарожнага дня жанчын для ўдзельнікаў клуба “Паклічу сяброў” які створаны пры раённай бібліятэцы адбылася святочная вечарына-віншаванне “Жанчына – музыка, жанчына – святло!”. На імпрэзу запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе пры бібліятэцы, і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Дырэктар бібліятэкі звярнулася да прысутных з цёплымі словамі прывітання і пажадала ўсім добрага здароўя і поспехаў ва ўсім. Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі фотаработ Ангеліны Радзявічэне, наведвальніцы аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту. Увазе прысутных былі прадстаўлены фотапейзажы Бераставіцкага краю. Прадоўжыў вечарыну для жанчын паэтычны вернісаж “Вясна спявае гімн жанчыне”, падчас якога гучалі цудоўныя вершы беларускіх і замежных паэтаў, прысвечаныя жанчынам.  Далей удзельніц мерапрыемства чакаў прыемны сюрпрыз – майстар-клас па вырабу кветак з паперы, які правяла майстар Жанна Котава, бібліятэкар Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Кожная жанчына з вялікім натхненнем змайстравала сабе сама падарунак – прыгожы букет кветак з паперы.

7.03.2018г. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Дзіва” прайшлі фальклорныя пасядзелкі “Не цурайся роднай песні”. За кубачкам кавы жанчыны расказвалі пра сябе, пра свае справы, пра работу, на якой яшчэ нядаўна працавалі, цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Затым успаміналі песні мінулых гадоў, а гэта цэлая скарбонка традыцыйных беларускіх песень, прыпевак, тая спадчына, якая жыве ў памяці старэйшага пакалення.

10.04.18г. У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» на «Сустрэчу нестарэючых людзей» сабраліся мудрыя  і таленавітыя людзі, дзіўныя гаспадыні і проста добрыя суседзі. У госці з добрымі словамі і карыснай інфармацыяй завітаў настаяцель Алекшыцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы а.Сергій. У душэўнай атмасферы ён расказаў пра веліч свята Вялікадня, паведаміў якія каноны трэба выконваць у пост і якім запаведзям трэба прытрымлівацца у паўсядзённым  жыццё. Арганізатары вечара падарылі ўдзельнікам галоўнае: ўвагу і добры настрой, пажадалі нязгаслай цікавасці да жыцця, моцнага здароўя на доўгія гады, цяпла і любові блізкіх людзей, шчасця і дабрабыту.



12.04.18г. “Клімат і здароўе” – такой была тэма чарговага пасяджэння жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе пры  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі на сустрэчу урача-валеолага раённай паліклінікі, якая расказала прысутным аб ўплыве пагоды на самаадчуванне чалавека, а таксама дала карысныя парады па захаванню добрага здароўя ў сталым узросце. Усіх удзельнікаў мерапрыемства зацікавілі кнігі і перыядычныя выданні, прадстаўленыя на выставе “Галоўнае ў жыцці – здароўе!”. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Лепшыя кнігі пра здароўе і даўгалецце” і дала падрабязную інфармацыю аб найбольш цікавых выданнях.

16.05.2018г. «Кропелькай цяпла сагрэем душу».
 З клопатам аб пажылых людзях прайшоў дзень у філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка». У межах абласнога праекта «Залатая восень жыцця» бібліятэкар  наведала пажылых людзей на даму. Падчас сустрэчы яна цікавілася як пажылыя людзі спраўляюцца са сваімі клопатамі, чым цікавяцца,  прапанавала цікавую літаратуру. 

18.05.2018г. У чарговы раз філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” сабраў удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” на  музычную вечарыну “Мы – адна сям'я”.  На працягу ўсяго вечара гучалі цеплыя словы , вершы, загадкі аб самым каштоўным у жыцці чалавека – аб сям’і. Кожны ўдзельнік змог расказаць аб захапленнях сваей сям’і. Удзельніца клуба Карытка Яніна правяла майстар-клас. 

29.06.18г. У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя ў падтрымку абласнога праекта «Залатая восень жыцця». На працягу дня бібліятэкар распаўсюджвала буклеты «Локон юности на серебре седин» сярод чытачоў бібліятэкі і жыхароў аг. Канюхі з заклікам памятаць аб сваіх пажылых бацьках, бабулях і дзядулях, а людзям сталага ўзросту не сумаваць і памятаць, што старасць не драхласць, а мудрасць, якую можна набыць толькі з гадамі.

4.07.18 Супрацоўнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» наведалі аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг. Алекшыцы, дзе правялі гісторыка - патрыятычную гадзіну «Квітней, мой край, пад небам жураўліным». Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, чыталі вершы пра Беларусь, пазнаёмілі з беларускімі пісьменнікамі, якія пісалі пра нашу краіну.


20.07.18 У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Пагранічны прайшлі пасядзелкі “Мы за чаем не скучаем”. У ходзе мерапрыемства прашла гутарка – дыялог аб тым, як падтрымаць свае здароўе, і чым можна заняцца ў вольны час.

31.07.18 У  філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў  вусны  часопіс "Вандраванне  ў свет  хатніх  раслін".  З першай старонкі часопіса "Расліны побач з намі" прысутныя дазналіся  пра  радзіму  сваіх  хатніх   кветак, з другой "Здароўе дораць хатнія расліны" пазналі пра  карысныя  ўласцівасці  раслін і пра тое, што  неабходна  быць  асцярожным з  ядавітымі  раслінамі.

15.08.18г. У рамках абласнога праекту “Залатая восень жыцця” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла  дзень добрых паслуг“Мы да Вас з кнігамі”. Людзі сталага узросту любяць чытаць кнігі і часопісы таму бібліятэкар стараецца задаволіць іх патрэбы і прынесці цікавую літаратуру. 



18.08.18г. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла святочная праграма Прыйшоў Спас - яблычак прыпас”. Наведвальнікі пазнаёміліся з народнымі прыметамі і традыцыямі. У ходзе мерапрыемства удзельнікі называлі казкі і легенды, дзе сустракаюцца згадванні пра яблыкі, успаміналі пасловіцы аб яблыках, дзяліліся рэцаптамі страў якія можна прыгатаваць з яблык. Скончылася сустрэча за кубкам гарбаты.


06.09.18 У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося адкрыццё аматарскага аб'яднання для пажылых людзей "Ладачкі". Удзельнікі азнаёміліся са статутам, дэвізам і абавязкамі  членаў  клуба.  Разам успомнілі добрыя песні, паспявалі караоке, правялі цікавыя  конкурсы.




14.09.18 “Бібліятэка – крыніца мудрасці і ведаў” – пад такой назвай прайшоў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы Дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны Дню бібліятэк Беларусі. У рамках мерапрыемства адбыліся:
      - святочная сустрэча ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Жанчыны пажадалі павіншаваць бібліятэкараў напярэдадні свята. З віншавальным словам да супрацоўнікаў бібліятэкі звярнулася старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў А.І. Сілкова. Бібліятэкары ў сваю чаргу падрыхтавалі святочнае бібліяшоў, падчас якога пазнаёмілі прысутных з гісторыяй раённай бібліятэкі і правялі бліц-экскурсію “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы”;
      - прэзентацыя выставы творчых работ загадчыка філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Аксаны Кумпель “Алмазная мазаіка – маё захапленне”, падчас якой яна расказала пра сваё захапленне і асаблівасці тэхнікі алмазнай мазаікі і адказала на пытанні прысутных. Для жадаючых бібліятэкар правяла майстар-клас па стварэнню карцін у тэхніцы алмазнай вышыўкі;

29.09.18 У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская  бібліятэка» прайшло ўрачыстае адкрыццё аматарскага аб'яднання «Агеньчык» для пажылых людзей «Жыццё працягваеццца». На мерапрыемства былі запрошаны намеснік па ідэалагічнай рабоце КСУП Макараўцы  Капіца А. М. і музычны калектыў філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся са Статутам, дэвізам і абавязкамі членаў клуба. Паглядзелі святочны канцэрт, паспявалі любімыя песні сваёй маладосці і пачыталі вершы.

1.10.18 У Пагранічнай школе мастацтваў прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае дню пажылых людзей "Для тых, хто не лічыць гады". Гэта было сумеснае мерапрыемства школы мастацтваў, клуба і бібліятэкі. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня сельскага Савета Казёл І. і настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Сяргей Шэлест.


2.10.18 Аматарскае аб’яднанне “Ладушкі” пры філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”  запрасіла сталых людзей на святочную праграму “Славім залаты ўзрост”.  На свята былі запрошаны музыканты з Макараўскага філіяла па культура-дасугавай дзейнасці. Для сталых людзей спявалі песні, танцавалі і віншавалі са святам дзеці Масалянскага яслей-сад пачатковая школа. Для ўсіх быў арганізаваны салодкі стол.

2.10.18 У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася танцавальна-забаўляльная праграма “Як молады мы былі…”. За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб'яднання выконвалі душэўныя песні сваёй маладосці. Актыўна і з запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.


3.10.18 Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" разам з работнікамі па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы з канцэртнай праграмай прымеркаванай да Дня пажылых людзей "З усмешкай у сэрцы". З гісторыяй свята ўсіх прысутных пазнаёміла бібліятэкар, для людзей сталага ўзросту ў гэты дзень гучалі душэўныя словы і віншаванні, песні і вершы, былі прапанаваны мастацкія кнігі і перыядычныя выданні.

16.10.2018г.У рамках абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вечар адпачынку “Бадзёрыя не па гадах” для людзей сталага ўзросту. На сустрэчы ўдзельнікі пазнаеміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Прыгожае сваімі рукамі”, а таксама з навінкамі кнігавыдання і даведаліся аб новым у перыядычным друку. Актыўна прымалі ўдзел у восеньскіх забавах, гульнях і віктарынах.

06.11.18 Святочная сустрэча ветэранаў працы ўстаноў культуры Бераставіцкага раёна “Культура – мой лёс!”, прысвечаная Дню работнікаў культуры, адбылася на базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Многа добрых слоў знайшлося ў адрас кожнага, хто прысвяціў сваё жыццё развіццю культуры раёна. Падчас імпрэзы работнікі правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства краязнаўчую экскурсію “Культурная спадчына Бераставіччыны” і пазнаёмілі прысутных з помнікамі гісторыі і культуры Бераставіччыны, у тым ліку страчанай спадчыны.